Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Не адпомсціць яна не магла. Але – як?
І яна рашылася на самае страшнае...
Спачатку падумала, што набярэ ў шпрыц страфанцін ці дзігаксін, уколе ў вену звыш нормы – і ні адна экспертыза не дакапаецца, але потым і гэтага лякарства стала шкада на яго – мо каму і сапраўды спатрэбіцца... Набрала ў шпрыц халоднай, з крана, вады... А ўкол можна зрабіць так, каб не выпусціць з іголкі паветра, – тое ж самае, зыход адзін і той жа... А калі гвалтаўнік спытае, што за ўкол, скажа, што доктар прыпісаў... Такім чынам, выйдзе так, што яна зробіць яму паветраную эмбалію...
Яна падышла да яго, стала побач.
Усё яшчэ раздумвала, узважвала, у душы змагаліся два пачуцці – “за” і “супраць”... І ніхто не мог перамагчы.
А нейкі ўмольны голас прашаптаў ёй: “Зіначка, спыніся! Даруй ворагам тваім, і сама памілавана будзеш...”
Яна ўжо ўзялася за яго руку, і ён расплюшчыў вочы. Усміхаючыся, глядзеў на яе. Чакаў ад яе слоў ці дзеянняў.
Не хворы, а Нехта іншы, Нябачны, але Усёмогучы, штурхнуў яе пад руку, – і шпрыц бразнуўся вобзем – разбіўся... І тады яна ўздрыгнула і закалацілася, нейкая маланка асляпіла яе, прымусіла напруціцца, асэнсаваць і ўсвядоміць, дзе яна знаходзіцца і што робіць...
Першае, што прыйшло на розум, гэта падняць з падлогі разбіты шпрыц, падзенне якога пачулі сяброўкі. Яна хуценька выкінула рэшткі яго ў сметніцу. А потым, хістаючыся, пайшла і села на крэсла, абхапіла галаву рукамі, застагнала, быццам яе працяў неймаверны боль... Потым заплакала, уткнулася тварам у спінку крэсла.
– Што з табой, Зінка? – устрывожыліся сяброўкі, а Святлана абхапіла яе за плечы. – Што здарылася?
– Нічога... Але я рабіць нічога не магу, папрацуйце за мяне...
Ледзьве дачакалася перадачы змены.Хутка здала справаздачу пра растворы, што заставаліся пасля начнога дзяжурства.
Ігару Літошыну, дзяжурнаму ўрачу, не гледзячы яму ў вочы, далажыла пра стан хворых, які і колькі раствору ўвяла. Ён пільна паглядзеў на яе, пра нешта хацеў сказаць ці папытацца, але змоўчаў.
Сама спытала:
– Як жыццё, Ігар?
– Ды так сабе, як і ва ўсіх. А ў цябе?
– Таксама хакей!
Для дзённых медсясцёр, што заступілі на змену, падрыхтавала сшытак, дзе паставіла подпіс пад графой “здала”, а зменшчыца пад – “прыняла”, – і ўздыхнула з палёгкай, што праца скончана, і яна цяпер аддадзена сама сабе...
Накінула палітончык на плечы, і, не чакаючы, калі збяруцца сяброўкі, цокаючы гулка абцасікамі ботаў па падлозе, збегла з другога паверха на першы...
На ганку бальніцы стаяў Леанід.
– Ты? – падзівілася і абрадвалася яна. – Чаго ты тут?
– Добрай раніцы! – павітаўся, узяў за руку, каб памагчы спусціцца па слізкіх прыступках. – За табой жа трэба прыглядваць, калі ты ідзеш на прыпынак. А то хто-небудзь можа цябе ўкрасці...
– Мяне днём не крадуць, а толькі ноччу, – адказала яна, і не ведала, ўдала адказала на яго жарт ці не.
– Як прайшла змена?
– Нічога...
– Нейкая ты наструненая. Ці ўсё ў цябе добра?
– Так, Лёня, добра. Пайшлі на аўтобус. А ты сёння выхадны?
– Амаль што так.
Яны абодва накіраваліся да прыпынку, да якога ісці адзін квартал – праз мікрараён.
2.
Зінаіда са сваімі сяброўкамі заступіла на змену праз дзве ночы.
Прыняла ад зменшчыц рэшту раствору, узяла прызначэнні ўколаў і кропельніц ад ўрача. Падыходзячы да “ёшкінага ката”, старалася стрымліваць у сабе кіпенне злосці і крыўды, каб не нарабіць глупства...
Ёй гэта давалася вельмі цяжка.
А ён і сам паклікаў яе, зачапіў, не ўтрымаўся: быў у добрым настроі.
Аціхла збольшага напружанасць, і можна ўжо спакайней і спаважна працягваць працу.
– Ну, як ты сёння? – падышоўшы да яго, пацікавілася, знарок націснуўшы на “ты”. – Лепш?
– Значна лепей, Зінаіда. Твае кропельніцы вярнулі мяне да жыцця.
– Вярнулі, кажаш? А маглі і забіць...
Ён недаўменна паглядзеў на яе:
– Чаму – забіць? За што?
– Ёсць за што. Ёсць, ёшкін кот. Скажы мне, Сяргей, ці падышлі мае боцікі для той, для каго ты зняў з маіх ног? І ці дублёнка падышла? А шапка? А завушніцы?
– То ты была, Зіна?!? Ты-ыыы?!
– Я, ёшкін кот. І гэтыя твае пісягі пяці пальцаў, цяперашнія, і тыя, што на маім твары пакінулі твае рукі... Я хацела забіць цябе, адпомсціць за здзек, але не забіла. Ты сам сябе забіў... Як забіў Прынцэсу, як аддаў яе на здзек іншым, на гвалт сваім сябрам... Ты сябе і сам забіў. У цябе цяжкая форма сіфіліса... Цябе перавядуць у венералагічнае аддзяленне, і будуць лячыць прымусова... Але ты яшчэ наркаман і алкаголік... Пагэтаму ты корчышся і крычыш ад болю...