Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 189
Перейти на страницу:

31 траўня — юбілей самай вядомай у сьвеце пісьменьніцы зь Беларусі Сьвятланы Алексіевіч. Яе кнігі не выдаюцца дзяржаўнымі выдавецтвамі Беларусі. Яе дакумэнтальная проза перакладзеная больш чым на 20 моваў сьвету. Апошнія гады пісьменьніца жыве і працуе ў Швэцыі, але на юбілей абавязкова прыедзе ў Беларусь.

Гэта парадокс, які не разумеюць у цывілізаваным сьвеце: каб кнігі сусьветна вядомых, прызнаных пісьменьнікаў выходзілі мільённымі накладамі на розных мовах ўсюды, але толькі не на радзіме творцы. Каб літаратар меў дзясятак прэстыжных міжнародных прэміяў і узнагародаў, і ніводнай айчыннай.

Словы і пажаданьні Сьвятлане Алексіевіч ад калегі па літаратурнаму цэху Наталкі Бабінай:

«Для мяне асабіста Сьвятлана Алексіевіч — гэта прыклад такога пісьменьніка, які мае сілу і мае мужнасьць дадумваць усё да канца, гаварыць усё да канца, без усялякага страху, без усялякіх эківокаў на абставіны, на людзей. Я б хацела пажадаць, каб усясьветная слава пісьменьніцы Алексіевіч яшчэ ўзрастала. І яшчэ пажадаць, можа, ня толькі ёй, а нам усім, чытачам, каб яе кніжкі выдаваліся ня толькі ва ўсім сьвеце, але і тут у нас, у Беларусі».

Сьвятлана Алексіевіч апошнія гады жыве і працуе за мяжой: спачатку ў Італіі, цяпер у Швэцыі. На радзіме бывае часта. Пісьменьніца перакананая:

«Мы не павінны быць закладнікамі Лукашэнкі, мы не павінны быць закладнікамі ягонага калгаснага інтэлекту. Асабліва для эліты вельмі важна выйсьці зь ягонага палону, зь ягонага гіпнозу, сапраўды пачуваць сябе ў сьвеце, а ня толькі ў Беларусі. Я яшчэ раз паўтару: у сьвеце, Беларусьсю — але ў сьвеце».

У сваёй творчасьці Сьвятлана Алексіевіч абрала «жанр чалавечых галасоў». Яна прызнаецца, што свае кнігі выглядае і выслухоўвае на вуліцах, за акном, у іх рэальныя людзі распавядаюць пра галоўныя падзеі свайго часу. Яна піша пра вайну, пра Чарнобыль, пра Афганістан, пра самагубцаў і пра каханьне. Сьвятлана лічыць сябе шчасьлівым чалавекам:

«Я ўсё ж веру, што ўсё ёсьць у гэтым жыцьці: і каханьне ёсьць, і блізкія людзі ёсьць, і радасьць ёсьць. Мне ўдалося захаваць нейкую радасьць у жыцьці. І гэта цудоўна, што мы атрымаліся, і мы ёсьць. Жыць і ў часе, і разам з тым памятаць, што ёсьць тваё адзінае жыцьцё. Я і ў сваіх кнігах спрабую спалучыць сучаснага чалавека і тое, што называецца вечным чалавекам. Мне чым далей — тым жыць больш загадкава, чым далей — тым цікавей».

«Мінімум сем-восем гадоў ідзе на адзін твор»

31 траўня 2008

Аляксандар Уліцёнак, Менск

Сёньня пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч — 60 гадоў.

Назвы яе кніг сталі своеасаблівымі прыкметамі часу — «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Зачараваныя сьмерцю», «Чарнобыльская малітва»…

У Нямеччыне, Францыі, Японіі яна лічыцца адным з найбольш выдаваных замежных аўтараў. Тры гады таму Сьвятлана Алексіевіч атрымала галоўную літаратурную прэмію ЗША.

На наступным тыдні яна — грамадзкі рэдактар нашага радыё. Штодня спадарыня Алексіевіч будзе дзяліцца думкамі і назіраньнямі пра тое, што адбываецца з намі цяпер, а на пятніцу яна даручыла журналістам Свабоды падрыхтаваць перадачу на тэму «Чым жыве чалавек у сёньняшнім сьвеце».

Напярэдадні юбілею са Сьвятланай Алексіевіч гутарыў журналіст Аляксандар Уліцёнак.

Алексіевіч: Апошнія 30 гадоў я пішу хроніку «чырвонай цывілізацыі». Дасьледую «чырвонага чалавека». Як з адной гэтай вялізнай імпэрыі атрымалася многа розных краінаў, у якіх пачынаецца свая гісторыя. Але паўсюль усё яшчэ жыве гэты чалавек. У каго ён ператвараецца? Як? То бок вывучаю, аналізую 100 гадоў руска-савецкай гісторыі.

Уліцёнак: Наступнае тады пытаньне — пра вялікую савецкую ўтопію, мітамі якой жыве той самы звычайны чалавек. Хто ў гэтай гісторыі вас найбольш уражвае?

Алексіевіч: Самае цікавае для мяне — сам чалавек. Тут, у Беларусі, час нібыта спыніўся, атрыбутаў сацыялізму захавалася, як нідзе. Дапусьцім, у форме сацыяльнага кантракту з насельніцтвам. Мне падаецца, каб тут была, як яе называюць — дыктатура ў чыстым выглядзе, то яна б так доўга не пратрымалася б. Атрымліваецца, яна мае апірышча. І абапіраецца менавіта на нешта ў чалавечай душы. Ці не таму працэнтаў 60-70 яна задавальняе? Вось з гэтым і цікава разабрацца.

Уліцёнак: І напрыканцы — пра каханьне. Скажыце, пра яго пісаць лягчэй, чым пра вайну?

Алексіевіч: Пра вайну таксама вельмі складана… Ну а пра каханьне пішацца вельмі марудна. Наагул, усе кнігі займаюць у мяне шмат часу: гэта сотні людзей, таму мінімум сем-дзесяць гадоў ідзе на адзін твор.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)