Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 189
Перейти на страницу:

Каханьне сёньняшняга ўзору, калі мы адкрыліся сьвету, калі ўвесь гэты непаўторны, вялізны досьвед стаўся нашаю часткай, нашмат больш ускладнілася. Бо, бачыце, іншымі становяцца людзі. І зь імі ўжо па-іншаму гаварыць трэба! Іх ужо цікавяць абсалютна іншыя рэчы… Тое адбіваецца літаральна на ўсім. Аднак асабліва — на каханьні.

З аднаго боку, цяпер няма калі кахаць — трэба працаваць і выжываць, а жыцьцё высока падняла планку. А з другога боку, чалавек ужо зразумеў: нічога ў сьвеце ня мае сэнсу, акрамя таго, якога мужчыну ці якую жанчыну ты знойдзеш…

«Хацелі ў будучыню, а трапілі ў мінулае»

2 чэрвеня 2008

Аляксандар Уліцёнак, Менск

Сёньня пісьменьніца разважае, чаму «чырвоны чалавек», выхаваны за саветамі, застаецца і ў сёньняшнім дні, чаму савецкая мінуўшчына вабіць нават маладое пакаленьне, ці ўсё ў тым часе было выключна чорнага ці шэрага колераў?

Алексіевіч: У мінулым стагодзьдзі былі дзьве страшныя й энэргетычныя ідэі: фашызм і інтэрнацыянальны сацыялізм у бальшавіцкім варыянце. Абедзьве пацярпелі паразу. Хоць бальшавіцкі сацыялізм пратрымаўся крыху больш.

Дзякуючы чаму? Атрымліваецца, нешта ёсьць у гэтай ідэі такое, што заварожвае людзей. Улічыце: яна захапіла лепшых, прыгожых. Уяўленьне пра гісторыю, што ўладу захапіла купка авантурыстаў, садыстаў і прымусіла мільёны жыць па-іншаму — неразумнае, нікчэмнае.

Я дастаткова шмат займалася мэмуарамі пачатку стагодзьдзя, гісторыяй рэвалюцыі і зразумела: усё да гэтага ішло, тут і трагічнае супадзеньне мэнтальнасьці, і нэндзы, і разрухі — працэс вельмі складаны… А ў выніку маем «чырвонага чалавека».

Ён мне вельмі цікавы. Асабліва сёньня, у наш час, калі ў паветры выразны дух кашалька, нажывы, дух мамоны, калі ўсё падпарадкоўваецца страўніку, «дванаццаціперснай кішцы»… На гэтым фоне магу сказаць, напрыклад, што мне даспадобы жанчыны ваеннага пакаленьня — такіх прыгожых душ больш ніколі ня будзе. Гэта былі самыя цудоўныя людзі!

У тым нашым жыцьці, якое аддаляецца, было ўсё ж шмат моцнага і цікавага, высокага гістарычнага досьведу. Вось многія і сумуюць па тым часе. Прычым ня толькі старэйшыя, але й маладыя.

Бо гэты новы сьвет, той варыянт, які ў нас атрымліваецца (у нас жа не народна-дэмакратычная рэвалюцыя — гэта нейкі намэнклятурны капіталізм, або намэнклятурна-постіндустрыяльнае грамадзтва, ня ведаю, як лепш назваць) — гэта зусім ня тое, што мы хацелі. У імя чаго зьбіраліся некалі стотысячнымі мітынгамі.

Атрымалася нешта іншае. Хацелі ў будучыню, а трапілі ў мінуўшчыну.

У мяне новая кніга так і называецца «Час second-hand: Канец «чырвонага чалавека»».

«Беларус хоча пераменаў, але ня хоча ўзрушэньняў»

Аляксандар Уліцёнак, Менск

3 чэрвеня 2008

Сёньня Сьвятлана Алексіевіч разважае, як беларуская мэнтальнасьць уплывае на цяперашні стан соцыюму й краіны.

Уліцёнак: Сёньняшняя Беларусь — гэта трывіяльны працяг Атлянтыды савецкай, або ёй дадаліся нейкія новыя, а магчыма нават і знакавыя рысы ў псыхалёгіі?

Алексіевіч: У нейкім сэнсе час тут і цяпер прыпынены палітычна. Але хто такі беларус? Гэта ўсё ж чалавек зь сялянскай мэнтальнасьцю: ён хоча пераменаў, але ня хоча ўзрушэньняў. Многае ў сёньняшняй уладзе яму знаёмае, звыклае, з гэтым людзі мірацца.

А з другога боку яны езьдзяць, глядзяць, слухаюць, бачаць сьвет, будуюцца, купляюць нязвыклыя рэчы, частуюцца новай ежай — зрушэньне адбываецца. І яго не спыніць ніякай аўтарытарнай уладзе — хутчэй яна сама будзе мяняцца. Бо грамадзтва разумнее, становіцца больш плястычным, больш дынамічным. Уладзе ад гэтага нікуды не падзецца. Тым больш і Расея ўжо ня стане ўтрымліваць беларускі сацыялізм: усе заклапочаныя ўласнымі інтарэсамі.

Мы ўступілі ў сьвет, дзе няма ілюзій. І да гэтага трэба быць гатовымі.

Іншая рэч, я не падзяляю ідэі пра тое, што нас чакае рэвалюцыя. Не дачакацца яе тут. Будзе павольная, паўзучая эвалюцыя, так мне падаецца.

Уліцёнак: Што ў беларусах неадэкватна ўспрымаюць тыя самыя швэды ці немцы, зь якімі вам даводзіцца часта мець справу?

Алексіевіч: Са свайго досьведу замежных вандровак магу сказаць: людзі паўсюль аднолькавыя. Добрыя і злыя, мэлянхолікі і сангвінікі — хутчэй вось так сьвет дзеліцца. Тое, што адбываецца зь Беларусьсю, залежыць не ад характару беларусаў — тут хутчэй справа ў масе гістарычных прычынаў. Не, зусім не ў мэнтальнасьці рэч, калі кажуць, што беларусы вось такія нібыта марудныя, сядзяць там у сваіх балотах, а потым ужо — выбух: партызанскі рух…

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)