Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 174
Перейти на страницу:

Роханцы стаміліся. Выпусьцілі ўжо ўсе стрэлы, усе дзіды. Мечы павызубрываліся, тарчы пасекліся. Тройчы Арагорн з Эямэрам клікалі ваяроў на адчайную атаку, і тройчы шалёна бліскаў Андарыль, зьбіваючы ворагаў зь сьцяны.

Лямант і бразгат сечы зьнянацку данесьліся з самога Яру. Оркі, нібы пацукі, прапаўзьлі праз тунэль, які выпускаў вонкі раку, і сабраліся пад ценем скалы, пакуль напад не сягнуў найвышэйшай моцы й амаль усе абаронцы ня рушылі на мур. А тады вылезьлі вонкі. Ужо хто-кольвек зь іх прабег у глыбіню Яру й дабраўся да коней, і пачаў біцца зь іхнімі стаеньнікамі.

Тады зь сьцяны саскочыў Гімлі, жудасна галосячы "Казад! Казад!", так, што рэха пакацілася па скалах. Нарэшце ягонай сякеры знайшлося досыць працы.

– А-вой! – галасіў ён. – Оркі за мурам! А-вой! Хутчэй, Ляголас! Тут досыць для нас абодвух! Казад ай-мэну!

Гамлінг Стары вызірнуў за мур Горнбургу, пачуўшы, як зычны гномаў покліч перакрыў увесь гоман бойкі, і тады выклікнуў сам:

– Оркі ў Яры! Хельм! Хельм! На бой, сыны Хельма!

Дый кінуўся ўніз па сходах, а за ім – мноства ваяроў з Заходняй Украйны.

Іх напад быў нечаканы й шалёны, і оркі іх не адужалі. Неўзабаве оркаў загналі ў цясьніны Яру й там альбо перабілі, альбо выцесьнілі яшчэ далей, пад сьцены й пад бязьлітасную зброю вартаўнікоў таемных пячораў.

– Дваццаць адзін! – абвесьціў Гімлі, секануўшы абедзьвюма рукамі й зваліўшы ўдарам апошняга орка да сваіх ног. – Цяпер ужо я пэўна перагнаў спадара Ляголаса.

– Нам трэба зачыніць гэтую пацучыную нару, – прапанаваў Гамлінг. – Кажуць, гномы – майстры працы з каменьнем. Дапамажы нам, калі ласка, спадар гном!

– Мы не баявымі сякерамі чэшам камень і не пазногцямі, – адказаў Гімлі. – Але ж я дапамагу, чым здолею.

Пазьбіралі валуны й каменныя аскепкі й пад кіраўніцтвам Гімлі заклалі й загрувасьцілі ўнутраны канец тунэлю, пакінуўшы толькі вузкі праход. Тады Ярыца, разбухлая ад дажджу, забурліла й зацурчэла, сьціснутая камянямі, і паціху разьлілася халодным возерам ад сьцяны да сьцяны.

– Ну, наверсе будзе сушэй, – зазначыў Гімлі. – Давай, Гамлінг, пабачым, як там справы на муры!

Ускараскаўся наверх і знайшоў Ляголаса побач з Арагорнам і Эямэрам. Эльф вастрыў свой доўгі нож. Пасьля таго як спроба пралезьці праз рачны тунэль правалілася, напад прыпыніўся.

– Дваццаць адзін! – пахваліўся Гімлі.

– Файна! – ухваліў Ляголас. – Толькі мая лічба – ужо два тузіны. Тут давялося папрацаваць нажом.

Эямэр з Арагорнам стомлена абаперліся на мечы. Леваруч гоман ды бразгат бойкі ля Горнбургу аднавіліся зноў. Але замак стаяў нерухома, як выспа пасярод мора. Брама яго ўжо развалілася, але за барыкаду з камянёў і бярвеньня ніводны вораг яшчэ не прабіўся.

Арагорн зірнуў на бляклыя зоры, на месяц, які цяпер павольна хіліўся да заходніх гор, што засланялі даліну.

– Гэтая ноч даўжэйшая за шмат гадоў, – сказаў ён, – колькі ж нам яшчэ чакаць дня?

– Сьвітанак недалёка, – давёў Гамлінг, які ўскараскаўся наверх і стаў побач. – Але ж, баюся, ён нам не дапаможа.

– Сьвітанак заўжды прыносіў людзям надзею, – заўважыў Арагорн.

– Але ж гэтым стварэньням Ізенградку, гэтым паўоркам ды чалавекагоблінам, якіх вытварыла злоснае майстэрства Саўрона, сонца не перашкода, – запярэчыў Гамлінг. – Дый дзікунам-горцам таксама. Ці ня чуеце вы іхнія галасы?

– Я чую, – адказаў Эямэр, – аднак мне яны падаюцца птушыным гоманам ды выцьцём зьвяроў.

– Шмат з гэтых выгукаў – на мове Дунлянду, – патлумачыў Гамлінг. – Я ведаю яе. Гэта старажытная людзкая мова, і калісьці яна часьцяком гучала ў шмат якіх заходніх далінах Украйны. Прыслухайцеся! Яны ненавідзяць нас і задаволеныя, бо ім падаецца: наш скон блізкі. Яны галосяць: "Кароль! Кароль! Схопім іх караля! Сьмерць Фаргойлам! Сьмерць Саламянагаловым! Сьмерць рабаўнікам з Поўначы!" Гэткія ў іх імёны для нас. I за паўтысячы гадоў не забыліся яны на крыўду, на тое, што гаспадары Гондару аддалі Ўкрайну Эёрлу Маладому й пасябравалі зь ім. Гэтую старую нянавісьць Саруман аднавіў. А горцы – люты ў шаленстве народ. Яны ня спыняцца ані на сьвітанку, ані надвячоркам, пакуль ня схопяць Тэядэна альбо самі не загінуць.

– Так ці не, але новы дзень для мяне – заўжды надзея, – адказаў Арагорн. – I ці ж ня кажуць, што аніякі вораг ня возьме Горнбургу, пакуль ёсьць там абаронцы?

– Так сьпяваюць песьняры, – пацьвердзіў Эямэр.

– Ну дык будзем абараняць – і спадзявацца! – вымавіў Арагорн.

Не пасьпелі дагаварыць, як загулі рогі. Тады моцна загрукатала, выбухнула дымам і полымем. Вада Ярыцы, плёскаючы й равучы, абрынулася ў дол, бо анішто болей не перашкаджала ёй – у сьцяне выбухам выламала вялізны пралом. Цёмная навала хлынула празь яго.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)