Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Значную долю полацкага жыхарства складалі людзі, абавязаныя несці вайсковую службу. Будзем называць іх паеўра-пейску — рыцарамі. Попіс войска Вялікага Княства Літоўскага засведчыў што ў 1528 годзе іх у Полацку было 384. Шмат хто з рыцарства абыходзіўся з купецкімі вагамі гэтаксама ўпэўнена, як і са зброяю. Але, калі пачыналася вайна, выбіраць не даводзілася. Згодна з законам, той, хто пазніўся ў вызначаны дзень на месца збору, плаціў вялікі грашовы штраф. За спазненне на тыдзень або самавольны адыход ад войска падчас баявых дзеянняў чакала смерць.
Пад уплывам Заходняй Еўропы ў Беларусі ўжо ў ХГѴ стагоддзі нярэдка адбываюцца рыцарскія адзінаборствы. Яшчэ праз дзвесце гадоў у Вялікім Княстве надышоў, так бы мовіць, час класічных дуэляўдвубояў Цікава, што закон забараняў дуэлі (ддя іх удзельнікаў прадугледжваліся адміністрацыйныя і крымінальныя санкцыі ажно да пакарання смерцю), але забарона была няпоўнаю. Вялікі князь ці гетман маглі даць адпаведны дазвол, калі на тое будуць «прычыны вялікія і выдатныя». Забягаючы наперад, адзначым, што да разраду якраз такіх прычын трэба аднесці абразлівы ліст, дасланы ў 1581 годзе вялікаму князю літоўскаму Сцяпану Батуру маскоўскім царом Іванам Жахлівым. Кіраўнік нашай дзяржавы адказаў выклікам на двубой: «Вазьмі зброю, сядзь на каня, сыдзіся са мною ў абраны час, пакажы, які ты муж і як давяраеш праўдзе сваёй; рассудзім спрэчку нашу мячом, каб меней крыві хрысціянскай лілося». Маскоўскі валадар праўдзе сваёй, відаць, зусім не давяраў бо не знайшоў мужнасці даць хаця б пісьмовы адказ, чым канчаткова пераканаў Еўропу, што ў асобе гэтага цара яна мае справу з азіяцкім дэспатам.
Нягледзячы на забароны, двубоі — найперш сярод людзей шляхецкага стану — рабіліся ўсё болып пашыранымі. Дэпутаты соймаў і соймікаў хапаліся за пісталеты і шаблі пры вырашэнні спрэчных пытанняў Афіцэры на вайне таксама выкарыстоўвалі гэтыя аргументы ў якасці апошніх. Хапала і тых, для каго бясконцыя дуэлі ператвараліся ў спосаб жыцця. Да апошніх належаў князь Багуслаў Радзівіл, якому на радзіме было ўжо цесна, і ён, падрыхтаваўшы добрыя шаблі і пісталеты, выправіўся ў Еўропу, дзе дзесяткі разоў выступаў інідыятарам двубояў за што аднойчы (праўда, толькі на дзень) быў кінуты ў Бастылію.
Мужнасць і спрыт у абыходжанні са зброяй шляхта выпрабоўвала і на паляваннях. Зверыны ў полацкіх лясах, відаць, ужо паменела, бо ўрад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста забараніў сялянам страляць зуброў і казуль. У тым самым законе — «Уставе на валокі» — было запісана, каб штогод да сярэдзіны траўня ўраднікі давалі справаздачы з полацкіх бабровых лоўляў: «А калі б дзе, у рэках і азёрах нашых, бабры паказаліся зноў дык і там сяляне іх лавіць мусяць, а браць ім пятага бабра або падчарэўе ад кожнага».
Тады ж велікакняжацкім загадам была складзеная агульнадзяржаўная «Ревизия пущей й переходов зверйных», дзе стараста Рыгор Валовіч малюе зусім не ідылічную карціну: «У падданых ручницы есть, и звер стреляют, й шкоду велйкую пущам чйнять».
Большасць гараджанаў кармілася з рамяства. Да ўжо вядомых нам полацкіх прафесій дабавіліся новыя: з портам было знітаванае жыццё пільнікаў стырнавых, майстроў у вырабе ветразяў, з вайсковаю справаю — парахоўнікаў мечнікаў шабельнікаў пішчальнікаў.
Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі, як і ва ўсёй Еўропе, аб’ядноўваліся ў цэхі — своеасаблівыя сярэднявечныя прафсаюзы, кожны са сваім статутам. Полацкі цэх гарбараў і кушняроў меў напрыклад, зацверджанае гарадскімі ўладамі права за тры мілі ад горада адбіраць ва ўсіх майстроўадна-асобнікаў тавар, а іх саміх саджаць у турму.
Іерархія ў цэхах бьша не менш складаная, чым на якімне-будзь сучасным прадпрыемстве. На верхняй прыступцы стаялі старастыцэхмістры, за імі — старэйшыя і малодшыя майстры, падмайстрычаляднікі, яшчэ ніжэй — пахолкі і вучні. Каб падняцца па гэтай лесвіцы, найперш трэба мець дакумент пра сваё законнае нараджэнне, потым — доўгія гады вучыцца і плаціць складкі.
Нарэшце ахвочы перайсці з чаляднікаў у майстры здаваў экзамен — «рабіў штуку». Прыдзірлівыя калегі часта крывіліся, не хочучы прызнаваць чужую «штуку» сапраўдным шэдэўрам майстэрства. Тады, паводле цэхавай завядзёнкі, чаляднік даставаў з гаманца пятнаццаць злотых і клікаў экзаменатараў на пачостку ў карчму. 3 кожнай чаркаю «штука» рабілася ўсё болып дасканалаю, а запаветнае званне майстра — бліжэйшым.