Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 174
Перейти на страницу:

– Не сумнявайцеся ў Гэндальфавых парадах, мой гаспадар, пакуль не надышоў апошні час іх пробы.

– Апошні час блізка. Але ж я не сустрэну яго тут, злоўлены, як стары барсук у нары. Сьнежнагрыў, Хазуфэл ды коні маёй аховы тут, у замкавым двары. Калі пасьвятлее, я загадаю дзьмуць у Хельмаў рог і выеду насустрач ворагам. Ці паскачаш ты разам з мною, сын Араторна? Магчыма, мы прасячэм сабе шлях ці загінем так, што пра нас складуць песьні – калі застанецца, каму іх сьпяваць.

– Я паскачу разам з вашамосьцю, гаспадару, – адказаў Арагорн.

I, папрасіўшы дазволу сысьці, вярнуўся да муроў, абышоў іх кругам, узбадзёрваючы людзей і дапамагаючы там, дзе напад быў наймацнейшы. Ляголас крочыў побач. Выбухі полымя ўзьляталі ў вышыню з-пад сьценаў, камяні дрыжэлі. На муры закідвалі вяроўкі з крукамі, прыстаўлялі лесьвіцы. Зноў і зноў дабіраліся оркі да верху вонкавай сьцяны замку – і зноў абаронцы скідвалі іх уніз.

Нарэшце Арагорн стаў над вялікаю брамаю, не зьвяртаючы ўвагі на варожыя стрэлы й дзіды. Зірнуў наперад: нябёсы на ўсходзе сьвятлелі. Тады ўзьняў руку даланёю наперад – пазнакаю перамоваў.

Оркі кпліва зарагаталі.

– Спускайся, спускайся, – загукалі. – Калі жадаеш перамоваў, спускайся! Ды прыхапі караля! Мы – баявыя ўрук-хаі! Мы самі выцягнем яго з нары, калі ён ня зьявіцца. А ну, вядзі сюды свайго караля-баязьліўцу!

– Кароль вольны ісьці ці заставацца, як ён пажадае, – адказаў Арагорн.

– Тады што ты там робіш? Чаго высунуўся? Хочаш палічыць, колькі нас? Нас цьма! Мы – баявыя ўрук-хаі!

– Я хачу пабачыць сьвітанак.

– І што, пабачыў? – рагаталі оркі. – Мы – урук-хаі, мы б'емся ўдзень і ўночы, пад сонцам ці ў непагадзь. Пад сонцам ці месяцам – мы йдзем забіваць! Што нам сьвітанак?

– Аніхто ня ведае, што прынясе яму новы дзень. Сыходзьце прэч – альбо тут вы напаткаеце кон.

– Гэй, спускайся, а то саб'ем зь сьцяны стралою. Гэта не перамовы. Табе няма чаго казаць.

– Яшчэ ніводны вораг ня ўзяў Горнбургу. Сыходзьце прэч – альбо анікога з вас не пашкадуюць. Анікога з вас не застанецца ў жывых, каб прынесьці весткі пра вас на поўнач. Вы ня ведаеце, чым рызыкуеце! – вымавіў Арагорн.

I такая ўладарная моц прагучала ў ягоных словах, нарысавалася ў ягоным выглядзе, калі ён стаяў самотны над зруйнаванай брамаю, над варожым войскам, што многія людзі-дзікуны прыпыніліся й азірнуліся назад, на даліну, а некаторыя глянулі на нябёсы. Але оркі зарагаталі гучней, і суцэльная віхура стрэлаў і дзідаў прасьвісьцела, як толькі Арагорн саскочыў долу.

Тады зараўло й выбухнула, выкінула вялізарны язык полымя над брамаю. Арка брамы, дзе вось толькі стаяў Арагорн, зламалася й абрынулася ў клубах дыму й пылу. Завал за брамаю разьнесла, бы перуном. Арагорн пабег да каралеўскай вежы.

Але ж як толькі праход на месцы брамы вызваліўся й оркі завішчэлі, рыхтуючыся кінуцца наперад, за іх сьпінамі ўзьняўся шэпт, нібы далёкі вецер, і ператварыўся ў гоман мноства галасоў, што распавядалі дзівосныя навіны. Оркі пад Горнбургам, чуючы гэтыя галасы адчаю, захісталіся, закруцілі галовамі. I тады, раптоўна й жудасна, зь вежы высока над галовамі пакаціўся магутны роў Хельмавага рога.

Усе, што пачулі гэты гук, затрапяталі. Шмат хто з оркаў паваліўся ніцма, закрываючы вушы кіпцюрастымі пальцамі. А зь Яру выкатваліся погук за погукам, роў за ровам, быццам на кожнай скале й гары стаяў магутны герольд. I на сьценах людзі зірнулі ўгору, прыслухоўваючыся, бо рэха не сьціхала. Сярод пагоркаў гучала яно зноў, усё бліжэй адгукаліся, пераклікаліся сьпевы рагоў, галасілі вольна й шалёна.

– Хельм! Хельм! – загукалі ваяры. – Хельм узьняўся й зноў ідзе на вайну! Хельм за караля Тэядэна!

I з тым поклічам зьявіўся кароль. Конь яго быў бялейшы ад сьнегу, золатам зьзяла тарча, доўгаю была дзіда. Праваруч ехаў Арагорн, спадчыньнік Элендыля, побач – кравіна роду Эёрла, гаспадары Ўкрайны. Сьвятло разьлілося ў нябёсах. I згінула ноч.

– На бой, эёрлінгі! – з магутным клічам, бразгатам і грукатам абрынуліся яны на ворага. Пранесьліся цераз браму, па насыпе й па арцы над ракою й праз натоўп ізенградцаў, нібы вецер праз траву. Зь імі зь Яру данесьліся суворыя клічы абаронцаў, якія выйшлі зь пячораў ды пагналі ворагаў. I з замку высыпалі ўсе ягоныя ваяры. А водгукі рога ўсё ляцелі над Ярам.

Нястрымна рушыў кароль і ягоныя ваяры. Мацнейшыя ворагі, правадыры й ачольцы падалі перад імі альбо беглі прэч, ратуючы жыцьці. Ані орк, ані чалавек ня выстаялі перад імі. Уцякалі яны прэч, прэч і не пасьпявалі згледзець сваю сьмерць ад дзідаў ды мечаў вершнікаў Тэядэна. Яны лямантавалі й енчылі, бо вялікі жах і зьдзіўленьне напаткалі іх на золку новага дня.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)