Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 101
Перейти на страницу:

За спінай пачуўся стогн, і Лёднік кінуўся да ложка, накрытага аўчынамі.

— Ты як, сынок?

Алесь, аднак, не адказаў, а знайшоў вачыма Пранціша:

— Пан Вырвіч, тут ёсць люстэрка?

Пранціш не стаў сыпаць жарцікамі. Ён разумеў, чаму Аляксандр, пераадольваючы няёмкасць, звярнуўся да яго з такой, здавалася б, дзіўнай і «нямужнай» просьбай. Колькі разоў даводзілася бачыць, што воспа можа зрабіць з абліччам чалавека. Не твар, бывае — а ўзаранае поле. А хлапцу яшчэ жыць. За каханне змагацца.

Люстэрка ў дамку мелася — нейкім дзівам. У жоўтай масянжовай аправе, з доўгай ручкай, упрыгожанай выгравіраванымі кветкамі ўюнка. Можа, пакінула дзяўчына, што прыбягала на рамантычнае спатканне з пастухом — ці кантрабандыстам. За востры край аправы зачапіўся доўгі белы волас, які Вырвіч паспешліва вышмаргнуў.

Алесь паварочваў шкельца то так, то гэтак, нарэшце выдыхнуў з палёгкай. Можа, дзякуючы майстэрству старэйшага Лёдніка, можа, таму, што ўсё-ткі гэта была саслабленая зараза — воспіны ўтварыліся толькі ля левай скроні. Ужо і корачкі прысохлі. Адваляцца — не прыкмеціш.

— Можна смела ехаць за акіян да нявесты, — падбадзёрыў Вырвіч.

Абодва Лёднікі нахмурыліся. Матрыманіяльныя планы малой Агалінскай Алесь успрымаў ледзь не з жахам, а ягоны бацька — з прыкрасцю. Досыць Агалінскія ды Багінскія з іхняй сям’і паздзекаваліся.

Хаця рудую князёўну, няхай услых і не прызнаваліся, успаміналі з сумам. Як сонейка. Шкадлівае такое, пякучае сонейка, але ж святлей ад яго было! У цяжкую хвілю свісне над вухам, ды ўсміхнецца шчарбата.

Між тым у дзверы пастукалі. Дабраўся носіч Юрай.

Хударлявы славак у аб’ёмістым кажуху, са светлымі шляхецкімі вусамі і чыстымі блакітнымі вачыма ў сетцы дробных зморшчынак на загарэлым абветраным твары няспешна выкладаў на стол у сенцах прыпасы. Носіча раней яны ў хату не пушчалі: і каб не заразіўся, і каб не пабачыў, што на ложку — хворы. Але мог і здагадацца: вось і зараз дастае з вялізнай заплечнай скураной сумкі на драўляных распорках замоўленыя Бутрымам сухія зёлкі ды аптэкарскія рэчывы.

— Як там у вас унізе, спадар Юрай? — весела ўсміхнуўся Вырвіч. — Ці ўсё ціха, ці не замяло паселішча?

Пранціш размаўляў з носічам на ліцвінскай мове — той амаль усё разумеў, як і Вырвіч лаканічныя славацкія фразы.

Вельмі лаканічныя.

Каб Юрай жыў у антычнасці, неадменна быў бы са спартанцаў.

— Глядалі дэзерціра.

Ага, значыць, шукаюць дэзерціраў.

— Хто?

— Ваяцы.

Юрай беражліва разгортваў анучу, у якой бялеў сыр — «ашцепкі», з авечага малака. Смакоцце.

— Ваяцы? Жаўнеры, значыць. Чые? Што робяць? Схапілі каго?

Блакітныя вочы носіча гляделі ўсё гэтак жа адсланёна. У тых вачах былі неба, горы, лес, смерць на кожнай крутой сцежцы, снег, камяні. Што ім — да людскіх звадаў?

— Кралёўскія. Задржаніе. Два завесілі.

Каб яму за словы і па цэхіну плацілі, не разбагацеў бы. Карціна вымалёўвалася страшная. Каралеўскія жаўнеры арыштоўваюць усіх, а двух небарак павесілі.

Пранціш трывожна зыркнуў на збялелага Бутрыма. Трэба было яшчэ далей ад’ехацца. Гэтыя землі зусім нядаўна належалі Польшчы — Венгрыя за нявыплату крэдытаў на вайну яшчэ тры стагоддзі таму аддала іх палякам. Але як Польшу падзялілі, дык і Татры славацкія адышлі Венгрыі, то бок — сталіся часткай Аўстра-Венгерскай імперыі. А там зараз самая вайна, навабранцаў трэба, гарматнае мяса. А вярбоўшчыкі ніколі не саромяцца. Вунь колькі год таму ў Вялікім Княстве Літоўскім быў працэс супраць полацкага шляхцюка Жабы, які расейскіх уцекачоў прадаваў у прускае войска.

— Сюды дабяруцца?

Носіч няспешна закінуў апусцелую сумку за плечы, надзеў вастраверхую лямцавую шапку. З-пад вората кажуха паказваўся вышыты яркімі кветкамі каўнер кашулі. Значыць, ёсць каму вышываць і чакаць гэтага дзівака з-пад аблокаў.

— Могуць.

Перахрысціўся, прыслухаўся.

— Не пайдзе ваяцы. Лавіна.

— Што яшчэ за лавіна?

Носіч шматзначна тыцнуў пальцам уверх, дзе над хацінкай навісалі вершаліны гор, кінуў сваё «З Богам!» і пайшоў роўнай упэўненай хадой туды, дзе, як на далані, маленькія акуратныя дамкі. Аж хочацца паперастаўляць іх, далікатна беручы пальцамі за чырвоныя чарапічныя дахі. Хіба можна паверыць, што там зараз кагосьці забіваюць, а хтось крычыць-заходзіцца плачам?

— Што значыць «лавіна», Бутрым? — трывожна перапытаў Пранціш.

— Лепш бы нам ніколі таго не даведацца, Вырвіч.

Лёднік акуратна раскладаў па збаночках зёлкі, але тонкія фанабэрыстыя вусны ягоныя былі трывожна падціснуты.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)