Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 92
Перейти на страницу:

«Танцуй, Грышка, карчма блізка!» З маленства, матчына.

«Каму руку, каму нагу!» Так развітваўся ў кампаніі, рельмі спяшаўся.

«Тыцкала — тое з яды, што на скаварадзе, што можна тыцкащь. аладкай ці бульбінай.

«Свая свайня». Радня, сваяцтва.

* * *

Недзе яшчэ ў 50-х, у Маскве, туфлі мае пачысціў на вуліцы не стары, але з сівізною ў раскошнай барадзе, нечым незвычайны касмач без шапкі, у якога захацелася спытацца, хто ён па нацыянальнасці. Спытаўся, а ён спакойна, зусім па-сучаснаму адказаў: «Асірыец»... Адтуль, дзе Асірыя, Вавілон, Егіпет — яшчэ са свежымі пірамідамі?!

* * *

I цяпер, чытаючы Борхеса, i раней, над старонкамі Картасара, Зюскінда, адкрываючы іншыя імёны, замежныя i свае, думалася, якое мноства людзей на ўсім свеце пісала i піша, i гэта маючы на ўвазе толькі таленавітых. I не страшна яно, калі ў цябе ёсць душэўная, унутраная патрэба сказаць i сваё. Хоць i ў нашым моўным закутку, з абмежаванасцю выхаду ў людзі ў надежным, непасрэдным перакладзе.

* * *

«Но всё же, всё же, всё же...» Пра Твардоўскага ўспомнілася, калі падумаў пра большасць сяброў, якіх я чамусьці, на нешта ці й так сабе, без пэўнага сэнсу, перажыў i яшчэ ўсё жыву, далей перажываю іншых, новых... I не таму, што мне трэба ix замяніць, што я змагу зрабіць нешта i за кагосьці, у той час калі i за самога сябе ўсяго патрэбнага не зробіш.

* * *

Бывае ў маіх паводзінах трохі, а то i больш за трохі ранейшай, прысавецкай боязі ды асцярожнасці, у тым ліку i ў запісах. Лаўлю сябе на гэтым, дакараю, а потым бачу, што i яшчэ не выжыў гэтага з сябе, каб цапкам.

* * *

Ліпеньскае, ужо i здалёк:

Ha ўзгорку праз лабавое шкло машыны адкрыўся шырозны абсяг уробленых палёў, паўсвету хлебнай прасторы, шчодра асветленай i прыгрэтай познеранішнім сонцам.

Калі нудна дажджыла — трэба было верыць, што яшчэ ж i распагодзіцца.

* * *

«Прыйшоў Пятрок — апаў лісток». A ўжо быў i Спас, на сем дзён больш за месяц ад Пятра. I калі я прысеў пад ліпай за сталом, у пажаданым цяньку, першы жоўты лісток апаў на мае калені зусім нячутна, a другі, упаўшы на белы, ужо й даўно пафарбаваны стол перада мною, нават ціхенька шархануўся, пад'ехаў, нібы ад подыху ветрыку, па гладкай стальніцы. Два з іншых, даволі многіх лішніх лістоў, якія з густой i моцнай, сакавітай лістоты спакваля цярушацца долу ў прадчуванні верасня. Два ў набліжэнні такія цікавыя, як жывыя ў сваёй просценькай красе.

* * *

На шыферны дах нашага белацаглянага дома паміж лесам i ракою, на востры хрыбет старога, ужо i прымшэлага даху з неба апусціўся бусел. Упершыню за васемнаццаць гадоў нашага тут летавання. Апусціўся i пастаяў, чамусьці не заклекатаўшы.

Сам я гэтага, на жаль, не пабачыў, a, выйшаўшы на двор, пачуў ад дачкі, якая, спыніўшыся з вядром вады, толькі што адвяла весела здзіўлены позірк ад бела-чорна-чырвонага госця, які пастаяў, паазіраўся i лапануў цяжкім крыллем у новы перадвырайны палёт.

Не пачуўшы наўздагон майго не сказанага «дзякую» — за пашану да нашага месца на любай зямлі.

* * *

Прачнуўся з пачаткам верша «И скучно, и грустно...», паступова аднавіўшы яго ў памяці, нават i паўтарыў увесь уголас, яшчэ ў пасцелі.

Лермантавым я зачытваўся, можна сказаць, змалку, аднак не памятаю якога-небудзь ранняга ўражання, зробленага іменна гэтым вершам. Яго для мяне нібы i не было да старога талстоўскага томіка філасофскіх «статей», з якіх асабліва выразна запомнілася адна, з нроста-выразнай назвай «О жизни». Нават нязграбная друкарская памылка помніцца ў радку «Любить... но кого же?..» замест «кого же» — «како же»...

Сосны на маласельскіх могілках, пад якімі я апынуўся, коней пакінуўшы з плугам у баразне. Страх смерці, хуткаплыннасць i недарэчнасць жыцця мне, дзецюку на семнаццатым годзе, адчуліся... так i хочацца сказаць: глыбока. «Такая пустая и глупая шутка...» Рэдка калі пасля думалася таксама балюча ды безвыходна.

Сёння ж падумаў i так: тут, далека ад сваей бібліятэкі, не магу праверыць, у якім узросце Ён пісаў гэта. Калі ж i пад самы канец жыцця, дык усё ж маладым чалавекам, i колькі б у яго ні было глыбінных прычынаў для такога трагічнага расчаравання ў разумным сэнсе чалавечага лёсу, у яго не было i такой расцягнутасці існавання, як у мяне, такога нагрувашчання памылак, такое стомы ад перажытага, такое натуральнай блізкасці да заканчэння...

* * *

Два тоўстыя тамы Зігфрыда Ленца, збор апавяданняў з цяжкаватай па-даўняму назвай «Эйнштейн пересекает Эльбу близ Гамбурга» i раман «Краеведческий музей». Не помніцца, што я мог чытаць у гэтага заходняга немца, ва ўсякім разе не «Урок немецкого», ды вось яно — адкрыццё, па словах Нэру, яшчэ аднаго «вартага прачытання» — гэта бясспрэчна. Пачаў з апавяданняў. A ўчора папоўдні, застаўшыся тут, на дачы, адзін, прысеў на ганку насупраць ласкавага сонца над блізкім лесам i перайшоў на другую «цагліну», раман.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)