Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 198
Перейти на страницу:

Карчма, дарэчы, была ўстановаю вельмі дэмакратычнай: і шляхціч, і мешчанін, і селянін, асабліва ніштавата ўзяўшы гарэліцы, пачуваліся тут раўнёю. У корчмах продкі прызначалі важныя сустрэчы, спраўлялі святы, дзялілі чубы з непрыяцелямі. Але трэба было памятаць: «Прыйшоў у карчму — чорт за кучмў». Гэтыя вясёлыя і часам небяспечныя дамы стаялі пры дарогах, на скрыжаваннях, каля перавозаў мастоў і бродаў Успаміны аб прыдзвінскіх корчмах пакінуў у сваіх «Запісках» вядомы падарожнік XVI стагоддзя пасол Святой Рымскай імперыі Зыгмунд Герберштэйн. Паколькі нямала важных падзей адбывалася якраз у корчмах, гістарычныя дакументы захавалі іх дасціпныя гучныя назвы: Пагулянка, Пачакай, Зладзейка, Апошні Грош, Рым, Парыж, Мардоўня…

Гаворачы пра полацкіх майстроў нельга не згадаць добрым словам срэбнікаў і злотнікаў якія годна трымалі славу Лазара Богшы. Трое з іх — Васіль Шыш, Рыгор Снітка і Васіль Траянскі — сталі на чале злотніцкага цэха ў Вільні і вывучылі не адзін дзесятак суайчыннікаў з розных гарадоў Беларусі.

Трывалыя сувязі Полацка з Заходняй Еўропай прычыніліся да таго, што тут раней, чым дзенебудзь яшчэ на беларускіх землях, узнікла скулыітура. Полацкія разьбяры рабілі паліхромныя (шматкалёрныя) алтары. Яны аздаблялі гарадскі касцёл дамініканцаў і езуіцкія храмы ў Экімані[8] і Загацці.

Яшчэ ў Полацкім ваяводстве жылі так званыя панцырныя баяры — служылыя людзі, што займалі становішча, сярэдняе паміж шляхтаю і сялянствам. Народ гэты заўсёды любіў вольніцу. Сабраць з баяраў грошы на земскія патрэбы палачанам аднаго разу ўдалося толькі дзякуючы адмысловай грамаце Казіміра Ягайлавіча. 3 дакументаў вядома, што гэтыя грошы горад захоўваў у куфры з чатырма замкамі, ключы ад якіх даручылі надзейным выбарным людзям.

Той самы гаспадар Казімір даў Полацку ўстаўную грамату, у якой наказваў гарадскія справы вырашаць «пастарому» і сыходзіцца ўсім на тым месцы, дзе і даўней сыходзіліся. Гаворка, відавочна, ідзе пра колйпнія вечавыя сходы.

У параўнанні з Масковіяй, дзе набірала сілу самаўладдзе, жыццё нашай дзяржавы йпло куды болып дэмакратычна. Тут працягваліся палітычныя традыцыі Полацкага княства. Уладу манарха абмяжоўвала, з аднаго боку, рада з буйных магнатаў і вальны (усеагульны) сойм шляхты, што збіраўся ў найважнейшых выпадках, а з другога — прывілеі, якімі карысталіся асобныя землі.

Места Полацкае колькі стагоддзяў жыло па ўласных старадаўніх законах. Яно само прымала замежных паслоў і вырашала галоўныя гарадскія клопаты на агульных сходах гараджан-месцічаў Нават за самае цяжкае злачынства вялікі князь не меў права судзіць палачаніна і павінен быў «пйсатй лйст к воеводе полоцкому хотя бы о смертной вйне». Ваяводу прызначалі толькі са згоды месцічаў і гаспадар Княства пісьмова абяцаў: «А который будет нелюб йм, йншого датй по йх волй». Новы ваявода ў першы ж дзень «крест целовал к Полочаном на том, што без их справы Полочанина не казнйтй нй в чом».

На абшары ўсёй дзяржавы жыхары яе найстарэйшага і найбуйнейшага места вызваляліся ад ганддёвага мыта. Прызнаннем выдатнай ролі жанчын у гісторыі Полацкай зямлі было іх права самастойна валодаць маёнткамі і атрымліваць спадчыну.

Грунтоўна распрацаванае было полацкае крымінальнае і працэсуальнае права. Пакаранне чакала толькі таго, чыю віну давядуць на судзе. Сведчанні, вырваныя пад катаваннем, за юрыдычныя доказы не лічыліся. Чалавек, выкрыты ў хлуслівым абвінавачванні, мог атрымаць такую кару, якая пагражала абылганаму. Найвышэйшыя суды Вялікага Княства не маглі пераглядаць аб’яўленага ў Полацку выроку.

Полацк разам з Ноўгарадам і Псковам належаў да тых трох усходнеславянскіх гарадоў дзе дэмакратычныя вечавыя традыцыі былі развітыя ў найболыпай ступені. Такі спосаб развязання найважнейшых дзяржаўных спраў спрыяў умацаванню палітычнай культуры, выхоўваў павагу да дэмакратычных каштоўнасцей. I раней, і ў часы Вялікага Княства Літоўскага гэта істотна адрознівала нашых продкаў ад бліжэйшых ѵсходніх і заходніх суседзяў Мітрафан ДоўнарЗапольскі пісаў пра тое, што і польская шляхецкая арыстакратыя, і маскоўская баярская алігархія выключалі дэмас з палітычнага жыцця, «тады як беларускі народ быў перш за ўсё, па сваіх гістарычных і народна-побытавых традыцыях, у вышэйшай ступені дэмакратычны».

Паступова гэты дэмакратызм, чые асновы былі закладзеныя яшчэ ў часы Брачыслава і Усяслава Чарадзея, рабіўся адметнай рысаю ўсіх беларусаўліцвінаў У спалучэнні з магдэбургскім правам (першаю з беларускіх гарадоў у 1387 годзе яго атрымала Вільня) ён фармаваў дух свабоды, маральныя і праўныя ўяўленні пра незалежнасць, разуменне каштоўнасці чалавечай асобы.

вернуться

8

Назва паходзідь ад пабудаванай тут у старажытнасці царквы ў гонар святых Іаакіма і Ганны (Якіманія — Екімань — Экімань).

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)