Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 332
Перейти на страницу:

– Я хачу далучыцца да агульнай вашай справы. Я па сіле магчымасці магу выконваць вашыя даручэнні. Па тэатральных клопатах я наведваю Варшаву і Пецербург, Парыж і Лондан... Не так часта, але наведваю.

Каліноўскі маўчаў, чакаў, што яна скажа далей.

– Вы можаце мною перадаваць вашыя паперы вашым давераным людзям. А я прывозіць ад іх і перадаваць тут, на месцы. Дык як, дваранін Каліноўскі?

– Вы апярэдзілі мяне, паважаная пані Гелена... – Кастусь не паварочваўся да яе, але іх плечы амаль датыкаліся адно да аднаго, і голас яго быў строгі і адначасова даверлівы. – Я сам хацеў прапанаваць вам удзел у рэвалюцыйнай справе яшчэ тады, калі знаходзіўся з братам у вас.

– Які мілы і харошы ў вас брат! Як высока яго ацэньвае Кіркор!

– Дзякую, пані Гелена! Ён паказаў мне рэвалюцыйны шлях, і не толькі мне. А вы самі прапанавалі свой удзел. Дзякую, вельмі дзякую.

– На наступным тыдні ў нас спектакль. Я запрашаю вас, Вікенцій Канстанцін.

– На жаль, заўтра ад’язджаю ў Пецярбург. Але пазней абавязкова пагляджу спектакль з вашым удзелам.

Яны спыніліся перад уваходам у тэатр. Ёй пара было ісці на рэпетыцыю, а яму спяшацца на тайную сустрэчу з сябрамі.

Гелена падала яму руку. Ён дакрануўся да яе губамі, сціснуў, паглядзеў у вочы, прамовіў:

– Рэвалюцыйная барацьба – рэч рызыкоўная і адказная.

– Ведаю, дарагі мой дружа, ведаю... І тым не менш я рашуча станаўлюся ў вашыя рады.

– Дзякую, пані Гелена! У бліжэйшы час у мяне будзе для вас першае даручэнне. У Варшаве будуць чакаць вашага прыезду...

У знак згоды яна маўкліва схіліла галаву.

2.

Ноч…

Цішыня…

Стома ахутвае цела, ныюць ногі і курчыць усё цела. Прыкінулася да яго хвароба. Колькі дзён ляжаў у гарачцы. Гаспадыня прыводзіла знаёмага доктара, баючыся не наклікаць бяды на кватаранта.

Акрамя прастуды ў яго прачнулася яшчэ і тая хвароба, на якую пакутваў у Пецярбурзе. Зноў нервовы зрыў, і ён не памятаў, што гаварыў і з кім, на каго сварыўся... Апошнія невясёлыя падзеі наклалі адбітак на яго здароўе і душэўны стан.

Нікога не бачыў, не чуў, адно махаў рукамі, адбіваючыся ад некага, – то пагражаў, то ўмольваў не чапаць каханую, а то зноў абураўся на няўважлівасць тых, хто рабіў яму балюча…

А перад гэтым наведваў то адну кватэру, то другую. Ведаў, што за ім палююць царскія шпікі, стараўся не трымацца на відавоку. У памяці галасы, воклічы, ціхія патаемныя перашэптванні. Вельмі ж хацелася, каб прыйшла да яго Марыська, – яму б адразу стала лягчэй, але ён не мог сябе прымусіць, каб ёй перадалі яго запрашэнне. Проста не меў на тое права – і за ёю маглі сачыць...

Хвароба трошкі адпусціла, лягчэй стала дыхаць, і не так кружылася галава. Колькі ён праляжаў у беспрытомнасці, колькі прайшло часу з таго моманту, як зваліўся ў ложак? Што адбылося за гэты час?

“На якой я цяпер кватэры? – Каліноўскі агледзеў пакой, успамінаючы, калі ён перабраўся сюды. – Так, дом на Зарэчнай вуліцы. Маўклівая гаспадыня, не задае ніколі ніякіх пытанняў...”

Прыходзіў цемначы да яго Юзэф Каліноўскі.

Закранула за жывое размова. У душы Кастусь згаджаўся з ім, ведаў, што таварыш гаворыць шчыра і ад душы, але ўнутраны голас пратэставаў, не дазваляў схіляцца да сяброўскага папярэджвання.

– Зразумей, Канстанцін, далейшая барацьба і змаганне безнадзейныя. Ты сам сябе падвяргаеш небяспецы. Табе неабходна з’язджаць з Вільні, і пры тым неадкладна!

– Ты маеш рацыю, мой сябра! Але існуюць у жыцці такія рэчы, якія не падуладны чалавечаму разуменню. На сёння можа і падыходзіць твая парада, але як яна будзе выглядаць праз дзесяць, пяцьдзесят, сто год? На мяне ўскладзены абавязак, мяне паклікала рэвалюцыя, а вы абралі мяне быць яе правадыром, і таму прынятае агульнае рашэнне я не магу самавольна адмяніць, нічога ўжо не можа памяняцца, таму і Вільню я пакінуць не магу.

Сябра маўчаў, хмурыўся.

– І Мілевіч, і астатнія сябры, раяць табе скарыцца ўраду і пакінуць дзейнасць, якую прадпісаў жонд. А ты сваёй уладай павінен вызваліць ад прызначаных пасадаў усіх асоб, якія лічацца ў арганізацыі. І ніхто цябе не папракне. І сумленне тваё будзе чыстае. Усе табе даруюць, Кастусь, дарагі наш рыцар свабоды!

Канстанцін кісла перакрывіўся тварам:

– А Бог? Бог мне не даруе, што не да канца давёў сваю місію.

– І Бог даруе, мой дарагі сябра. Таму ўсе агулам просім і заклікаем: уратуй сваё жыццё і жыцці астатніх, хто не ведае сёння, змагацца далей ці скласці галаву пад рулямі царскіх жаўнераў.

– Ды я сам сабе таго не дарую! – глуха прамовіў, амаль перайшоўшы на стогн, дыктатар паўстання, нахмурыўся, не глядзеў ужо на сябра, зацяўся ў сваім рашэнні, як скамянеў.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)