Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Палачкі ў баявую пазіцыю!— усклікнуў Локхарт. — Як толькі я скажу тры, скарыстайцеся любой раззбройваючай замовай... РАЗЗБРОЙВАЮЧАЙ... нам не патрэбны няшчасныя выпадкі. Раз... Два... Тры...
Гары махнуў палачкай, але Малфой пачаў яшчэ на лік “два”. Яго замова стукнула Гары настолькі моцна, што яму падалося быццам хтосьці даў яму рондалем па галаве. Гары спатыкнуўся, аднак, як здавалася, застаўся на нагах. Не губляючы часу, Гары скіраваў палачку на Малфоя і крыкнуў: “Рыктусэмпра!”
Бруя срэбнага святла стукнула Малфоя ў жывот і ён, хрыпячы, сагнуўся напалам.
— Я КАЗАЎ ТОЛЬКІ РАЗЗБРОІЦЬ!— у трывозе крыкнуў Локхарт над галовамі змагаючыхся вучняў заўважыўшы, як Малфой стаіць на каленях і, пасля казытаючай замовы Гары, ледзьве можа рухацца. Гары зрабіў крок назад з няясным пачуццём, што атакаваць яшчэ адной замоваю таго, хто апынуўся на падлозе будзе не надта спартыўным, але гэта было яго памылкай. Ледзь дыхаючы, Малфой накіраваў палачку на яго калені і прахрыпеў: “Таранталегра!” У наступную секунду, гарыны ногі не слухаючыся свайго гаспадара пачалі танчыць хуткі факстрот.
— Стоп! Супыніцеся!— залямантаваў Локхарт, але адказнасць на сябе ўзяў Снэйп.
— “Фінітэ Інкантатэм!”— крыкнуў ён. Гарыны ногі ногі кінулі тузацца, Малфой скончыў смяяцца і яны абодва змаглі паназіраць за іншымі змаганцамі.
Усё было ўхутана зеленаватай смугой. Нэвіл і Джасцін, цяжка дыхаючы, ляжалі на падлозе; Рон трымаў змярцвела-бледнага Шымаса за галаву і прасіў прабачэнне за ўсё што нарабіла яго паламаная палачка. Аднак, Герміёна і Мілісэнта Бульстрод усё яшчэ былі на нагах; Мілісэнта ззаду схапіла Герміёну за шыю і тая застагнала ад болю. Абедзве іх палачкі валяліся на падлозе. Гары падскочыў да Мілісэнты і, з вялікай цяжкасцю, бо тая была нашмат яго больш, адцягнуў ад Герміёны.
— Аёечку!— бегаючы паміж вучняў і назіраючы за наступствамі двубояў, усклікнуў Локхарт. — Падымайся Макмілан... асцярожней, міс Фосэт... прыцісні мацней і кроў праз секунду супыніцца, Бут...
— Думаю надыйшоў час, навучыць вас, якім чынам БЛАКАВАЦЬ непрыязныя замовы. — сказаў, усё яшчэ ўсхвалявана стоячы пасярод зала, Локхарт. Ён зірнуў на Снэйпа, але заўважыўшы бляск у яго чорных вачах, хутка адвярнуўся. — Пара дабраахвотнікаў, хадзіце сюды... Лонгботам і Фінч-Флечлі, як наконт вас?
— Благая ідэя, прафесар, — праслізнуўшы сярод вучняў, накшталт вялізнага, злоснага кажана, заявіў Снэйп. — Лонгботам здольны нарабіць моцнай шкоды нават пры выкананні самай простай замовы. Нам прыйдзецца адпраўляць Фінч-Флечлі ў шпітальнае крыло ў карабку ад запалак. — Круглявы ружовы твар Нэвіла густа пачырванеў. — Як наконт Потэра і Малфоя?— на снэйпавым твары з’явілася крывая ўсмешка.
— Пышная ідэя!— пагадзіўся з ім Локхарт, ён рухаміі вызваў Гары і Драко на сярэдзіну залы, дзе натоўп расступіўшыся даў ім месца дзеля змагання.
— Слухай мяне, Гары, — прамовіў Локхарт, — як толькі Драко скіруе на цябе палачку зрабі вось ТАК.
Ён узняў палачку, паспрабаваў зрабіць, нейкі складаны рух і выпусціў яе на падлогу. Снэйп пасміхнуўся, а Локхарт, падымаючы палачку з падлогі ўсклікнуў.
— Ёйку... Мая палачка сёння крыху пераўзбуджана.
Снэйп, працягваючы ўсміхацца наблізіўся да Малфоя і нахіліўшыся, нешта прашапатаў яму на вуха. Той таксама пачаў пасміхацца. Гары занепакоена зірнуў на Локхарта.
— Прафесар, — спытаўся ён, — ці вы не маглі бы, яшчэ раз паказаць мне тую блакіроўку?
— Забаяўся?— так, каб яго ня мог пачуць Локхарт, прамармытаў Малфой.
— Яшчэ чаго захацеў, — таксама аднымі вуснамі адказаў яму Гары.
— Проста рабі так, як зрабіў я!— паляпаўшы хлопчыку па плячы, заявіў Локхарт.
— Як? Выпусціць з рук палачку?
Але Локхарт ужо яго не чуў.
— Раз... Два... Тры... паехалі!— крыкнуў ён.
Малфой хутка ўскінуў палачку і прагарлапаніў: “Серпенсорцыя!
Кончык яго палачкі выбухнуў. Гары з жахам назіраў, як адтуль выслізнула доўгая чорная змяя, павалілася на падлогу між імі і, падняўшы галаву, падрыхтавалася да атакі. Сярод згрудзіўшыхся адчуліся крыкі і натоўп хутка пачаў адыходзіць назад.
— Не варушыся, Потэр, — ляніва працягнуў Снэйп, яўна атрымліваючы задавальненне паглядаючы на тое, як Гары стаіць сам-насам з раззлаванай змяёй. — Зараз я прыбяру яе...
— Я сам!— усклікнуў Локхарт. Ён накіраваў палачку на змяю, адчуўся выбух, але змяя, замест таго, каб знікнуць, паднялася на дзесяць футаў у паветра і з гучным пляскам павалілася на падлогу. Раз’юшчаная, злосна сыкаючая, яна наўпрост рушыла ў бок Джасціна Фінч-Флечлі і зноўку, агаліўшы іклы, падняла галаву.
Гары ня быў упэўнены, навошта гэта зрабіў. Ён нават ня быў упэўнены ці ўвогуле збіраўся рабіць што-небудзь. Адзінае, што ён зразумеў, гэта то, што нясецца наперад, быццам быў на роліках і крычыць змяе, як той дурань: “Адчапіся ад яго!” І нейкім цудоўным... незразумелым чынам... змяя паслухмяна апусцілася, быццам тоўсты чорны шланг, на падлогу і вытарапіла вочы на Гары. Хлопчык адчуў, як лютасць пакрысе пакідае яго. Ён ведаў, хаця не мог зразумець як, што змяя больш ані на каго не нападзе.