Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 379
Перейти на страницу:

Яны сядзяць на беразе ці то возера, ці то рэчкі, ці то мора, ці акіяна. Яны – распранутыя, загараюць пад промнямі месяца. Ён абдымае яе, туліць да сябе.

Глядзяць на поўню і на зоркі.

– Давай напішам з табою песню, – шэпча ён на вуха...

– Я не ўмею складаць вершаў, ніколі не пісала песень, – прызнаецца яна, і верыць, што вялікі грэх – не пісаць вершаў.

– Умееш... Ты толькі не ведаеш пра тое. Я навучу цябе...

– Хіба ж можна навучыць складаць вершы? – здзіўляецца яна, і радуецца, гледзячы, як месячык праклаў да іх бліскучую дарогу – сцежку да сябе.

– Навучыць – не, а вось абудзіць талент – магчыма.

– Адкуль ты ведаеш, што ў мяне ёсць талент, калі я не склала ніводнага радка?

– Ведаю. Упэўнен.

– Дзіўна...

– Давай праверым?

– Давай...

– Я буду пачынаць, а ты дапісваць, дадаваць. Згода?

– Згода.

– Як асьмеліцца і цябе паклікаць

у той край, дзе цьвітуць лугі...

Яна на нейкі момант задумалася, падбіраючы патрэбныя словы, адшукваючы іх у сваёй памяці, потым, прыйшоўшы да спакойнага стану, дадала:

дзе ў хмельнасьці соладка-дзікай пачуць шэпт і ўздых дарагі... – там пазбавімся мы ад тугі... Там пазбавімся мы ад суму і цяжару пакутлівых дзён, недаверу атрутнага тлуму, што ўсім нам скарачае жыцьцё... – і дзе заўтрашні дзень не відзён. І дзе заўтрашні дзень мы сустрэнем, і дасьвецьцем разбудзім расу, а пялёсткі квітнеючай пены запляце табе сонца ў касу... – я ж каханьне табе прынясу. Я ж каханьне табе падарую – сярод неба з табою стаю... Ты мне сьмеласьць маю даруеш, як даруеш нясьмеласьць маю... – я ж табе ці не ўсё аддаю. Я табе ці не ўсё аж да слова ў прызнаньні сказаў неўпапад. Прашаптаў табе чару-замову – загадаў на квітнеючы сад... – каб ужо не вярнуцца назад. Каб ужо не вярнуцца... збылося... Перайначылі ўсё мы ў жыцьці – і ня Лета цяпер, і ня Восень, – у п’янкім мы з табой забыцьці... – нам з табою той крыж пранясьці. Нам з табою не разьмінуцца – вочы ў вочы – стагодзьдзе міне, і ня здолеем азірнуцца, хочам таго мы з табою, ці не... – ці ўдзячны мы будзем Вясьне?

І рассмяяліся абое, задаволеныя нечаканым экспромтам. Радкі адлюстроўвалі іх настрой, іх імкненне да лучнасці, да яднання, да злучэння двух дарог у адну... Як у гэтую месячную сцяжыну.

– Праз месяц мы ладзім канцэрт нашай групы. Ты прыйдзеш паслухаць?

– А як называецца вашая група?

– “Леаніды”. Мы ўсе пяцёра – Леаніды.

– А што вы спяваеце?

– Песні пра каханне. Мы самі пішам тэксты, і самі складаем музыку. Вось і гэтыя радкі, што мы напісалі, уключым у рэпертуар...

Зінаіда не адрывала позірку ад месячнай дарожкі, прамовіла, быццам той канцэрт намячаўся на заўтрашні вечар:

– Добра, я прыду на “Леанідаў”!

4.

Як толькі Зінаіда Паўлаўна сабралася пакінуць кабінет, да яе нечакана завітаў пракурор Адам Мяжэвіч.

Ён убачыў, што жанчына апранулася, і таму вінавата прамовіў:

– Выбачайце, што позна да вас зайшоў... Вы сабраліся, мусіць, дадому?

Яны адно аднаго ведалі даўно, з тае пары, калі ўпершыню сустрэлася з ім у гарадской пракуратуры, калі Леанід як не сілком зацягнуў яе туды. Тады яна расказвала яму пра “ёшкінага ката”. Мяжэвіч прыходзіў не раз у бальніцу, выступаў з лекцыямі перад медыцынскімі работнікамі. Таму яна і не здзівілася, калі ўбачыла яго на парозе.

– Здарылася што? – пацікавілася, дапытліва гледзячы ў вочы.

– Ды не, проста пагаварыць прыйшоў па адным пытанні... Я ж тут, недалёка адсюль, жыву. Вось, едучы дадому, і зайшоў... Але раз вы сабраліся, Зінаіда Паўлаўна, то і па дарозе можам словам перакінуцца...

– То і добра, бо я спазняюся, – прыйшлася ёй прапанова да спадобы. – Леанід мяне чакае, на канцэрт ідзем...

Спускаліся па прыступках з другога паверха, ішлі упобачкі.

– Зінаіда Паўлаўна, у вас ляжала хворая – Ева Кароль. Прозвішча па мужу, а так яна была Прынцова. Яна збегла, уцякла ад лячэння. Наколькі запушчана ў яе хвароба? Ці можа яна вылечыцца?

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)