Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 332
Перейти на страницу:

Кастусь здзіўлена і абрадавана паглядзеў на Мацея. Перад ім сядзеў не той чалавек, які быў паўгадзіны таму назад. Ён і голасам памяняўся, і паглядаў неяк інакш, больш строга ці што.

– Як я пазнаю, Кастусь, што прыдуць людзі ад вас? Паперу якую-небудзь выдасі?

Кастусь дастаў маленькі аркушык паперы.

– Вось распараджэнне і загад ад прызначэнні цябе – Мацея Палескага – кіраўніком пастанцкага атрада.

– Ты загадзя падрыхтаваў, як і ведаў, што я згаджуся? – падзівіўся Мацей, разглядаючы паперку.

– Ведаў. Спадзяваўся, што ты не адмовіш. Твой так пан сказаў – Замошскі.

– Замошскі?– акругліў вочы гаспадар. – Не можа таго быць!

– Можа, Мацей, можа. І ён уваходзіць у нашую падпольную рэвалюцыйную арганізацыю.

– Дзівосы! – паціснуў плячыма паляшук Мацей. – Дык справа паўстання вельмі сур’ёзная, спадар Каліноўскі?

– Так, вельмі і вельмі. Вось пагэтаму я прыехаў да вас у гэты, раней бы сказаў, Богам забыты край... Аж не, Богам падораны рай. Выдатны край! А цяпер нам, Мацей, пара. Да цемнаты трэба дабрацца да Навасёлаў. А там нас чакае новая дарога. Дзякуй за пачастунак!

Конь быў накормлены, на дарогу гаспадар даў мяшок аўса. А Аўдоля сабрала яды, поўны кашэль наклала, што і падняць было цяжка. Гаспадар прыладкаваў яго каля драбін, прывязаўшы вяроўкай да білаў.

– Добрай дарогі, Кастусь і Віктар! Няхай памагае вам Бог!

– І вам, Аўдоля і Мацей! Да пабачэння!

Віктар матлянуў пугай і конік шпарка пабег па пясчаным узгорку; потым уехалі ў прыцемкавы танель, і чуваць было, як колы мясілі балотны глей, і ён прыліпаў да абадоў, потым спадаў, плюхаючыся, у балотную твань.

Канстанцін Каліноўскі застаўся задаволеным паездкай, але нешта прыгнятала яго ў душы, а што, сам зразумець не мог. Пры такім дастатку ён не ўбачыў у вачах палешукоў скруху ці гора, яны адчувалі сябе амаль вольнымі людзьмі, маючы што паесці і апрануцца. Толькі ці зразумеюць яны, што гэта ўсё часова, што расейскія валанцёры потым могуць іх абкласці такім аброкам і прыгнётам, што і дыхнуць не здолеюць… Не дабраліся, дык дабяруцца да нетрыскаў палешукоўскіх, будуць насаджаць сваё, прынесенае з усходу, правіць і дыктаваць свае парадкі і законы…

Але ці трэба чакаць таго часу, калі прыпячэ палешуку, калі пачне зашморгвацца на яго шыі нябачная пятля? Тады будзе задужа позна. Абуджаць іх трэба цяпер. Але хто будзе абуджаць? Ці знойдзецца шмат такіх людзей, якія змогуць дабрацца ў такія нетрыскі? Ды не толькі дабрацца, а і падабраць ключы да іх душаў, словы знайсці адпаведныя, пагаварыць з імі на іх мове.

Ён адкрыў для сябе невядомае Палессе, невядомых дагэтуль палешукоў, невядомую балотную краіну, поўную загадак і дзівосаў, духоўнай моцы і сілы, супраціву і цярпення, якія драмалі, чакаючы свайго зорнага часу…

Заседзеліся ў Кіркораў дапазна. Гаворцы, здавалася, не было канца.

Гелена раз пачаставала сваіх гасцей, і другі, Адам Кіркор усё не адпускаў Каліноўскіх.

Кастусь прыкмеціў, як пераміргнуліся цёпла і затоена Сыракомля і Хелена. Убачыў і тут жа адвёў позірк, схіліў галаву і глядзеў пад ногі.

“Няўжо паміж імі нешта існуе? – міжволі падумаў, не падымаючы галавы. – Добра было б далучыць і іх да агульнай працы. Найбольш для гэтага падыходзіць, канечне ж, Гелена, хаця Сыракомля сваімі вершамі даўно далучаны да рэвалюцыйнага руху... Трэба выбраць зручны момант і пагаварыць пра гэта з гаспадыняй. Але без сведкаў, адзін на адзін...”

……………………………………………………………

Адбылося тое зусім нечакана.

Ідучы ў тэатр, Гелена нечакана сустрэла на вуліцы Канстанціна Каліноўскага. Ён спяшаўся некуды, быў унураны ў сябе, нікога не заўважаў. І знаходзіўся на процілеглай вуліцы.

– Канстанцін! – пагукала яна. – Кастусь!

Ён спыніўся, не зразумеўшы, адкуль голас. Убачыў жанчыну, накіраваўся да яе.

– Добры дзень, пані Гелена! Добры дзень! Даруйце, што не заўважыў вас і не павітаўся першы...

Жанчына заўсміхалася, гледзячы ў яго блакітныя вочы, адзначаючы, што яны ў яго трохі асемітрычныя, але гэта дадавала яго абліччу нейкую глыбокую адметнасць.

– Вы з-за сваіх рэвалюцыйных думак зусім перасталі бачыць навакольны свет. Бачу, што вы спяшаецеся, таму адыму ў вас усяго колькі хвілінаў...

Яна павярнулася, зрабіла крок, даючы тым самым зразумець, што яны павінны не стаяць на месцы і людзі не скіруюць на іх увагу.

– Вы здзівіліся, калі я сказала пра вашы рэвалюцыйныя думкі... Не здзіўляйцеся. І бачыла, як вы перахапілі мой погляд, калі я глядзела на Ўладыслава. Усё прыкмячаеце.

Ён маўчаў, не ведаючы, куды хіліць вядомая актрыса.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)