Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 229
Перейти на страницу:

На пачатку лета з аддзелу культуры мне далі адзін матар’ял наконт кватэрнай несправядлівасьці, і я за выхадны напісаў фэльетон. Iрына Суворава ў маёй прысутнасьці аддала той фельетон Коласу, дадаўшы пэўныя камплімэнты ў адрас аўтара. Toe змусіла мяне да ніякаватасьці. Нязвыклы да пахвалы, я ня ведаў яшчэ, што ў пэўныя моманты лягчэй трываць папрок, чым пахвалу. Тым болей публічную і ад жанчыны, да якой маеш сымпатыю.

У адным зь летніх нумароў «Маладосьць» надрукавала маё апавяданьне «Страта». А яшчэ празь невялікі час тое апавяданьне выйшла ў маскоўскім часопісе «Советский воин». Пераклаў яго вайсковы журналіст Якаў Плехаў, які тады таксама пачынаў сваю літаратурную творчасьць. Гэта падвойная ўдача адразу ўзьняла аўтара ў яго ўласных вачох, хаця зьнешне я стараўся быць як мага спакайнейшым. Мабыць, баяўся спалохаць нечаканую ўдачу. Тым болей, што, прачытаўшы абодва тэксты, знайшоў там масу слабіны і нават недарэчнасьцяў, з чаго доўга пакутаваў. Тыя перажыванкі імкнуўся заглушыць працай над новымі рэчамі, калі, здавалася, напішацца лепш. Бо ўжо займеў нейкі вопыт.

На жаль, лепей усё не пісалася. Ці вопыт аказаўся недастатковы, ці — што болей верагодна — спрацавала выснова: у літаратуры кожны новы твор пачынаецца як бы ў першы раз. У першы раз наогул. Пасьля колькі я ні пісаў, кожны раз успамінаў тое, прачытанае, здаецца, у Парандоўскага. Тады я наогул шмат чытаў літаратуры такога кшталту — галоўным чынам пра пісьменьніцкую тэхналёгію. Думалася, менавіта ў ёй — сакрэты пісьменьніцкага посьпеху. Аказалася — ня ў ёй. Ці ня толькі і ня столькі ў ёй. Даўно вядома, што складнікі культуры — жыцьцё і сама культура. Адно без другога мала што значыць і ў літаратуры. У мяне, як здавалася, веданьня жыцьця хапала, меў вопыт, нагледзеўся на мноства людзей і людзкіх тыпаў. Культуры, ведама, не хапала. Але, як пасьля зразумеў, культура — рэч бязьмерная. Колькі яе ў каго ні ёсьць, наўрад ці можна сказаць, што хапае. Культура — мора, бязьмежны акіян, назапашаны чалавецтвам праз тысячагодзьдзі. Зрэшты, як і жыцьцё таксама. Мабыць, нікому немагчыма тое ды іншае ахапіць у поўным аб’ёме.

Але для нашага чалавека мала клопату было да сусьветнай культуры — яму абы дапяцца да культуры савецкай. Нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па зьмесьце. Адмыслоўцы гэткай культуры выхоўваліся партыяй, навучаліся ў ВНУ, шчыравалі ў літаратуразнаўчай і філялягічнай навуках. Акадэмія навук Беларусі выдала расейска-беларускі слоўнік пад рэдакцыяй акадэміка Крапівы, дзе беларуская лексыка амаль упадабнялася да расейскай, што, паводле задумы, павінна было працаваць на зьліцьцё народаў у адну братнюю сям’ю. Народы не зьліліся, але моўнай шкоды той слоўнік нарабіў нямала, гэтая шкода адчуваецца і дагэтуль. Працуючы ў сакратарыяце, я змушаны быў правіць беларускія тэксты паводле таго слоўніка, хаця часьцяком мая беларуская натура працівілася моўнаму гвалту. Успаміналіся маміны словы і выразы, якія былі іншыя, нават іншай прыроды, але ж іх на газэтную старонку ня ўставіш. Iх выкрасьліць карэктар, перад якім на стале ляжыць моўны закон у выглядзе таго ж слоўніка акадэміка Кандрата Крапівы, адзначанага Дзяржаўнай прэміяй СССР.

42. Каралішчавічы

Што ўжо казаць пра мову мастацкай літаратуры, над партыйнай чысьцінёй каторай шчыравалі партыйныя рэдактары ўсіх літаратурных выданьняў. Тым болей іхнія памагатыя зь ліку маладых выхаванцаў Белдзяржунівэрсытэту. Першы мой пісьменьніцкі канфлікт быў менавіта ў галіне мовы, якая, вядома ж, не адпавядала выдавецкарэдактарскім канонам. Мае апавяданьні вярталі, перакрэсьленыя шматлікімі заўвагамі-прыдзіркамі. Toe, вядома, было непрыемна, але і давала адчуць неабходны ўзровень тагачаснай літаратуры, нейкім чынам адаптавацца да яго.

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)