Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 198
Перейти на страницу:

Трэба сказаць, што і тады разпораз сустракаліся напісанні з імем па бацьку («пан Константин Константйновйч Острожскйй жаловал»), але зроблены ў Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук статыстычны аналіз пісьмовых помнікаў паказвае, што форма з імем і прозвйпчам была фактычнай нормаю.

Напрыклад, у актавай кнізе Метрыкі Вялікага Княства за 1596 год у загалоўках дакументаў з 164 мужчынскіх найменняў імя па бацьку маюць усяго 16.

7 кастрычніка 1498 года вялікі князь Аляксандр даў месту Полацкаму прывілей на самакіраванне па магдэбургскім праве, паводле якога жылі еўрапейскія гарады і якога ніколі не было на ўсход ад Беларусі. (Арыгінал полацкага прывілею цяпер можна ўбачыць у маскоўскім Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў)

3 тае пары ў Полацку гаспадарыў магістрат. Ён чыніў суд, збіраў падаткі, сачыў за правільнасцю мераў і вагаў на рынках… У магістраце засядала гарадская рада з дваццаці чатырох радцаў на чале з чатырма бурмістрамі. Ганддёвыя справы разглядаў так званы радзецкі суд, крымінальныя — лаўны. Вялікі князь прысьшаў месту свайго прадстаўніка — войта, але той мусіў прысягаць на крыжы, што будзе служыць Полацку. Гарадское паветра рабіла чалавека вольным. Сялянуцекачоў што сяліліся ў месце, магістрат браў пад абарону і не дазваляў вяртаць былому гаспадару, незалежна ад таго, быў ён просты шляхціч ці ваявода.

Наводзячы парадак, полацкія ўлады не цырымоніліся з парушальнікамі. Мешчанін Марцін Какорка аднойчы ўзяў ды аблаяў бурмістра. Відаць, потым і дзесятаму заказаў бо гарадскі кат публічна аддічыў Марціну на рынку сорак бізуноў а рада на цэлы год забараніла яму займацца рамяством.

Герб Полацка, зацверджаны пасля атрымання горадам магдэбургскага права.

Здараліся і выпадкі болып трагічныя. У сярэдзіне XVII стагоддзя ў Полацку жыў вясёлы чалавек Базыль Брыкун. Любіў пацвялідь суседзяў ды пасмяяцца з людскіх забабонаў Пакрыўджаныя пусцілі пагалоску, што Базыль — чараўнік: можа зрабідь жабраком, «растрэсці» сям’ю, рэжа позіркам сцены і ўвогуле здатны на любое ліхадзейства. «Чарадзея» пасадзілі ў вязніцу. Сорак чалавек сведчыла, што Брыкун здольны быў да прыкладу, «так заморщиць твар, на оболок гледзя», што перакідваў на тры сажні воз з дровамі. Адвакат лёгка абвергнуў усе абвінавачанні, аднак магістрат, дзе, мабыць, таксама хапала ахвяраў Базылёвага дасціпнага языка, прызнаў мешчаніна вінаватым. Каб пазбегнуць ганебнай і пакутлівай смерці на вогнішчы, Брыкун у хвіліну роспачы зарэзаўся.

Аднак такія падзеі былі не правілам, а выняткам з яго. Болыпасць звязаных з чарадзействам заяваў проста запісваліся ў магістрацкія «гродскія» кнігі і не разглядаліся. Калі ж справа даходзіла да судовага разбору, то маёмасць асуджаных не сканфіскоўвалася (як гэта рабілася ў Заходняй Еўропе), а іх сваякоў не пераследавалі. Прычым на абшары былога Полацкага княства прадстаўнікі царквы на падобных працэсах звычайна не прысутнічалі і ўчынкі чарадзеяў разглядаліся не як злачынствы супроць Бога (ерась), а з гледзішча канкрэтнай учыненай шкоды. Такога не было ні ў заходнееўрапейскіх краінах, дзе лютавала інквізіцыя, ні ў Расіі, дзе ў XVI–XVII стагоддзях велізарнае пашырэнне атрымалі «ведаўскія справы».

Апрача рамесніцкіх цэхаў, у Полацку і ў іншых вялікіх гарадах Княства існавалі моцныя аб’яднанні месцічаў якія называліся брацтвамі. Яны ствараліся пры манастырах і цэрквах дзеля абароны нацыянальных ды рэлігійных правоў Братчыкі будавалі храмы, сірочыя прытулкі і багадзельні, адчынялі шпіталі, друкарні і школы. Вядомасцю ў дзяржаве карысталася полацкае праваслаўнае брацтва пры Богаяўленскім манастыры. У яго статуце была запісаная галоўная мэта — «працаванне супольнае брацкае дзеля дупіы збавення».

Братчыкаў жанілі і хавалі з агульнае касы паводле асабістых заслуг. Кожны здольны да музыкі мусіў запісацца ў хор ці ў аркестр. Па святах на гарадскіх вуліцах з’яўляліся брацкія працэсіі з крыжамі, абразамі і харугвамі. Улетку брацтва наладжвала «пілігрымку» — паломнідтва ў святыя мясціны. Гаворка ішла не пра Ерусалім, а пра суседні манастыр ці пра нейкае месца вёрст за дваццаць ад горада, дзе калісьці з’явілася Багародзіда або прычынілася яшчэ якое дзіва. Братчыкі закуплялі колькі ялавак, дзесятак бараноў варылі піва і мёд, грузілі на вазы харч і кухарскае прычындалле і па чатыры ў рад, пад музыку і спевы свайго хору выходзілі з гарадской брамы. Адолеўшы палову шляху, паломнікі раскладалі вогнішча і рабілі першую папаску.

Наогул пачосткі займалі ў жыцці брацтваў вельмі істотнае месца. На банкетах гаспадарылі выбраныя на год стольнік, падчашы і маршалак. Першы адказваў за стравы, другі — за пітво, трэці рассаджваў братчыкаў і кіраваў усёй застоліцай. Абавязковым дадаткам да брацкага статута былі зацверджаныя агульным сходам і ўхваленыя духоўнай уладай правілы этыкету. Гэтая «Навука прыстойнасці брацкай», у прыватнасці, вымагала: «1. Седзячы за сталом, не класці локцяў на стол, не адварочвацца задам да суседа. 2. Не сморкацца на памост са ўзгляду на святое месца і не калупаць носу. 3. Не кідаць пад стол абгрызеных костак. 4. Не гаварыць голасна і не перабіваць субяседніка, пакуль ён не кончыць гаварыць. 5. Садзячыся да столу на сваё мейсца, пакланіцца галавой старшызне, а пасля суседзям направа, лева і насупраціў 6. Не гаварыць з напоўненай ядой губай. 7. Прыходзіць на банкет, маючы захалявай лыжку і нож. 8. Не прыносіць з сабой на брацкі банкет ніякага свайго пітва».

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)