Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 198
Перейти на страницу:

Зайшоўшы ў замак праз браму Усценскае вежы, рэвізоры рушылі налева. Праз тры гарадні стаяла другая вежа, рубленая, як і астатнія, у тры сцяны, за ёю, праз сорак дзве гарадні, — трэцяя, яшчэ праз шаснаццаць — чацвёртая… Пятая вежа звалася Міхайлаўскай, шостая — Багародзіцкай. Назваў сёмай і восьмай, брама якой выходзіла на мост у Вялікі пасад, «рэвізія» не дае. Дзевятая — Сафійская. Памеры вежаў лягчэй уявіць, калі ведаеш, што на перабудову адной з іх перад прыездам рэвізораў нарыхтавалі 1200 бярвёнаў і 300 брусоў.

Вышыню вежы мелі розную — ад двух да трох з паловаю сажняў[7]. Каб ворагі не маглі падпаліць іх знізу, пабудову вышэй чалавечага росту абкладвалі дзёрнам. Пазней, у гады Лівонскае вайны, на Верхнім замку паўстала магутная мураваная вежа, вядомая пад назваю Каралеўскай, або Краснай.

Удоўжкі вежы былі прыблізна па пяць сажняў гарадні — па тры. Такім чынам, абнесеныя ровам і валам замкавыя ўмацаванні цягнуліся на 660 сажняў (1400 метраў). Агульная ж даўжыня гарадскіх сцен складала на той час 2249 сажняў або 4,8 кіламетра.

У замку стаяў гаспадарскі палац, а пры ім — шэсць дамоў на падклецях. Адзін дом са святліцай, каморай і сенцамі з ганкам месціўся проста на замкавай сцяне. Палац меў таксама стайню, пякарню, кузню, піўніцу і лазню. Каля галоўнай брамы ў «каралеўскай клеці» захоўвалі запасы зброі і збожжа. Полацкі епіскап жыў побач з мурамі святой Сафіі. Дамоў духоўныхасобаў налічвалася 21, княжых і шляхецкіх — 65, мяшчанскіх — 44. Тамсама ў замку знаходзіліся рэзідэнцыя ваяводы і драўляная турма. А яшчэ — пяць цэркваў і два манастыры: Уваскрасенскі і Пятроўскі.

Астрог вакол Вялікага пасада і Запалоцця, як паведамляе «рэвізія», рублены з дубу. Рабідь і рамантаваць яго мусілі ўсе палачане. Яны ж будавалі чатыры вежы і сорак замкавых гарадзён. Астатнія ўмацаванні ставіла жыхарства Полацкага ваяводства.

«Полацк на Дзвіне — месца драўлянае, вялікае, шырокае, парканамі ды густымі астрогамі абгароджанае. Замак у ім з дрэва, але добра ўмацаваны прыродаю і выгодамі месца. Абведзены ён наўкола сценамі ды вежамі». Такім убачыў наш горад у сярэдзіне XVI стагоддзя італьянец Аляксандр Гваніні, які служыў ротмістрам у войску Вялікага Княства Літоўскага.

За полацкімі сценамі людзі жылі не толькі вайсковымі кл о — патамі — ганддявалі і займаліся рамяством, судзіліся, спраўлялі радзіны, пілі на памінках…

Полацк быў адным з найбуйнейшых еўрапейскіх гарадоў: блізу ста тысяч жыхароў Ён вёў бойкі гандаль, у якім галоўным партнёрам і канкурэнтам колькі стагоддзяў заставалася Рыга. У пераліку прывазных тавараў — сукно з Англіі, Францыі і Фландрыі, галандскае і вестфальскае палатно, соль, жалеза, медзь, волава, цына, селядцы, піва і віно, прыправы. Наша зямля прапаноўвала Еўропе воск, футра, сала, мачтавы лес і дзёгаць, лён і пяньку, збожжа і хмель… Тры разы на год па два тыдні ў горадзе віравалі кірмашы, куды з’язджаліся сотні купцоў з Вялікага Княства і суседніх краін. Нямецкія ганддяры з Ганзейскага марскога хаўрусу захоўвалі тавар у сутарэннях збудаванай імі ў Полацку мураванай царквы святога Пятра.

Яшчэ лепей усведамляеш багацце і значнасць Полацка ў Вялікім Княстве, калі даведваешся, што гандлёвага мыта тут на пачатку XVI стагоддзя збіралі ў 25 разоў болей, чым, напрыклад, у таксама немалой Гародні.

Шматлікія дамовы горада з Рыгай абвяшчалі Дзвіну і сухаземныя дарогі ўсцяж яе вольным гандлёвым шляхам. Праўда, рыжане нярэдка не выпускалі нашых купцоў у мора, і тады Полацк не дазваляў канкурэнтам падымацца па рацэ. Звычайна гарадам удавалася ўрэшце паразумецца, і цяжка наладаваныя двухпалубныя полацкія стругі (такі карабель падымаў ад шасці да дванаццаці тысяч пудоў) выходзілі ў балтыйскія хвалі, кіруючыся ў бок Каралеўца (Кёнігсберга), Гданьска і паўночнанямецкіх гарадоў.

У ганддёвых пагадненнях нязменна падкрэслівалася, што ні з лівонскага, ні з літоўскага боку ніякіх мытных межаў няма. Да драбніц распісваўся парадак карыстання мерамі і вагамі. Прывазную соль узважвалі тымі самымі гірамі, што і прадаваны немцам воск. Уступаючы ў пасаду, важнікі мусілі цалаваць крыж і прысягаць, што не будуць чапаць шалі рукамі і не пойдуць на іншыя хітрыкі. У змацаванай пячаткамі полацкага князя Глеба і епіскапа Грыгорыя дамове з лівонскім магістрам і Рыгаю гаварылася: «А вестй чйстый воск без подсады, без смолы, без сала, как верх, тако й спод». Нягледзячы на такія засцярогі, і сярод нашых продкаў і сярод немцаў знаходзілася, трэба прызнаць, нямала махляроў Да воску дамешвалі сала, пясок, гарох і жалудовую муку, хавалі ў ім камяні і кавалкі жалеза. Нямецкі купец не набываў васковага круга, папярэдне не абстукаўшы яго і не пракалоўшы. Са свайго боку палачане наракалі, што прывезенае сукно ў сярэдзіне сувоя горшае, а селядцовыя бочкі меншыя, чым дамоўлена, дый на дне селядцы драбнейшыя і нясмачныя.

вернуться

7

Сажань роўны тром аршынам, або 2,134 м.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)