Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 150
Перейти на страницу:

– Аднак насеньне, што пакідаюць людзі нашчадкам, амаль ніколі ня гіне, – заўважыў Ляголас. – Зруйнаванае, вынішчанае прарастае й зноў паўстае велічна ў нечаканых часінах й месцах. Людзкія зьдзяйсьненьні перажывуць нас, Гімлі.

– А напрыканцы ўсяго, мажліва, амаль нічога й не застанецца ад іхніх дзеяў, апрача адных "магло б быць"...

– Ці так тое будзе, нават эльфы адказу ня маюць, – склаў Ляголас.

Зьявіўся князеў служка й паказаў дарогу да Сядзібаў. Там, у садку, знайшліся сябры, і сустрэча была радаснаю. Колькі часу шпацыравалі, размаўляючы, задаволеныя кароткім перапынкам спакою пад ранішнім сонцам на прадзьмутых вятрамі высокіх ярусах гораду. Калі Мэры стаміўся, прыселі на муры ля зялёнага лужку перад Сядзібамі. Наперадзе, на поўдні, Андуйн блішчэў пад сонцам і далёка нёс свае воды, хаваючыся за даляглядам нават ад вострага эльфавага зроку сярод шырокіх панізьзяў ды зялёнай смугі Пажыцьцяў і Паўднёвага Ітыльёну.

Зараз Ляголас сядзеў маўкліва, пакуль астатнія размаўлялі, і пазіраў на поўдзень, на белых марскіх птушак над ракою.

– Зірніце! – выгукнуў ён. – Кірлі! Як далёка адлятаюць яны ад мора! Яны дзівяць мяне й кранаюць маё сэрца! Аніколі ў жыцьці ня бачыў я іх, пакуль не сягнулі мы Пеларгіру, і тады я пачуў іхні лямант у паветры, калі плылі мы на бітву на караблях. Тады замёр я, забыўшыся пра вайну ў Міжзем'і, бо іхнія журботныя галасы крычалі пра Вялікае мора. Мора! Як шкада, што я ня ўбачыў яго. Але глыбока ў сэрцах усёй маёй радзіны ляжыць туга па моры, і недарэчна абуджаць яе. Ах, калі б ня кірлі! Ня будзе мне спакою болей пад бярозкамі ці вязамі.

– Не кажы так, – параіў Гімлі. – Безьліч чаго яшчэ варта пабачыць у Міжзем'і й вялікую працу трэ зьдзейсьніць. Калі ўвесь сьветлы народ выправіцца да заваняў, сусьвет пасумнее й паблякне для тых, каму наканавана заставацца.

– Насамрэч, стане нудотна й тужліва! – пацьвердзіў Мэры. – Ня трэба табе да заваняў, Ляголасе. Заўжды будзе які народ, вялікі ці малы, альбо нават колькі мудрых гномаў накшталт Гімлі, каму ты патрэбны. Ну, я на тое спадзяюся. Аднак прадчуваю аднекуль, што горшае ў гэтай вайне яшчэ наперадзе. Як хацеў бы я, каб усё гэта хутчэй скончылася, дый добра скончылася да таго ж!

– Ня будзь сам такі нудотны! – выгукнуў Піпін. – Сонца зьзяе, і мы ўсе разам на дзень альбо два сама менш. Я ж найболей хачу пачуць пра вашую вандроўку. Давай, спадару Гімлі! Ты й Ляголас ужо тузін разоў за раніцу згадалі вашыя з Швэндалам бадзяньні. А мне не распавялі анічога.

– Хоць і зьзяе тут сонца, пра вандроўку нашую ў мяне такія ўспаміны, што я не хачу выцягваць іх на сьвятло зь цемры, – здрыгануўся Гімлі. – Калі б ведаў, што ляжыць перад мною, ані дзеля якога сяброўства не ўступіў бы я на Сьцягу Мёртвых.

– Сьцягу Мёртвых? – перапытаў Піпін. – Я чуў, як Арагорн казаў гэты назоў, і дзівіўся, што ж ён значыць. Ці не распавядзеш ты нам болей?

– Ня тое каб ахвотна, – адгукнуўся Гімлі. – Бо тая сьцяга прывяла мяне да ганьбы. Я, Гімлі, сын Глойна, які лічыў сябе дужэйшым за людзей і пад зямлёю трывалейшым за любога эльфа, вытрымаў толькі таму, што мною рушыла воля Арагорна.

– I любоў да яго таксама, – падхапіў Ляголас. – Бо ўсе, хто ведае яго, палюбілі яго па-свойму, нават ільдзяная панна рахірымаў. На золку таго дня, калі ты, Мэры, сягнуў Дунхэрэ, мы пакінулі яго, і такі страх апанаваў людзьмі, што аніхто ня выйшаў правесьці нас, апрача панны Эявін, якая ляжыць зараз параненая ў Сядзібах. Тужлівае разьвітаньне, цяжкое для мяне.

– На жаль, у мяне пачуцьцяў хапіла толькі на мяне самога, – заўважыў Гімлі. – Не, ня буду я болей пра той пераход.

I змоўк, але Піпіну з Мэры гэтак не цярпелася вызнаць болей, што нарэшце Ляголас здаўся:

– Я вам распавяду для вашага супакою, бо я аніякага жаху не адчуваў і не баяўся людзкіх прывідаў. Нямоглымі руінамі падаваліся яны мне.

Далей коратка распавёў пра шлях пад гарою, пра змрочнае рушэньне ля Эрэху й вялікую скачку адтуль, паўсотні міляў і яшчэ сем, да Пеларгіру на Андуйне.

– Чатыры дні й ночы ды частку пятага дня ехалі ад чорнага каменя, – казаў ён. – I ўявіце: у змроку войска ценяў мацнела, і жудасьць расла зь ім. Хто ехаў, хто йшоў пехатою – аднак усе здані рушылі з аднолькава вялікаю хуткасьцю. Яны маўчалі, але іхнія вочы прагна блішчэлі. На верхавінах Ламэдану абагналі яны нашых коней і пранесьліся б міма, калі б ім не забараніў Арагорн. На ягоны загад яны затрымаліся й адсталі зноў.

"Нават чалавечыя прывіды падуладныя яму! – падумаў я. – Верагодна, яны паслужаць яму й яшчэ!"

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)