Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 198
Перейти на страницу:

Дачытаўшы «Александрыю», полацкі кніжнік меў магчымасць узяцца за «Аповесць пра Трою». Два названыя творы былі на пачатку XVI стагоддзя ў Беларусі настолькі папулярныя, што Францішак Скарына ўспомніць іх у сваёй прадмове да Бібліі: «Аще ли же кохание ймашй ведатй о военных а о богатырских делех, чти книги Судей, или кнйгй Махавеев; более и справеддивее в них знаидеш, нежели во Александрйй ИЛИ во Троі».

Былі ў горадзе і алхімікі, якіх на нашых землях называлі чарнадзеямі. Як і іх калегі з Лондана ці Парыжа, нехта з продкаў зачыняўся з горанам і перагонным кубам і, свецячы запаленымі ад бяссоння вачыма, намагаўся стварыць у колбе штучнага чалавека — гамункулуса або апантана шукаў філасофскі камень — тое дзівоснае рэчыва, што ператварае простыя металы ў золата і дорыць вечную маладосць.

Знаходзіліся сярод палачанаў і чарнадзеі з клопатамі, болып блізкімі да рэальнасці. У студзені 1493 года магістр Лівонскага ордэна Ёган фон Ларынгхофен пісаў са сваёй сталіцы Вендэна (цяперашні Цэсіс у Латвіі) бургамістрам і ратманам Рэвеля (Таліна): «Пасяброўску вам паведамляем, што нейкія людзі прыехалі ў Рыгу з Полацка, маючы з сабой фалыпывыя манеты, выбітыя на ўзор нашых вендэнскіх шылінгаў I аднаго з тых людзей схапілі ў Рызе, і сказаў ён, што такіх манет выбілі ў Полацку 1/2 ласта (960 кг). Некалькі гэтых падманных манет пасылаем вам, каб вы іх агледзелі і маглі засцерагчыся». Лівонскі шылінг важыў 1,15 грама. Нескладаны паддік паказвае, што полацкія здольнікі выпусцілі тым разам блізу 850 тысяч фалыпывых манет.

Разам з магдэбургскім правам Полацк атрымаў першы герб: трохмачтавы карабель з разгорнутымі ветразямі ў блакітным полі на срэбнай вадзе. Падкрэслім, што менавіта гэты, «карабельны», герб — самы старажытны.

Расказаўшы пра горад, згадаю і найстаражытнейшыя полацкія вёскі. Мы ўжо ведаем пра вядомае з IX стагоддзя Сяльцо, дзе Еўфрасіння заснавала свой манастыр, і пра рэзідэнцыю полацкіх князёў — Бельчыцы, упершыню ўспомненыя летапісцамі пад 1158 годам. 3 X стагоддзя існавала Струнне (Струнь). 3 XV стагоддзя сустракаюцца згадкі пра Бабынічы (яны належалі баярыну Корсаку, а потым яго нашчадкам), Ветрына (Ветраная) і вёску Вуглы (цяперашняга Бабыніцкага сельсавета), дзе гаспадарыў пан Русецкі. XVI стагоддзе робідь гэты пералік шматкроць даўжэйшым: Арэхаўна (у 1552 годзе, калі ім валодаў Баркулаб Іванавіч Корсак, там было 50 двароў), Бяздзедавічы (Астроўшчынскі сельсавет) і яшчэ адны Бяздзедавічы пад Ветрынам, Варонічы (Варонеч), Вусце (Астроўшчынскі с/с), Вялікае Сітна, Гарадзішча (Заазерскі с/с; да пачатку нашага стагоддзя там быў маёнтак паноў ВярыгаўДарэўскіх), Гомель (Гомля), Двор Саланевічы (Бабынідкі с/с), Загацце (таго ж сельсавета), Замошша, Заскаркі, Захарнічы (Захарынічы), Кушлікі (Адамовіцкі с/с), Малое Сітна, Палюдавічы, Ропна, Сівошын Перавоз (Сівошына), Туроўля, Юравічы, Якаўцы… 3 XVI стагоддзя вядомыя вёскі Семянец і Блізніца (Варонецкі с/с; сто гадоў таму гэта быў комплекс з некалькіх паселішчаў якімі валодалі паны Мянідкія, чые нашчадкі цяпер жывуць у Полацку). У XVIII стагоддзі ўжо існавала вёска Банонь, якая і не падазравала, што ў 1930-я там будзе выходзідь газета «За сацыялістычную свінагадоўлю». Равесніцамі Баноні былі Баравуха I (Баравух), Венцавое (Астроўшчынскі с/с), Глінішча (Экіманскі с/с), Жарцы і Казімірава[9].

3 часоў Полацкага княства, дзе мірна жылі хрысціяне і паганцы, пачынаецца ў нашай дзяржаве традыцыя нацыянальнай ды рэлігійнай цярпімасці — талерантнасці. Яе абвясціў яшчэ князь Гедымін. Роўнае стаўленне да людзей незалежна ад іх веры замацоўваў Статут 1588 года. Дачыненні паміж вернікамі розных плыняў былі, безумоўна, не ідылічныя. Здараліся ўспышкі варожасці, але ўвогуле на нашых землях няблага ўжываліся і праваслаўныя з католікамі, і пратэстанты, і юдзеі, і мірныя татарымагаметане. Законы дазвалялі магнатам і шляхце самім вырашаць пытанні веры падданых. У гарадах храмы розных канфесій стаялі побач на адным пляцы. Такога нельга было ўявіць ні ў болыпасці еўрапейскіх краін (узгадаем, як французскія католікі выразалі тысячы пратэстантаўгу-генотаў у Варфаламееўскую ноч), ні, пагатоў у Масковіі, дзе ўсе не «йстйнно православные» лічыліся гатовымі дзяржаўнымі злачынцамі.

У XVI стагоддзі болыпасць палачанаў захоўвала веру продкаў аднак паміж праваслаўнымі з’явіліся ўжо, апрача католікаў лютэране і кальвіністы. У горадзе знаходзілі гасцінны прытулак ерэтыкі з Маскоўскай дзяржавы. Дзесяць гадоў тут жыў і прапаведаваў вучань вядомага расійскага вальнадумца Феадосія Касога — Фама, што, як і настаўнік, уцёк у Беларусь ад вернае смерці.

вернуться

9

Звесткі пра гэтыя вёскі ўзятыя пераважна са складзенага палачанінам, выкладчыкам Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта Ігарам Шарухам «Геаграфічна-статыстычнага слоўніка Полаччыны», які яшчэ чакае свайго выдаўца.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)