Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 179
Перейти на страницу:

Прайшлі каля ваннага пакоя, у якім было чуваць плёсканне вады і плач дзіцяці.

— У цябе тут цэлая бальніца, — заўважыў Друцкі.

Яны прайшлі даволі вялікую цёмную залу, якая паблісквала з бакоў нікеляванымі апаратамі. Лабараторыя ці таксама аперацыйная зала. Зноў калідор, тоўстыя дзверы, якія прафесар адчыніў ключом — і вось яны апынуліся ў знаёмым холе.

— Дзякуй табе, — сказаў Бруніцкі.

— Караль, — прытрымаў яго далонь Друцкі, — памятай, што яна павінна жыць.

— Яна будзе жыць, — раздражнёным голасам адказаў прафесар. — Ты мне толькі скажы, ці ўсё ў парадку?

— Думаю, так.

— За табой не сачылі?

— Упэўнены, што не.

— Цябе не маглі пазнаць?

Друцкі запэўніў, што не мае ніякіх сумненняў.

— Сёння ўжо вельмі позна, і ў цябе, напэўна, няма часу, — паглядзеў на гадзіннік прафесар, — дык, можа, будзеш такі добры і забяжыш заўтра прыкладна ў поўдзень у псіхіятрычную клініку.

— Навошта?

— Я павінен апісаць дэталі біяграфіі, сям’і і гэтак далей дзяўчыны. Скажы мне толькі, яна дакладна цяжарная?

— Дакладна.

— А які месяц?

— Паняцця не маю.

— Спроба самагубства?

— Так, хацела атруціцца воцатнай эсэнцыяй.

Прафесар праводзіў Друцкага аж да брамкі і перасцярог:

— Будзь уважлівы на вуліцы.

— Не бойся, — скрывіўся Друцкі, — я ў гэтым разбіраюся лепш за цябе.

Паблізу нікога не было. Аднак Друцкі не ўзяў найбліжэйшае таксі, а сеў у трамвай. Праехаўшы некалькі прыпынкаў, выскачыў, звярнуў на бакавую вуліцу і толькі тут узяў машыну.

Калі пераапранаўся, Друцкі знайшоў у кішэні бутэлечку з эсэнцыяй.

«Я, аднак, неасцярожны», — падумаў ён.

Па дарозе ў «Аргенціну» ён выкінуў бутэлечку ў сметнік.

— Пан дырэктар, — з усмешкай павітаў яго касір Юстэк, — званіў адвакат Лэньчыцкі і замовіў ложу.

— Што вы кажаце! — узрадаваўся Друцкі.

— Я забраніраваў дзявятку.

— Дзякуй вам.

Да яго вярнуўся добры настрой.

«Усё ж такі прыйдзе», — падумаў ён.

Друцкі памыліўся. Аліцыя не прыйшла. Лэньчыцкі з’явіўся ў большай кампаніі, але без Аліцыі.

«Вось упартая баба», — у захапленні канстатаваў сам сабе Друцкі.

Гэтай ноччу ён піў і выгаворваў Казі за назойлівасць. Аднак ён не хацеў быць адзін і забраў з сабой у атэль Тэцю. Друцкі стараўся не думаць пра сваю сённяшнюю авантуру, але ніякім чынам не мог пазбавіцца ад успамінаў пра тую дзяўчыну.

Нарэшце алкаголь і стомленасць узялі сваё.

Ён адправіў Тэцю і заснуў мёртвым сном.

Абудзіў яго стук у дзверы. Друцкі паглядзеў на гадзіннік: было адзінаццаць, значыць гэта служка. Ён крыкнуў:

— Увайдзіце, — і сеў на ложак, шырока расплюшчыўшы вочы.

У дзвярах стаяла Люба.

— О, капітан яшчэ спіць? — фрывольна ўсклікнула яна. — Добры дзень!

— Люба! — сказаў ён з выклікам. — Навошта вы гэта зрабілі?

— Што? — спытала яна з наіўнай мінкай.

— Спусціцеся ў хол і чакайце. Праз паўгадзіны я буду гатовы.

Люба засмяялася і падышла да ложка:

— Я была пра вас лепшай думкі. Мне здавалася, што такі мужчына, як вы, заўсёды гатовы… Асабліва, калі ляжыць у пасцелі і ў такой прыгожай піжаме.

— Люба! Выйдзіце, калі ласка!

Ён стараўся надаць свайму голасу як мага больш пагрозлівае гучанне, але яна ўсё смяялася.

— Гляньце, які негасцінны! Ну, і вы не павітаецеся са мной?

— Не павітаюся!

Друцкі загарнуўся ў коўдру і рэзка адвярнуўся тварам да сцяны.

Тады Люба села на ложак і, зняўшы пальчаткі, заглыбіла пальцы ў яго валасы.

— Шоўк, — сказала яна ціха.

— Люба! Шоўк ці шчацінне, а я зараз як падскочу і без цырымоній спушчу з цябе скуру!

— Я не ведала, — засмяялася Люба, — што капітан садыст.

Яна ссунула капялюшык і зняла футра.

— Горача тут, — заўважыла яна.

— Люба, — Друцкі перайшоў на ўгаворы, — навошта вы гэта робіце. Трэба ж думаць! Як можна!

— Божа, які вы сёння нудны, — уздыхнула Люба, зноў сядаючы на ложак і нахіляючыся над ім, — да яго прыходзіць прыгожая, маладая і прагная жанчына, а ён…

— А ён зусім не прагны, — перарваў Друцкі.

— Не? — какетліва спыталася яна.

— А вось і не! Зусім не! Каб ты ведала, перад тваім прыходам у мяне ў гэтым самым ложку была маладая і прыгожая жанчына.

Ён сказаў гэта наўмысна. Думаў, што гэтым яе адштурхне, але Люба яшчэ бліжэй падсунулася да яго:

— Так, так, ложак яшчэ пахне яе парфумай, ён яшчэ цёплы ад яе пяшчот. Якая яна, відаць, была шчаслівая! Скажы, яна была страсная?

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)