Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 92
Перейти на страницу:

I толькі назаўтра, без пары прачнуўшыся, старому з жахам уявілася, як легка было б яго таўхануць i як ён паляцеў бы назад, уніз галавою...

* * *

Разнастайныя варыянты страшных i яшчэ страшнейшых сітуацыяў, успомненых, узніклых ва ўяўленні — з франтавога, падакупацыйнага ды партызанскага жыцця,— як часта апошнім часам яны тасуюцца, вар'іруюцца ў старэчай памяці, у жывым уяўленні, i як ад гэтага бывае балюча... Нялюдскія зверствы, якія рабіліся другімі пры табе i да якіх, па законах вайны, i цябе маглі б прымусіць, што было б яшчэ страшней...

* * *

Пагодлівы досвітак у польскім букавым лесе, высока над морам, з-за далягляду якога павінна з'явіцца сонца. Глядзім туды, першы i другі нумары станковага кулямёта. Жахліва-трывожны найпершы дзень, а то й найпершы момант другой сусветнай вайны...

На родным надвушанскім лузе — адбіванне «броду», пратоптванне сцежкі-граніцы ад палькі да палькі. Паставіў каля кожнай з тых палькаў тычку з накручанай, як зімовая калматая шапка, травой, і, гледзячы, прыгнуўшыся, на тыя «шапкі», адна цераз адну, ідзеш задам, кладучы сцяжыну, «брод» у роснай траве.

A ў сонца свой час на ўзыход, яно ўжо загараецца над рысай зямнога далягляду. Павітаем яго першым, уступным звонам мянташаных косаў.

Ад гістарычнага — у будзённае, ад чыстай радасці — нейкая скруха, нешта такое, пра што не расказаць, хоць яно час ад часу прыкра вяртаецца...

I так многа тых раніцаў, тых дзён, з якіх яно складаецца — жыццё. Можа быць i гульня такая на старасць — перабіраць у памяці дні, тым больш калі яны самі прыходзяць, вяртаюцца...

* * *

Мастак Рыгор Сітніца нечакана выступіў з нізкай вершаў. Спелая, культурная паэзія. Чытаючы, успамінаў адну яго карціну — сцяна вясковай хаты, глыбокая, шчырая прастата. Ужо даўнавата, на нейкай выстаўцы, я пастаяў каля той сцяны, а яна вось i сёння бачыцца...

* * *

Апавяданні Борхеса. Ужываюся ў ягонае бачанне свету, можна сказаць, з нечаканай цікавасцю. Нават i выпісаць захацелася (з апавядання «Фюнес памятливый»):

«Вот уж действительно, мы живем, откладывая на потом все, что только можно отложить; возможно, в глубине души мы уверены, что бессмертны и рано или поздно успеем все сделать и все познать».

* * *

Мова ў даволі папупярнага «сюжэтніка» такая, як быццам ён не нагамі ідзе па зямлі, а на сваіх нейкіх дыбах дробненька дыбае, ледзь дакранаючыся да грунту.

А ёсць i так: рыпіць, скрыгоча, як сухая драўляная вось, таксама ж старанная проза ў сваёй нецікава-бясконцай дарозе.

* * *

Пажылая цётка гаварыла мне, што закончыла толькі чатыры класы. I вучылася добра, i хацела вучыцца, але мачаха далей не пусціла, трэба было глядзець малых, новых брацікаў ды сястрычак. I слова адно пачуў ад яе, не вычытанае, а з сялянскай памяці. Хораша, i ніколі, здаецца, не чуў: — Няхай Бог абносіць! Абмінае нечым благім.

* * *

Маладая, адукаваная гараджанка дарэчы згадала ў гутарцы таксама вясковае:

— У нас казалі: «Каб зацяжарыць, трэба глядзець на пуню».

Ніколі гэтага вясёлага не сустракаў. Так i не ведаеш, адкуль прыйдзе неспадзяванка.

* * *

На рэдакцыйным калідоры выпадкова сустрэў Георгія Юрчанку, i добра было сказаць яму, што ў «Полымі» з цікавасцю прачытаў яго «Паэзію народнай моватворчасці», асабліва такое — журботнае:

«Асталася адна, не прыдумае, куды кінуцца, ёй хоць з жураўлямі ляці».

* * *

Можа, пара ўжо было б замяніць нечым іншым шматварыянтна-банальны камок у горле, які ўжо нават i раздражняе?..

Муляе мне таксама i «ад няма чаго рабіць», прымітыўная калька з рускага «от нечего делать».

* * *

«Мала мелі — прэндка з'елі». Чаму не хутка, а prędko? Няўжо гэта ў палякаў узята, i даўно, калі яны былі ў нас панамі, нямала мелі i сёрбаць не спяшаліся?

* * *

Распранаўся спаць, i ўспомнілася: «Во жыццё — як устаў, дык i за ныццё!» Варыянт мой, ад гнілога настрою. А трэба: «і за выццё». Не памятаю, ці вычытаў дзе, ці гэта па людзях хадзіла.

* * *

«I бядота такая, i дзецьмі абкідаўся!..» «Твар абкідаўся болькамі, струпамі». Блізка?

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)