Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 198
Перейти на страницу:

Вялікае Княства Літоўскае было часткаю Еўропы, і Полацк меў тттмат агульнага з яе тагачаснымі гарадамі. Жылі тут, напрыклад, свае звездарыастролагі, што складалі знаным палачанам гараскопы, а ў вольную часіну штудыявалі трактаты па сваім мастацтве: «Шестйкрыл», «О седми звездах велйкйх яже ся нарйчаются планеты», або «12 звезд, што владеют ко 12 частям человеческйм». Будучыню прадказвалі і па авечай лапатцы. Настаўленнем у гэтым старажытным спосабе варажбы служыў гэтак званы «Лапатачнік», які цалкам называўся «Кнйга от Петра егйптянйна, йже научаются ведатй нейсходймого плеча овец».

Шырока вядомы сучасны астролаг Павел Глоба, чыімі паслугамі нярэдка карыстаюцца нават буйныя дзяржаўныя дзеячы, у 1996 годзе выступіў з цыклам публікацый, якія з гледзішча полацкай гісторыі можна назваць сенсацыйнымі. Іх героем стаўся забыты калега Глобы Васіль Нямчын, што прыйшоў на свет на пачатку XV стагоддзя ў Полацку, а недзе паміж 1450–1470 гадамі напісаў кнігу прароцтваў якую яго сённяшні брат па прафесіі ставіць вышэй за славутыя прадказанні Настрадамуса.

Павел Ілоба паведамляе, што вывучаў зробленыя ў XVIII стагоддзі спісы Нямчынавай кнігі, і неаднаразова цытуе яе фрагменты, сцвярджаючы, што сярэднявечны полацкі астролаг прадбачыў будучыню ўсходнеславянскага свету ажно да канца III тысячагоддзя. Прароцтвы Васіля Нямчына (калі гэта, вядома, не таленавітая містыфікацыя) сапраўды ўражваюць. Ён, напрыклад, прадказаў, што праз пяцьсот гадоў пасля яго нараджэння «ўзнікне сатанінскае валадарства, храмы будуць разбураныя, святыя кнігі знішчаныя, святароў будуць жыўцом закапваць у зямлю, ддя царскай жа дынастыі ўзнікне смяротная небяспека». Прадбачыў Нямчын і паход Напалеона, і з’яўленне ў Расіі цара «двухметровага росту і з тварам, быццам у ката», у якім нескладана пазнаць Пятра I. Але ўсё гэта падзеі былыя. А вось што праз безліч гадоў убачыў Васіль Нямчын на роднай яму беларускай зямлі ў XXI стагоддзі. Тут нібыта ўзвысяцца і будуць мець асаблівую значнасць для лёсу краіны тры гарады: Полацк, Віцебск і Магілёў Прычым калі апошняму прызначаная роля найбуйнейшага прамысловага цэнтра, дык Полацк і Віцебск павінны стаць культурнымі і духоўнымі цэнтрамі, а магчыма, і сталічнымі гарадамі. Не ведаю, як для вас, а ддя мяне гэтае прадказанне ў святле сусветнай тэндэнцыі пераносу сталід зусім не выглядае неверагодным.

Будзем спадзявацца, што некалі мы здолеем пазнаёміцца з кнігаю Васіля Нямчына не з чужых словаў. А пакуль зазначым, што яго сучасны тлумач Глоба вядзе гаворку пра цэлую дынастыю полацкіх астролагаў Нямчынаў Адзін з іх, Мікалай (пляменнік ці ўнук Васіля), як быццам быў асабістым лекарам і «планетнікам» у вялікага князя маскоўскага Васіля III. Ёсць згадкі і пра іншых звездароў з гэтага таямнічага полацкага роду — пра Івана і Міхаіла Нямчынаў.

Уначы, за замкнёнымі дзвярыма, адукаваныя палачане разгортвалі пераклад крамольнай кнігі «Арыстоцелева Брама». 3 яе даведваліся «о премудростех особных и тайнйц хованых й о каменех дорогйх», «о премудростй порсунной, о белостй, о власех, о бровех, о ноздрех, о челе, о устех, о лйце, о ушйю, о гласе, о шии, о чреве и о персех, о плечех й хребте».

Папулярнасцю карысталіся беларускія пераклады «Гісторыі пра Атылу», «Аповесці пра Трышчана і Іжоту» і «Аповесці пра Баву», якія ўводзілі палачанаў у рыцарскі свет тагачаснай Заходняй Еўропы. Найбольш пашыраным з твораў гэтага жанру быў прыгодніцкі раман «Александрыя», дзе апавядалася аб паходзе Аляксандра Македонскага на загадкавы Усход. Можна ўявіць, як, выгодна ўладкаваўшыся каля цёплай кафлянай грубкі з выявамі букетаў альбо з «Пагоняй» ці шляхецкімі гербамі (археолагі сведчаць, што якраз гэтыя матывы былі характэрныя ддя полацкай кафлі), ваш далёкі продак пад завыванне завірухі ўважліва сачыў за фантастычнымі прыгодамі легендарнага заваёўніка.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)