Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 92
Перейти на страницу:

* * *

Дзятлу, праходзячы панурым, халодным ранкам каля яго сасны:

—Дзяўбі, дзяўбі! Гэта табе не шпакам памагаць на верхнім голлі нашых салодкіх чарэшань!

* * *

Паўвекавы дубовы гай залішне густымі стваламі i непрадзьмута сплеценымі кронамі з пажоўклай лістотай даходзіць да самага абрывістага берага ракі. Стаю пад лёгкім пошумам вяршыняў i гляджу на Нёман. На тым, ніжэйшым баку разлогі — выпасвены луг засланы сонечным надвячэрнім спакоем. Дзве стромкія алешыны, збоку асветленыя сонцам, стаяць на голым, роўным беразе вялізнай рагаткай з укапаным канцом-дзяржаннем, а можа, лепш лацінскай літарай V, мітынговым знакам вікторыі-перамогі, i хораша, нібы й незалежна ад сонца, выразна адлюстроўваюцца ў роўненькай, хуткай плыні. Уздоўж майго, крутога берага рэдкім накрапам плыве апалае лісце, а далей, за стрыжнем, чыстая вада свабодна раскашуецца сонечным бляскам, ажно нібыта моршчыцца ад асалоды, гулліва пераплываючы цераз тое нерухомае адлюстраванне. Так ідзе час. А можа, i вечнасць...

* * *

Зімою, калі мы, загорцы, мужчыны i дзецюкі, санным абозам вярталіся з пушчы, седзячы на дрывах, у Вялікай, а лепш было б — у Доўгай Вобрыне, дзяўчаты-папрадухі, у нас казалася скудзельніцы, што пазбіраліся ў хатах гурточкамі, каб весялей было працаваць, пастуквалі нам, хлопцам, праз шыбы — па дзве, па тры ў акне — то чўчкамі, то жучкамі, таўсцейшымі канцамі верацёнаў. Адна аж пагразіла мне кулачком — чаму не гляджу. Смеючыся. Адтуль гэта, з далё-далёкай маладосці.

* * *

«У новым рамане Віктара Казько палескае: «Хто сказаў, што лапці ваду прапускаюць?»

Гэта ў мяне запісана ў канцы васьмідзесятых. А яшчэ ў ранейшым блакноце — наша, з Міршчыны, таксама ж вясёлае: «Не можа быць, каб лапці ваду прапускалі!..»

Пераклічка.

* * *

«У засеку не вымакае, а высыхае». У Беражне так намякаецца на гаспадароў, якія п'янствам самі сябе абкрадаюць.

* * *

«Вецер вышугаў хату».

«У кожнай хаце — свая печ».

«I стаяць твая хата будзе — век веку падасць».

* * *

Праз чырвоныя, жоўтыя i блакітныя, рознафарматныя шыбіны ды шыбінкі касцельнага вітража відно, як у сонцы варушацца лапы сасны, неад'емна дасканалячы красу.

* * *

Едучы ў родныя мясціны, з акна электрычкі гляджу, як да густота, высокага ельніку прысуседзіўся нейчы белы, у квецені, ціхі садок.

* * *

Неман пятляе, i ў яго разложыстых лукавінах, памясцоваму нартах, дзе зрэдку высяцца спрадвечныя дубы, хораша бачыцца светла-зялёиая, свежая стрыжка сенажаці.

* * *

Вясковы пажарнік: «Агонь мы ўкамячылі адной цыстэрнай вады».

«Крывое кола на сябе гразь кідае».

«Стаіць, павесіўшы рукі, i маўчыць». «Хмара толькі засценьвала на дождж, ды нешта ж не пайшоў».

«Гэта анёл, але з-пад млына!» Як чорт.

* * *

Пад нагамі шэлест кляновага лісця, густота, мяккага насцілу золата. I ўсё яно то ножкамі, то рожкамі скрозь нізенька тырчыць — такая лёгкая шурпатасць.

* * *

Дзядзька Паўлнж, зайшоўшы ў хату, калі суседзі абедаюць:

— Дзень добры, хлеб цёплы, капуста гарачая, натура сабачая!

I за такое на яго, старога байдуна, не абражаліся — прывычка i гаварыць, i слухаць.

* * *

Рыхтуючы перавыданне, вышалушваюся з рыторыкі.

* * *

Сонца раптам ды нечакана выглянула з-паміж хмараў i на суседавай яблыні ў яркім святле занрышчыліся яблыкі, якіх бачыцца больш, чым лістоў.

* * *

Бальнічная санітарка:

— Пяцёра дзетак у мяне. Старэйшая ўжо ў дзевятым класе. Памочнікі. Як мурашкі, з лесу нясуць — то ягады, то грыбы...

* * *

Прыбалтыйскія чайкі. Бела-шэрыя, трошкі чорнага, кроплямі. Спецыяльна тоненькія чырвоныя ножкі, як цацачныя. А ступаюць па мокрым пляжным пяску па-спацырнаму важна.

* * *

У блакноце з канца шасцідзесятых гадоў:

«Засталіся ў калгасе адны дзяды, як недагараныя карчы».

А цяпер ужо, здаецца, толькі адны бабулі — лічаныя...

* * *

«Старое — як малое». Пра здзяцінеласць. Аднак не крыўдна, няхай сабе i з паблажлівасцю, але ж i з цяпельцам у падтэксце. Калі пра роднага ды ў разумнай сям'i.

* * *

Унучка на чацвёртым годзе:

— Гуляць мы, дзеду, пойдзем з табою, калі сонейка нагрэе ветрык.

* * *

Маці — вобраз святы. Але ж з яе бывае таксама мачаха, якая ненавідзіць не сваё дзіця. Тут ужо не да святасці.

* * *

У штотыднёвай радыёперадачы «Спадчына», амаль заўсёды прыемна змястоўнай, фалькларыстка Таццяна Валодзіна зацікавіла апавяданнем пра даўняе павер'е, што бытуе на Палессі. Калі памрэ гаспадар, душа яго знаходзіцца ў смецці сорак дзён нямеценай хаты, а таксама i ў веніку, якім столькі ж часу не карыстаюцца.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)