Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 140
Перейти на страницу:

Не адразу Жывена даведалася, як трапіў сюды, у краіну Кхран*, тыбецкі лекар, які ў маладосці жыў пад Дахам Свету ў будыйскім манастыры і рыхтаваўся да манаства. Але малодшага, любімага брата забіў хан, і тады паслушнік не сцярпеў. Помста перапыніла ягоны Шлях**, зацьміла духоўны зрок. Выгнаны з манастыра, ён не меў права лячыць, таму пасвіў авечак як найміт. Аднак боствы гневу не пакідалі яго: авечак задзіралі ваўкі; перавал, праз які трэба было вяртацца, аднойчы засыпала снегам, і ён тры месяцы харчаваўся арэхамі, якіх натрос небарака, што прама перад ім зваліўся ў бездань. Пасля, праз год, на тым жа перавале на былога паслушніка напаў тыгр. Змагаючыся, яны абое зваліліся ў горную раку. Непрытомнага Цэрэнхана, якога да страшных чорных пісягоў абабіла аб камяні шалёная плынь, вылавілі рыбакі перад самым вадаспадам. Селішча іхняе было ўжо кітайскім, і калі забойца-паслушнік пакладзены быў ля храма, у сне яму з'явіўся сам Буда і прадрок, што вызваленне можна атрымаць толькі праз пятнаццаць гадоў служэння Тром Уладарам***, у самым старажытным храме. Чатырнаццаць гадоў капаў пячору і ўзносіў малітвы Галдан, а на пятнаццаты паслалі яго ў суседняе селішча лячыць хворага, дзе і захапілі ўсё насельніцтва качэўнікі-манголы, бо храм той быў на самай мяжы з іхнімі землямі.

* Так называюць Візантыю тыбетцы.

** Быць на Шляху — ісці да духоўнай дасканаласці.

*** У старажытным Кітаі існаваў культ трох Уладароў: Неба (Цянь-хуан), Зямлі (Дзі-хуан) і Людзей (Жэнь-хуан). У медыцыне ж ёсць тры вілы пульсу — Неба, Зямлі, Людзей.

— Значыць, я павінен быў адпакутаваць яшчэ, — гаварыў тыбецец. — Калі ступіў на Шлях, Неба спытае з цябе болей, чым з простага чалавека.

— Але чаму пакаранне атрымала я? — аднойчы вырвалася горкае недаўменнае пытанне ў Жывены.

— Ты, жрыца Ашвінаў, задаеш такое пытанне? Ты, якая ведае, як і калі пытацца ў багоў — «Чаму?»

І яна не пыталася аб гэтым. Затое стала прагна накідвацца на яго з іншым. І першае, што цікавіла і ўсіх: як ён вызначыў, што гаспадыні не жыць? Яна выглядае цяпер лепей, у яе нічога не баліць.

— Я рэзаў пук сухой травы, калі па мяне прыйшлі. Еўдакія бачыла маці ў чырвоным, танцавала з ёю. А гэта — першыя прыкметы таго, што чалавек ва ўладзе Гаспадара Смерці. Аднак бывае, што ратаваць не позна. Каб даведацца, ці так гэта, я і слухаў пульс мужа.

— У нас таксама прыкмячаюць, а жрацы добра ведаюць: калі ў сне чалавек тоне ў брудзе, уваходзіць у чэрава маці, падае ўніз, гэта прадракае благое. Але каб па пульсу адчуць нават час смерці?

— Ці чытаюць у вас «Бхагават-Гіту», гэты чароўны помнік мудрасці Індыі? Калі не, то паслухай:

Да нараджэння ўсе рэчы схаваныя

У Быцці, адзіным, вялікім,

Адкуль сыходзяць пры нараджэнні

І патанаюць пры Смерці ў ім.

— Нашы свяшчэнныя гімны гавораць пра тое ж! — узрадавалася дзяўчына.

— Многа таямніц у свеце, — працягваў Галдан Цэрэнхан. — І сярод іх — пульс Жыцця і пульс Смерці. У нованароджанага дзіцяці можна «даведацца», колькі яму наканавана жыць. Бывае, аднак, што людзі самі перапыняюць жыццё. Тады гэта парушае адвечны парадак Быцця, і таму той, хто накладае на сябе рукі, творыць зло супраць усяго Сусвету. А ў пульсе Жыцця таксама таямніцы: пульс Неба трэба слухаць на скроні, пульс Чалавека — на запясці, а пульс Зямлі, звязаны з падземнымі Боствамі, - на ступні.

— О, я стану маліцца за жыццё Еўдакіі! Пакуль яна будзе жывая, ты будзеш з намі і зможаш мяне хаця трохі навучыць старажытнай мудрасці! — горача загаварыла Жывена.

— Мабыць, яна і сапраўды дажыве да жніва, а там і да новай сяўбы, — упершыню шырока ўсміхнуўся Галдан Цэрэнхан, і шырокі, непрыгожы і нават страшнаваты твар яго як адкрыўся сваёй патаемнай сутнасцю, стаўшы на імгненне прыўкрасным.

Сапраўды, у цёплы, ясны дзень новага, 1261 года* ўзрадаваны коміт вырашыў павезці жонку ў загарадны маёнтак. Яе суправаджалі лекар і Жывена, а таксама каля дзесятка слуг.

* У Візантыі год пачынаўся 1 верасня.

Выпаленая бязлітасным сонцам да цвёрдасці каменю рудая зямля адпачывала пасля сваёй летняй працы, калі ў яе чэраве набіралі моц духмяныя расліны і чэпкія карані аліваў, прагна п'ючы назапашаную вільгаць. Яна чакала дажджоў — гэтага спаравання з Небам, калі грыміць і гайдаецца неабдымнае іхняе ложа і кавалкамі касмічнай коўдры рвуцца аблокі. Аднак бялёса-сіняе покрыва над далячынямі было зажурана-спакойным, не калыхаўся калматы быльнёг ля дарогі, прарэзанай коламі фурманак, што везлі і везлі з палёў у маёнтак амфары з пшаніцай, алеем, гідрыі з пітной вадой, пелікі з мёдам, сушаныя фінікі і вінаград, сыры, загорнутыя ў тканае ва ўласных Нікіфаравых майстэрнях палатно, і многае іншае. Еўдакія ехала на адкрытай калясніцы, але калі хацела лепей агледзець поле, рабы неслі яе на насілках. Жывена трымала скрыню з рознымі сасудамі — лекітамі, амфарыскамі, дзе было нагатаванае асвяжальнае пітво для гаспадыні, адвары з зёлак і ўсё, што магло спатрэбіцца ёй, пасцельнічы вёз усходні палас і шматлікія дыванкі на выпадак, калі хворая захоча пасядзець на зямлі. У Фацімы ж пры боку стаяў куфэрачак з духмянымі мазямі — калі гаспадыня натрудзіць ногі, лоўкія рукі арабкі тут жа дапамогуць ім. Ехаў і наглядчык комітавай стайні Салім. Са здзіўленнем убачыла Жывена, як змяніўся араб пры гаспадары: сыпаў прымаўкамі, жартаваў, смяшыў Еўдакію. Так, ён знарок жахаўся, калі аказваўся каля Галдана, на што гаспадыня заўсміхалася:

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)