Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– Мы с Людвикой обсудили этот вопрос. Я понимаю белорусинский язык. Я даже могу прочитать по памяти несколько строчек вашего известного поэта Владислава Сырокомли.
Марыся з яшчэ большай цікавасцю і здзіўленнем паглядзела на Фавеліна:
– Знаком. Были в одной литературной компании, где он читал свои стихи.
- Здорава сказана! – узрушана прамовіла Марыся з павагай гледзячы на юнака.
– Здорово! – падтрымаў яе доктар. – А сейчас, дорогие сестры-сударыни, мне пора откланяться. Еще раз прошу извинить меня, что вторгся непрошенно в вашу компанию. Мне показалось очень милым и приятным ваше общество.
Ён пільна паглядзеў на Людвіку, як чакаў ад яе нейкіх слоў, якія б маглі звязаць іх надалей.
Людвіка ледзь заўважна кіўнула галавой у знак развітання.
Марыся прамовіла:
– Да пабачэння, доктар Фавелін!
– А мы яшчэ пабачымся? – спытаў на іх роднай мове Фавелін.
– Як Богу будзе заўгодна, – ухілілася ад прамога адказу малодшая сястра. – Усё можа быць.
– На прощание я скажу вот что. Если вам нужна будет моя помощь, я с радостью ее окажу. Рад был знакомству!
Ён адкланяўся, рэзка павярнуўся і пайшоў па тратуары ўбок Дамініканскага касцёла.
– А ён нічога, – прамовіла Марыся пасля непрацяглай паўзы, – відаць, разумны чалавек.
– Хто яго ведае, – уздыхнула Людвіка. – Адразу, Марыська, не вызначыш.
Яна баялася, каб іх сустрэчу Марыська не падняла на смех. Бо тая была вялікай перасмешніцай. Але ад малодшай сястры яна не пачула ніводнага слова падначкі.
Вільня дыхала чыстым паслядажджавым паветрам.
Сонца старалася высушыць мокрыя вуліцы і дахі дамоў.
Зазванілі званы некалькіх храмаў, склікаючы вернікаў на вячэрняе богаслужэнне.
За вузкім акенцам вязьніцы, скрозь тоўстыя сталёвыя прэнты, праглядвае блакітнае неба.
Там, за сценамі муроў, жыццё. Там людзі перажываюць і кахаюць, плачуць і смяюцца.
У мяне параза, хаця ой я імкнуўся да перамогі! Бо верыў, што скіне са сваёй шыі ярмо прыгнёту народ Ліцьвініі. Як верыў і сам народ, тыя простыя людзі, якія пайшлі за намі...
Чарнабрывая мая, каханая і незабыўная!
Птушкай паляцеў бы да цябе, шызым голубам, што часта прылятае да мяне і сядае на акенца. Ці не ты паслала яго да мяне, мая чарнабрыўка?
Мне так хочацца шмат чаго сказаць, ды не ведаю, ці зразумее твой пасланец. Ды ўсё роўна буду пісаць табе і пісаць свае пісьмы, і перапыніць мой занятак толькі шыбеніца...
Пісьмы з-пад шыбеніцы... Так давай назавем мой зварот і лісты да цябе, добра? На тваіх вачах слёзы? Не трэба. Нас павінна радаваць і ўсцешваць тое, што пра нашых слаўных касінераў слава будзе жыць доўгія гады... Мы ж вольны люд, слаўныя сыны і дочкі Вялікага Княства Літоўскага, і ніякі бізун і цівун расейскі над намі не гаспадар. Мы ж не быдла, хочам мець сваю мову, маліцца свайму, ліцьвінскаму Богу, а не таму, якога нам навязваюць. Хаця ж Бог і адзіны, але я жадаю звяртацца да свайго не са словамі: “Отче наш, иже еси на небеси…”, а на мове, зразумелай сялянскаму мужыку: “Ойча наш, існы ў нябёсах!..” – так як моляцца ўніяты.
Мы ж з табой не раз гаварылі пра тое, ці не так, чарнабрывая Марыська? Ты, як я памятаю, згаджалася са мной. Падбадзёрвала, натхняла. За што табе вельмі ўдзячны, і маё сэрца поўніцца гонарам, думаючы пра цябе: “Як хораша, што ёсць у мяне такі чалавек! Самы пяшчотны, самы адданы на зямлі!
Цяпер час вельмі позні, можа ты і спіш ужо.
Памятаеш, мы з табой дамовіліся – калі будзе цяжка на душы, ды яшчэ сярод ночы, то будзем глядзець неадрыўна на Вялікую Мядзьведзіцу – на крайнія дзве зоркі “чарпака”, якія скіраваны на Палярную зорку. Я цяпер гляджу туды, чакаю, калі сустрэнуцца там нашыя позіркі. І гэта шчасце, што з майго акенца бачу Мядзьведзіцу. А праз яе бачу і цябе.
Прызнаюся яшчэ, мая чарнабрыўка, што ты кожную ноч праведваеш мяне. А пазамінулай ноччу ты звязала мне белыя, з авечай воўны, шкарпэткі і сама надзела мне на ногі. Прымусіла прайсціся ў іх па хаце... Не па камеры, а па драўлянай падлозе шляхціца Нікіцкага. Ты глядзіш, як я ступаю па падлозе, і смяешся, весела гаворыш: “Ну, як белы мядзьведзь ходзіш па крыгах!..”