Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Гары ўсміхаючыся паглядзеў на Джасціна. Ён чакаў ўбачыць на яго твары палёгку, разгубленнасць ці нават удзячнасць... але той быў разлютаваным і напалоханым.
— Думаеш гэта весела, так?— пралямантаваў ён, і перш чым Гары паспеў, хоць што сказаць у адказ, Джасцін развярнуўся і выбег з залы.
Снэйп, зрабіўшы крок наперад, узмахнуў палачкай і, ператварыўшыся на невялічкі клуб чорнага дыму, змяя знікла ў паветры. Прафесар таксама паглядзеў на Гары. Ён зірнуў на хлопца неяк па-новаму, хітрым, вылічаючым поглядам, які таму вельмі не спадабаўся. І яшчэ не надта добра разумеў прычыну злавеснага мармытання ўздоўж сценаў. Тут нехта тузануў яго ззаду за мантыю.
— Хадзем, — адчуў ён на вуха Ронаў голас. — Давай, варушыся... Пойдзем АДСЮЛЬ...
Рон павёў Гары з залы, а Герміёна паспяшалап разам з імі. Калі яны праміналі дзверы іншыя вучні паабапал ад іх адсунуліся, быццам баяліся падхапіць нейкай халеры. Гары не мог зразумець, што адбываецца, а Рон з Герміёнаю ані нічога не тлумачылі яму, ажно пакуль яны не ўвайшлі ў пустую грыфіндорскую гасцёўню. Там, Рон штурхнуў Гары ў фатэль і спытаўся:
— Чаму ты не сказаў нам, што ты парсельмовец?
— Я хто?— перапытаў яго Гары.
— ПАРСЕЛЬМОВЕЦ!— адказаў Рон. — Той, хто можа размаўляць са змеямі!
— Ну ня ведаю, — прамовіў Гары. — То бок, раней я рабіў гэта толькі аднойчы. Гэта было, калі я выпадкова нацкаваў ў заапарку ўдава на майго стрыечанага брата Дадлі... доўгая гісторыя... ну, ён сказаў мне, што ніколі не бачыў Бразілію і я быццам бы выпусціў яго на волю, вось. Але, я тады яшчэ ня ведаў, што я чараўнік...
— Удаў сказаў табе, што ніколі ня бачыў Бразілію?— слабым голасам спытаў Рон.
— І што?— адказаў Гары. — Закладаюся, тут шмат хто валодае падобнымі здольнасцямі.
— Аніхто, — заявіў Рон. — Гэта не надта распаўсюджаны дарунак. І, Гары, гэта — дрэнна.
— І што тут дрэннага?— усклікнуў Гары, адчуваючы, што пачынае злавацца. — Што з вамі ўсімі здарылася? Калі б я не папрасіў тую змяю не нападаць на Джасціна...
— А, дык вось, што ты ёй сказаў?
— Пра што ты кажаш? Вы ж там былі... і вы мяне чулі.
— Я чуў, — адказаў Рон, — як ты размаўляеш на змяінай мове — парсельтонгу. Ты мог сказаць ёй усё што заўгодна. Не дарма Джасцін запанікаваў, гэта гучала так, быццам ты нацкоўваеш змяю ці нешта падобнае. І, каб ты ведаў, выглядала гэта вельмі жахліва.
Гары здзіўлена паглядзеў на яго.
— Я размаўляў іншаю моваю, так? Але... растлумачце, як можна размаўляць нейкай моваю нават яе ня ведаючы?
У адказ, Рон толькі пахістаў галавою. Яны з Герміёнай выглядалі так, быццам нехта памёр. Аднак, Гары не бачыў у гэтым анічога жудаснага.
— Вы хочаце сказаць, што я зрабіў памылку, не даўшы гэтай гідкай змяішчы адкусіць Джасціну галаву, так?— спытаўся хлопчык. — І якая розніца, ЯКІМ ЧЫНАМ я гэта зрабіў, калі Джасцін не далучыўся да Безгаловага палявання?
— Розніца ёсць, — нарэшце, загаварыла глухім голасам Герміёна, — таму, што здольнасцю размаўляць са змеямі быў вядомы Салазар Слізэрын. Таму і сімбалам слізэрынскага Дому ёсць змяя.
Гары ад здзіўлення раззявіў рота.
— І цяпер, — дадаў Рон, — уся школа, вядома ж, будзе думаць, што ты яго пра-пра-пра-пра-праўнук ці нешта падобнае...
— Але я не ён, — адказаў Гары, ад сполаху згубіўшы мову.
— Гэта цяжка даказаць, — заявіла Герміёна. — Ён жыў тысячу год таму і мы ўсё ведаем, што падобнае цалкам мажліва.
*
Гары ў тую ноч не мог заснуць колькі гадзінаў. Праз адтуліну ў фіранке балдахіна ён назіраў за тым, як падае снег за вокнамі і здзіўляўся.
А ці не МОГ ён сапраўраўды быць нашчадкам Салазара Слізэрына? У рэшце рэшт Гары ані нічога ня ведаў аб сям’і свайго бацькі. А ў доме Дурслі пытанні аб яго сваяках чараўніках былі пад забаронай.
Ціха, каб ніхто не пачуў, Гары паспрабаваў сказаць колькі слоў на парсельтонге, але ў яго нічога не атрымалася. Пэўна, каб гэта зрабіць яму трэба апытуцца воч на воч са змяёй.
— Але ж я апынуўся ў ГРЫФІНДОРЫ, — разважаў Гары. — Сартавальны капялюш ніколі бы не накіраваў мяне сюды, калі б ува мне цякла кроў Слізэрына...
— Ага, — прамовіў у яго галаве гідкі галасок. — Але, калі ты памятаеш капялюш хацеў накіраваць цябе ў слізэрынскі Дом?