Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 140
Перейти на страницу:

* Прыдворны, які аб'яўляе выхад імператара.

Любіў Нікіфар выходзіць на людзі з прыгажуняй жонкай, калі, апранутая ў святочны хітон, ззяючы каштоўнымі каменнямі, садзілася яна ў ложу коміта блізка да імператара, а той, на рыцарскі манер, схіляў галаву перад яе прыгажосцю. Цяпер імператар быў незадаволены тым, што вось ужо тры гады прыгажуні Еўдакіі нідзе не відно, і хаця не вінаваты ў тым быў коміт, аднак жа ўсё халадней і халадней глядзеў на яго ўладар, усё больш адцяснялі Скліра прыдворныя. Вось чаму, гледзячы, як ажыўляюцца запалыя жончыны вочы, спадзяваўся ён на цуд і сам ледзь не хадзіў перад Галданам на дыбачках, хаця прывык да таго, што сотні і тысячы людзей схіляюцца перад ім самім.

Але лекар як быццам не ганарыўся тым і нават не заўважаў таго, што непамерна ўражвала слуг. Гаварыў з усімі аднолькава — ветліва, але неяк адрачона. Адзін раз убачыла Жывена здзіўленне на ягоным твары — калі, забыўшыся, прагаварыў ён доўгі рэцэпт на санскрыце, а яна згодна кіўнула галавой.

— Адкуль ты ведаеш гэтую мову? — спытаўся ён.

Яна адказала, і тады ён ціха прамовіў:

— Значыць, і ў славяна-балтаў захавалася памяць аб сонечных Ашвінах? Аб тым, што бог Дакшапаці перадаў веды, як лячыць чалавека, менавіта спачатку ім, а яны ўжо затым перадалі тое Індры і, нарэшце, мудрацу Бхаратваджы*?

* У «Чжуд Шы» менавіта так апавядаецца пра перадачу ведаў па медыцыне ў старажытнай Індыі.

— У нашым храме толькі чытаюцца гімны Агні і Ашвінам, і творацца свяшчэнныя абрады.

— Значыць, вы не ведаеце «Аштанга-хрыда-самхіту» Вагбхаты, якую ў нас пераклаў Рынчэн-Занпа*? Ці маеце вы свой пераклад?

* Вучоны ХІ ст., вучыўся ў Індыі і пераклаў гэты медыцынскі трактат VII ст.

— У нас няма дзе хаваць старажытныя запісы. Нашы драўляныя хаты гараць, а войны падпальваюць іх часта. Толькі два з паловай стагоддзі назад пабудаваны першы каменны храм у Полацкай зямлі…

— Але цікава, што памяць аб арыях у вас засталася. Што яшчэ засталося ад іх мудрасці?

— Няшмат… Радуніца, калі мы радуемся сустрэчы з продкамі. Абярогі ад зла, з дзвюма конскімі галовамі альбо, цяпер часцей, дзвюма птушкамі. Нашы людзі моцна вераць, што багі-блізняты адольваюць нячыстую сілу. Але, калі карова ацеліцца двайнятамі, вёску абворваюць баразной, а плуг вядуць два бычкі — іначай можа напасці пошасць. Можа, якраз ад нашых храмаў памяць аб Ашвінах ператварылася ў казкі — напрыклад, аб тым, як два сыны Вялікага Бога закахаліся ў дачку Сонца. Яны дзеля яе запальваюць на моры два агні і возяць на лодцы з яблыневага дрэва гэтую прыгажуню. Казкі, гэты злепак з былога ці мінулага, аздабляюць жыццё людзей.

— О так. Цемра ўсё болей накрывае іх, як удушлівае воблака, і нават мудрацы часам здаюцца, ідуць насуперак сабе і служаць Злу.

Гэтая першая размова паміж імі сталася пачаткам доўгіх гаворак аб вечнасці і аб загадках жыцця, якое круціць у сваім коле людзей дзеля нейкай невядомай ім самім задачы.

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)