Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Спрэчкі паміж двума ганддёвымі гарадамі няраз разбіраў сам Вітаўт. «Шаноўныя, разумныя і мудрыя людзі, — звяртаўся ён у 1397 годзе да рыжскай гарадской рады. — Калі вашых купцоў затрымалі ў Полацку, дык спытайцеся ў свайго магістра, чаму ён напаў на палачанаў Мы ж паведамляем вам, што, калі палачанам у хуткім часе не заплацяць за страты, можа стацца, што гэтыя вашы купцы ды іхнія тавары ніколі не вернуцца». Праз два гады вялікі князь пісаў у Рыгу не менш ветліва: «Любасныя нашы сябры! Раней мы сурова каралі тых, хто пасьшаў вам няякасны тавар, пазбаўляючы гэтых людзей тавару, а калі яны будуць чынідь такое надалей, мы пакараем іх пазбаўленнем жыцця, чаго і ад вас чакаем». Да 1405 года адносідца паведамленне пра нямецкі «двор» у Полацку. У наступным годзе князь Вітаўт даў немцам дазвол пабудаваць у горадзе каталідкую царкву са свірнамі ддя тавараў.
Лёгкі на пад’ём Вітаўт часта ездзіў па дзяржаве. Дні за тры ён мог з Вільні дапяць да Полацка. Гадоў сто таму мясцовыя жыхары яшчэ называлі старажытную дарогу з Полацка на Вільню праз Бяздзедавічы і Чортаў мост Вітаўтавым шляхам. Імя гаспадара, за якім Вялікае Княства дасягнула найвышэйшай магутнасці, захаванае і ў назве ўрочышча Вітаўтаў Камень, што знаходзіцца ў лясных ваколіцах Варонечскага возерацяперашнягаЛепельскагараёна. Ваўрочышчыда 1844 года ляжаў валун, у верхняй частцы якога былі выдзяўбаныя шэсць паглыбленняў накшталт талерак. У тых мясцінах Адам Кіркор запісаў паданне, згодна з якім на адметным камені палуднаваў вялікі князь Вітаўт, калі ў 1426 годзе хадзіў здабываць замак Варонеч. А валун тамтэйшыя сяляне так і называлі — Вітаўтавы талеркі.
Горад быў навідавоку, і высокія госці наведваліся туды часта. На пачатку мінулага стагоддзя яшчэ паказвалі Альгердаў шлях: з Полацка праз рэчку Ушачу, маёнтак Бяздзедавічы, паўз Мядзведжае возера, на Чортаў мост і Баханькову гару ў накірунку на Елыбокае і далей, на Вільню.
У 1470 годзе ў Полацку прымаў пскоўскіх паслоў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Казімір Ягайлавіч. На схіле дзён гэты манарх сярод іншых дзяржаўных справаў займаўся, між іншым, скаргаю маскоўскіх паслоў на зухаватага полацкага купца Лукаша Скарыну. У часе памежнай вайны 1492 года з Масковіяй бацька будучага першадрукара супольна з Пракопавым сынам Гапонам Пасадніковічам учыніў напад на купецкі абоз і ў якасці трафея прывёз у Полацк тавары нейкага купца з Вялікіх Лукаў «на сорок рублев».
У іменным паказніку да выдадзенага ў 1882 годзе ў Пецярбургу першага тома «Памятников дипломатических сношенйй древней России с державами йностраннымй» пазначана выключна канкрэтна: «Скорйна Лукьян, купец полотскйй; грабйт москвйчей». Але згаданае вышэй здарэнне на велікалуцкім гасцінцы выглядае дзіцячым свавольствам у параўнанні з апісаным у тым самым гістарычным зборніку нападам маскавітаў на віленскага мешчаніна Багдана Онкава (аднаго з мецэнатаў Ф. Скарыны), якога «на лутцкой дорозе розбйлй, лйсты у него отнялй… в одном листу четыреста коп шйрокйх грошей, а в другом лйсту пять сот коп грошей, полтораста рублев денег готовых, чара серебряна позолочена, ложка, святость…». Дарэчы, таксама ў пасольскіх дакументах пералічваюцца назвы тагачасных полацкіх валасцей: «Мошнйкй, Дрыса, Освйя, Нещорда, Лисна, Непоротовйчй, Вербйлова Слобода, Кубок, Вязьмо, Клйно, Сйтняны, Себеж, Замошье».
Праз чвэрць стагоддзя пасля візіту гаспадара Казіміра горад сустракаў на шляху ў Вільню заручоную нявесту вялікага князя Аляксандра маскоўскую князёўну Алену. Гэта яна ледзь не загіне потым пад нагамі ў зубра, калі на каралеўскім паляванні паранены звер кінецца крышыць памост з гледачамі, — і з гэтае прычыны трапіць у славутую паэму Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра». У Полацку маскавітка слухала палудніцу ў святой Сафй і бавіла час са знакамітымі месцічамі. Жонка полацкага шляхціча Івана Зіноўева з дочкамі паднесла госці «две камкй (узорыстыя ядвабныя тканіны. — У. А.) бургскія с золотом», за што тая літасціва дазволіла ўсім з сабою пацалавацца.
Дарыць заезджай князёўне камкі мог, вядома, не кожны палачанін. Адны ледзьве зводзілі канцы з канцамі, у другіх багацця было, як у купца Якуба Хадыкі, гаспадара чатырох крам і маёнтка на Палаце. Калі верыць яго запавету, купец меў 476 коп літоўскіх грошай (капа— 60 манет), 1600 чырвоных злотых, 349 шведскіх талераў 69 срэбных талерак, сподаў і кубкаў Дзевятнаццаць Хадыкавых запазычнікаў мусілі вярнуць яму яшчэ 3850 коп грошай. Свой запавет гэты палачанін складаў у доме, сцены якога аздаблялі «на полотне картйн шестьнадцать».