За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Аднойчы ён доўга сядзеў, гледзячы на ступку, у якой пераціраў зярняты міндаля, пасля, горка ўздыхнуўшы, пажаліўся:
— О, як хацелася б мне узяць у рукі рукапіс вялікага Ібн-Сіны! Калі б не хворыя вочы, я б запісваў усё, чым лячыў i вылечваў людзей, што каму памагала. Трэба запісваць, усё запісваць, бо памяць чалавечая — рака, што пераблісквае на сонцы ўсё новымі i новымі струменямі i ніколі не паўтараецца!
— Чаму ж, настаўнік, вы не пойдзеце зноў у Бухару? Хаця шлях i немалы, але вы не раз гаварылі, што патрымаць у руках «Канон» Ібн-Сіны — найвялікшая мара вашага жыцця? Няўжо не ўступяць жаданню старога чалавека?
Стары памаўчаў, пасля ўздыхнуў яшчэ цяжэй:
— Хто ж так проста пусціць мяне ў кнігасховішча эміра? Мяне, беднага кішлачнага табіба? Я магу ўсё астатняе жыццё праседзець пад сцепамі ханскага палаца, але ніхто не перадасць маёй просьбы, а кал i i перададуць, то за нахабства могуць яшчэ i кінуць у страшную турмузіндан. A галоўны захавальнік бібліятэкі — яшчэ болей пыхлівы i важны, чым сам хан — пыхлівы, праўда, толькі з нам i, беднымі. Я помню, гадоў дваццаць назад адзін з маладых табібаў тайком прабраўся ў кнігасховішча. Ён атрымаў сто палак. Мне ўжо не вынесці нават пяцьдзесят.
А Алекса ўсё хадзіў да Ашавазды, i той вучыў яго, чаму мог i што ведаў. А пасля, нягледзячы'на перасцярогі Нармурада, ён стаў хадзіць у ніжні мусульманскі кішлак Паргыз, да настаўніка, які маладосць правёў у Атрары, а пасля вярнуўся паміраць у родныя мясціны. Ен насіў туды грошы, якія мог зарабіць, але нічога не казаў на тое стары лекар, i быў Алекса бязмерна ўдзячны яму i за гэта...
Стары Нармурад з кожным годам як бы усыхаў, ён i хадзіў ужо неяк панура, рукі яго амаль бесперастанку калаціліся. Падрастала дзяўчынка Апак, i ў доме рабілася больш утульна — нішы завешваліся чырвона-пурпуровымі сюзанэ, якія дзяўчынка прыносіла ад старой Ніязы, што перадавала ёй свае сакрэты, палюбіўшы лоўкую, імклівую Бяляначку. Спачатку Апак рабіла тыя сюзанэ ў доме Ніязы, але паступова рукі яе налаўчыліся болей, i аднойчы яна ўрачыста аддала Алексу кашулю з тонкага пунсовага шоўку.
— Насіце, ата, гэта я сама пашыла,— сказала яна, пыхнуўшы чарванню шчок, але не апускаючы вачэй.
— Сама? — здзівіўся ён.— Ты ж яшчэ дзіця... i шоўк дзе ўзяла?
— Цётка Ніяза мне аддала. Я пашыла ёй дзесяць коўдраў, i яна прадала ix людзям з ніжняга кішлака.
— Кашулю трэба аддаць бацьку,— памкнуўся да дзвярэй Алекса. Але Апак нечакана схапіла яго за рукаў:
— Не! Ата, насіце вы! Я для вас яе рабіла! А дзеду пашыю яшчэ! Я зараблю!
— Мы i самі заробім,— Алекса паціснуў плячыма, узяў кашулю. Упершыню ён паглядзеў, што ж надзета на самой Апак, i застыдаўся — доўгая некалі кашуля стала старой, кароткай, худзенькія рукі, як палкі, высоўваліся з пералатаных рукавоў, доўгія валасы былі так-сяк зашчэплены грубымі металічнымі ашчэпкамі, босыя ногі патрэскаліся i пагрубелі. I яшчэ ён заўважыў, што сінія вочы дзяўчынкі глядзелі на яго з адданасцю i любасцю.
Скрыпнулі дзверы. Цяжка дыхаючы, увайшоў Нармурад, прысеў да жароўні, у якой тлелі вугельчыкі, стаў грэць рукі.
— Бацька,— звярнуўся да яго Алекса,— паглядзще, у чым наша Бяляначка ходзіць. Сорамна нам. Мужыкі мы, яе кармільцы.
— I праўда, клопат з ёю. Хутка ўжо трэба глядзець, каго ў жаніхі,— Нармурад глянуў на дзяўчынку, якая хуценька выслізнула за дзверы.— Трэба будзе ехаць уніз, да кішлака Наргыз — там добры купец жыве, купім усё, што трэба. А можа, сам яе возьмеш? Не так многа ў нас грошай, каб ты мог заплаціць калым за добрую жонку, а дрэнную нашто? А яна, відаць, будзе прыгожаю.
— Яна? У жонкі? — Алекса засмяяўся, сеў ля Нармурада.— Гэта ж зусім кураня. Яна ж мяне бацькам кліча.
— Дзявочы век хуткацечны,— задумліва сказаў Нармурад.— Даўно хацеў сказаць — зажыло ў цябе сэрца. Значыць, трэба заводзіць дзяцей, жонку. Сонца юнацтва згасае, i цені ўсё даўжэйшыя... Так заўсёды, калі бліжэй да вечара...