Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 114
Перейти на страницу:

Гары развярнуўся на другі бок. Заўтра ён убачыць Джасціна на зёлазнаўстве і растлумачыць яму, што жадаў супыніць змяю, а не нацкаваць на яго (у лютасці Гары пачаў калаціць падушку), як гэта падалося ўсялякім ёлупам.

*

Аднак наступнай раніцай, снег, што пачаўся яшчэ ноччу ператварыўся на сапраўдную завіруху, таму заняткі па зёлазнаўству адмянілі. Прафесарка Спроўт збіралася апрануць мандрагораў у шкарпэткі і шалікі, і гэту аперацыю, асабліва цяпер, калі мандрагоры былі такімі важнымі дзеля адраджэння вырашыша рабіць цалкам самастойна.

У непакоі, Гары сядзеў ля коміна ў грыфіндорскай гасцёўне, а побач Рон з Герміёнаю, карыстаючыся нечаканым вольным часам гулялі у чарадзейныя шахматы.

— Дзеля ўсяго святога, Гары, — прамовіла Герміёна сярдзіта, бо толькі што ронаў афіцэр збіў яе вершніка з каня і павалок прэч з дошкі. Калі гэта так для цябе важна пайдзі і сам знайдзі Джасціна.

Гары выпрастаўся, прайшоў адтуліну за партрэтам і пайшоў па калідоры, разважаючы, дзе той можа зараз быць.

Ня гледзячы на то, што на двары быў дзень, з-за завірухі за вокнамі, у замку было даволі цёмна. Дрыжучы, Гары ішоў міма класаў, прыслухоўваючыся да таго, што там рабілася. Прафесарка МакГонагал крычала на нейкага недарэку, які прымудрыўся перавараціць свайго сябра на барсука. Гары закарцела зазірнуць і паглядзець, але ён перамог гэта жаданне і пайшоў далей. Паразважаўшы, ён вырашыў, што Джасцін мог скарыстацца вольным часам  для падрыхтоўкі хатняй работы і ў першую чаргу вырашыў завітаць у бібліятэку.

Хафлпафцы, якія павінны былі займацца на зёлазнаўстве, сапраўды цяпер сядзелі ў глыбіні бібліятэкі, аднак яны ані не займаліся рыхтаваннем хатняй работы. Гары між стэлажамі бачыў іх прыціснутыя адна да адной галовы і чуў урыўкі з іхнай размовы. Ён не мог разгледзіць сярод іх Джасціна, таму наблізіўся і... Пачутая ім размова прымусіла яго схавацца ў секцыі нябачнасці , каб падслухаць, што кажуць хафлпафцы.

— У любым выпадку, — прамовіў нейкі тоўсты хлопец. — Я параіў Джасціну не выходзіць з нашай гасцёўні. То бок, калі Потэр азначыў яго, як наступную ахвяру, будзе лепей, калі Джасцін стаіцца на некаторы час. Вядома ж ён чакаў раней ці пазней чагосьці падобнага, ажно з тых часоў, калі выдаў Потэру, што ён магланароджаны. Ён РАСПАВЁЎ таму, што збіраўся ісці да Ітана. А хіба гэта тая тэма, якую трэба абмяркоўваць з разгуляўшымся нашчадкам Слізэрына?

— Эрні, а ты ўпэўнены, што гэта Потэр?— занепакоена спыталася светлакосая дзяўчынка.

— Ханна, — змрочна адказаў таўстун, — ён парсельмовец. Усі ведаюць, што гэта знак чорнага ведзьмака. Ты колісь чула, хоць пра якога добрага чарадзея, які размаўляў бы са змеямі? А ў Слізэрына нават мянушка сярод сяброў была — Змяіны язык.

Нейкі час яны ціха спрачаліся між сабой, нарэшце Эрні выдаў:

— Ці вы памятаеце, што было напісана на сцяне? “Сцеражыцеся, ворагі спадкаемцы”. Філч затрымаў Потэра, а потым... была атакавана котка Філча. Першагодка Крыві дакучаў Потэру на матчы па квідытчу, фатаграфаваў Потэра, пакуль той ляжаў увесь у брудзе, а потым... Крыві быў атакаваны.

— Ён заўсёды здаваўся такім добрым?— няўпэўнена заявіла Ханна. — А яшчэ ён той, хто перамог Самі-Ведаеце-Каго. Можа ён не такі ўжо і благі?

Эрні таямніча панізіў голас і ўсе хафлпафцы шчыльней наблізіліліся да яго. Гары таксама падкраўся блізэй, каб пачуць аб чым той кажа.

— Ані ніхто не разумее, як ён выжыў пасля атакі Самі-Ведаеце-Каго. То бок, ён жа быў немаўлём калі ўсё гэта здарылася. Ад яго нават аскепкаў не павінна было застацца. Толькі сапраўды магутны чорны вядзьмак мог выжыць пасля падобнага праклёна, — ён загаварыў яшчэ цішэй, амаль шэптам. — Ці вы думаеце, ЧАМУ Самі-Ведаеце-Хто так жадаў яго забіць? Яму не патрэбен быў яшчэ адзін Цёмны Лорд. І мне цікава, якія яшчэ сілы тоіць у сабе Потэр?

Гары ня мог больш цярпець. Ён громка кашлянуў і выйшаў з-за кніжных паліц. Калі б ён не адчуваў сябе такім злым, відовішча, якое аб’явілася яго вачам, падалося б яму пацешным: здавалася хафлпафцы скамянелі толькі пры адным яго з’яўленні, а твар Эрні зрабіўся бялейшым за паперу.

— Прывітанне, — прамовіў Гары. — Я б хацеў пабачыцца з Джасцінам Фінч-Флечлі.

Здавалася, здзейсніліся самыя найгоршыя жахі хафлпаўцаў. Перапужаныя, яны павярнуліся да Эрні.

— Навошта ён табе?— дрыготкім голасам спытаўся той.

— Хацеў сказаць яму, што насамрэч здарылася на двубойным клубе, — адказаў Гары.

Эрні закусіў свае збялелыя вусны, а потым глыбока ўздыхнуўшы сказаў:

— Мы ўсе там былі. І мы добра ведаем, што здарылася.

— Тады, вы бачылі, што змяя адступіла, пасля таго, як я пагаварыў з ёй. — прамовіў Гары.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)