Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 140
Перейти на страницу:

— Не бойся, ён не з царства Аіда. Наадварот, краіна яго высока ў гарах, так што да неба ён бліжэй, чым ты.

— Дазвольце не пагадзіцца, высакародная камітэса. Адзін з нашых паэтаў так пра яго сказаў:

Ён абліччам як Малік*, што да жахаў прывык,

Бо пякельнага полымя ён вартаўнік.

Чорны волас ён у сівой барадзе,

Птушка Рух**, чые крылы намоклі ў вадзе!

Ён чадрою няшчасця ахутаны спрэс,

У шчаслівы наш дом быццам Ібліс*** улез,

Скрозь людзей пазірае, у позірку лёд,

І на нешта чаруе ўсю ноч напралёт!

* Старажытнаарабскае боства.

** Чароўная птушка, накшталт Гамаюн-птушкі.

*** Чорт (араб.).

— Не паклёпнічай! — абарваў Нікіфар. — У маім доме не чаруюць! Хіба моляцца — але я і табе не забараняю маліцца твайму Алаху, хаця ўсе ведаюць, што ёсць толькі адзін сапраўдны Бог — наш, візантыйскі, праваслаўны…

Салім адразу ж перамяніў гаворку.

— Я хацеў падражніць яго, каб ён хоць трохі расказаў нам, як трапіў сюды. Усё мы ведаем адзін пра аднаго, апроч вось яе, — ён паказаў на Жывену, — і лекара. А яны трымаюцца разам і абое паводзяць сябе не як простыя слугі, а як высоканароджаныя.

— Гэта мая справа! — зноў абарваў яго Нікіфар. — Не ўсе такія нізкія рабы, як ты. Яна — іншае!

Сказаў і тут жа як спахапіўся. А тым часам Еўдакія загадала зноў спыніцца і, сышоўшы з калясніцы, стаяла, падстаўляючы цёпламу яшчэ сонцу зжаўцелы твар. У ваўняным плашчы, накінутым на ліловую туніку, у шапачцы з залатымі падвескамі на скронях, здавалася яна падлеткам. Злева ад дарогі пачынаўся платанавы гай, справа, за павароткай, скрозь купку зялёнага падлеска з лаўравішні, самшыту, рададэндрану і іншых дрэваў бачны быў натоўп, які рухаўся да калясніцы. Аказалася, коміт спыніўся, не даехаўшы паўмілі да поля, дзе ў гонар прыезду гаспадароў збіраліся ўрачыста сеяць пшаніцу.

— Хай ідуць усе сюды і сеюць яе тут! — камітэса паказала на бліжэйшае поле. Упраўляючы разгублена пераглянуўся і шэптам сказаў коміту, што тут учора закончылі сяўбу.

— Рабіце, што сказана, — коратка загадаў той, і тады да гаспадароў подбегам заспяшаліся сейбіты, за імі святар у парчовай фелоні* з нашытым крыжам, следам за якім нёс чашу з вадой і крапілам з лісця вайі** стары дыякан, чый стыхар*** быў якраз таго ж ліловага шоўку, як і туніка камітэсы. Яна спачатку грозна ссунула бровы, але ўспомніла, што сама ж загадала паслаць у маёнтак служкам некалькі столак з сувоя, падаранага ёй Балдуінам II.

* Рыза, шырокае і доўгае адзенне святара без рукавоў, з выразам для галавы.

** Пальма.

*** Доўгая кашуля з выразам па горлу і шырокімі рукавамі.

Неўзабаве пачаўся абрад сяўбы. Акропленая святою вадою зямля, ужо ўзараная, лёгка варочалася драўлянымі плугамі. Усе, хто стаяў каля гаспадароў, напружана сачылі за тым, каб у час сяўбы зерне не трапіла на бычыныя рогі — ураджай будзе вялікі, але зерне ўродзіцца нясмачным і непрыдатным для людзей. Адзін толькі Галдан няўважліва глядзеў удалячынь ды Жывена, убачыўшы высока над полем знаёмы трохкутнік журавоў, не зводзіла з іх вачэй. Куды яны ляцелі? У Эгіпет? І адкуль? Можа, якраз з новагародскіх зямель, дзе ладзілі гнёзды на дубах і рабілі павольныя кругі над маленькім каменным храмам Ашвінаў, дзе цяпер, можа, стаіць на вежы Відэвут і просіць сонечных вясёлых багоў знайсці яе і прывесці назад, на радзіму. А магчыма, ён лічыць яе мёртваю? Ды не, сэрца і Ашвіны павінны сказаць яму праўду. Святазар, пэўна, ведае, дзе яна — да яго найчасцей прыходзяць багі і адкрываюць яму хаця столачку вялікай і страшнай заслоны, якою адгароджаныя яны ад зямных людзей.

… - Ты ж ведаеш, уладычыца, што грэчаская царква не бярэ грошай за шлюбы. Па старадаўняму звычаю грэкаў, яны плацяць за тое толькі пеўнем і боханам хлеба. А плаціць жа царкоўную дзесяціну лацінянам, згодна праваслаўнаму царкоўнаму праву, мы адмаўляемся. За тое царква наша, як і іншыя, праследуецца. Пракляты Марасіні, патрыярх, хоча ўвогуле забараніць грэчаскія абрады, ён жа венецыянец, як ты ведаеш!

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)