Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 114
Перейти на страницу:

— Усё што бычыў я, — дрыготкім, але ўпартым голасам адказаў Эрні, — як ты размаўляў на парсельтонге, а змяя кінулася на Джасціна.

— Я не збіраўся яго атакаваць, — заявіў Гары, яго ўсяго калаціла ад гневу. — Змяя нават не КРАНУЛАСЯ яго!

— Аднак, супынілася вельмі блізка, — прамовіў Эрні. — А калі ў цябе з’явіліся яшчэ якія ідэі. — хутка дадаў ён, — магу расказаць табе мой радавод да дзевятага калена. Там адны чарадзеі і вядзьмаркі і мая кроў чыста, як у нікога, так што...

— Мне начхаць на чысціню тваёй крыві!— палка адказаў Гары. — Навошта мне атакаваць магланароджаных?

— Я чуў ты ненавідзіш маглаў з якімі жывеш?— імгненна заявіў Эрні.

— Жыць з Дурслі і не ненавідзець іх?— прамовіў Гары. — Хацеў бы бачыць, як гэта атрымалася б у цябе.

Ён развярнуўся на абсцасах і куляй выляцеў з бібліятэкі, заслужыўшы пры гэтым асуджальны погляд ад мадам Пінс, што паліравала залатую вокладку вялізнай кнігі замоваў.

Ён несся па калідоры і быў настолькі разлютаваны, што ледзь заўважаў куды ідзе. У выніку, ён хутка ўрэзаўся ў нешта вялізнае і шырачэзнае, ад чаго яго кінула на падлогу.

— А, здароўку, Хагрыд, — падняўшы вочы, сказаў ён.

Няхай твар палясоўшчыка і быў схаваны за пакрытай снегам ваўнянай балаклавай, але ані ніхто акрамя яго не мог запоўніць сабой і сваім кратовым шынэлкам большую частку калідору. У агромістай руцэ, апранутай ў пальчатку, ён нёс здохлага пеўня.

— Як майся, Гары?— сцісківаючы з сябе балаклаву, спытаўся волат. — Чго не на знятках?

— Адмянілі, — падымаючыся на ногі адказаў Гары. — А ты тут што робіш?

Хагрыд падняў вышэй абмяклага пеўня.

— Жо другі са сьместр, — паведаміў брамнік. — Гэт альбо ліс справа, альбо страшыдлы-крыўсмока. Мне трэб дазвол дырэктра, каб скарстаць ахоную замову ўкол куратніка.

Ён уважлівей зірнуў на Гары з пад густых пакрытых снегам брывей і спытаўся:

— А з табой сё добр? Ты выгльдаеш збуджаным і знепкоеным?

Гары не змог паўтарыць уголас, тое, што казалі пра яго Эрні і астатнія хафлпафцы.

— Не, так, нічога, — адказаў ён. — Прабач, Хагрыд, мне трэба спяшацца. У мяне наступным урокам будут ператварэнні і мне трэба збегаць па падручнік.

Ён рушыў прэч, а ў яго галаве ўсё яшчэ луналі словы, якія Эрні сказаў пра яго:

Джасцін чакаў раней ці пазней чагосьці падобнага, ажно з тых часоў, калі выдаў Потэру, што ён магланароджаны...

Гары патупаў уверх па лесвіцы і павярнуў у даволі цёмны калідор. Усе паходні ў ім былі затушаны ільдзяным ветрам, які прабіваўся скрозь дзіру ў аконным шкле. Гары быў ужо пасярэдзіне калідора, калі неабачліва спатыкнуўся аб нешта ляжалае на падлозе.

Ён азірнуўся і адчуў, як у яго супынілася сэрца.

На падлозе ляжаў халодны, зцвярдзелы, з застылым на твары выразам шоку, Джасцін Фінч-Флечлі. Побач з ім была яшчэ адна фігура і Гары ані ніколі ў жыцці не бачыў чагосьці падобнага.

У шасці цалях ад падлогі ў паветры ляжаў Амаль Безгаловы Нік, не жамчужным і празрыстым, як звычайна, а чорны і нейкі дымлівы. Нікава галава на палову звісала асобна ад шыі, а на твары быў гэткі ж, як у Джасціна шакаваны выраз.

Хутка дыхаючы, Гары падняўся на ногі, яго сэрца выстуквала дроб на рэбрах. Дзікавата ён азірнуў калідор і ўбачыў, як ад целаў з неверагоднай хуткасцю адпаўзаў павучыны шэраг. З класаў уздоўж калідора адчуваліся прыглушаныя галасы настаўнікаў.

Гары мог папросту збегчы і ніхто б ня ведаў, што ён тут быў. Аднак, ён не мог пакінуць іх вось так ляжаць на падлозе... ён павінен кагосьці паклікаць на дапамогу. Ці павераць яму, што ён не мае да выпадку ані ніякага дачынення?

Хлопчык перапалохана стаяў пасярод калідору і тут дзеры з правага ад яго боку з моцным грукатам адчыніліся і з класы вылецеў полтэргейс Піўз.

— Ды гэта ж наш маненецкі дурненецкі Потэр!— засюсюкаў ён і праляцеўшы міма хлопчыка, збіў набок яго акуляры. — А што наш Потэр задумаў? Чаму стаіўся..?

Піўз рабіў у паветры сальта, але супыніўся на поўдарогі, бо убачыў на падлозе целы Джасціна і Амаль Безгаловага Ніка. Ён выпрастаўся, набраў ў лёгкія паветра, і перш чым Гары паспеў яго супыніць, загаласіў:

— НАПАД! НАПАД! ЧАРГОВЫ НАПАД! У НЕБЯСПЕЦЫ І СМЯРОТНЫЯ, І ПРЫВІДЫ! РАТУЙЦЕСЯ ХТО МОЖА! НАПАААД!

Стук — стук — стук. Дзверы ўсіх класаў расчыніліся і калідор запоўніўся навучэнцамі. Колькі доўгіх хвілінаў у калідоры панавала такое безладдзе, што Джасцін рызыкаваў быць растаптаным, а сёй-той з вучняў увесь час супыняўся ўсярэдзіне Амаль Безгаловага Ніка.  Гары быў прыціснуты да сцяны. Настаўнікі ўвесь час крыкам намагаліся заклікаць вучняў да цішыні. Нарэшце, на месца злачынства прыбегла прафесарка МакГонагал, якую суправаджалі вучні з яе класа (у аднаго з іх па ранейшаму валасы былі ў чорна-белую палоску). З кончыка сваёй палачкі яна бахнула ў паветра і, калі ў калідоры, нарэшце, запанавала цішыня, загадала ўсім навучэнцам вярнуцца да заняткаў. Не паспелі апошнія вучні разыйсціся па класах, як, цяжка дыхаючы, у калідоры аб’явіўся Эрні з Хафлпафа.

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)