Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Полацкае права ўплывала на агульнадзяржаўныя законы і шырока выкарыстоўвалася ў падрыхтоўцы статутаў Княства. Апошні, прыняты ў 1588 годзе, Статут рэдагаваў канцлер Леў Сапега, родам зпад Бешанковічаў Гэты звод законаў ужо тады абвяшчаў ідэю праўнай дзяржавы і быў самы перадавы ў сярэднявечнай Еўропе. Ён уводзіў крымінальную адказнасць шляхціча за забойства простага чалавека, вызваляў ад смяротнага пакарання паддеткаў і цяжарных кабетаў, прадугледжваў болып суровую кару за злачынствы супроць жанчын. Чужаземцам зарабанялася займаць у Вялікім Княстве дзяржаўныя пасады і набываць зямлю.
Кожны вольны чалавек меў права выехаць за мяжу. Закон абараняў прыроду, каштоўных звяроў і птушак. За разбурэнне сакалінага або лебядзінага гнязда злачынец плаціў ад трох да шасці коп грошаў, за аддоў ці адстрэл бабра — ад дзвюх да чатырох. (Дзеля параўнання: рабочы вол ці жарабец каштавалі дзве капы.)
Дзеля пакарання аматараў лаянкі раздзел «Аб вольнасцях шляхецкіх» меў адмысловы артыкул «Пра знявагу ў тым, што хтонебудзь ёсць «непрыстойнай маці сынам»». Парушальнік гэтай праўнай нормы мог адхапіць паўгода турмы або велізарны штраф.
Напісаны і выдадзены пабеларуску Статут замацоўваў нашу мову як дзяржаўную: на ёй складаліся дакументы, йплі лісты з канцылярыі вялікага князя, на ёй гаварылі і пісалі гаспадары і ўсе першыя асобы Княства. У прадмове да зводу законаў Леў Сапега з гонарам зазначаў: «Не обчйм якйм языком, але своим власным права списаные маем й каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведатй можем». Паводле гэтага Статута, Полацк і ўся ўсходняя Беларусь жылі ажно да 1831года.
Дарэчы, у беларускіх сярэднявечных законах, а таксама ў летапісах і ў рэлігійнай літаратуры нярэдка сустракаюцца словы «спадар» і «спадарыня», якія нядаўна ўвайшлі ў наш сённяшні ўжытак. Сёйтой лічыць іх штучнымі, створанымі «нацыяналістамі».
Напэўна, заўзятым нацыяналістам быў і паэт Андрэй Рымша, які ў XVI стагоддзі ў сваёй одзе на герб Льва Сапегі пісаў:
А ў апісанні Баркулабаўскім летапісам голаду 1602 года мы знойдзем такі вось зварот жабракоў да жанчыны: «Матухна, зязюлюхна, утухна, панюшка, спадарыня, сонца, месяц, звёздухна, дай крошку хлеба».
Шмат каго, напэўна, цікавіць і тое, як продкі звярталіся адзін да аднаго ў побыце іў афіцыйных дакументах. Пісьмовыя помнікі Княства сведчаць, што дыяпазон гэтых зваротаў быў досыць шырокі. Жыхароў нашай дзяржавы называлі па імені — князь Іван, пан Ярош, шынкар Ждан. Хутка йплі працэсы адаптацыі царкоўных імёнаў да беларускай фанетыкі. У дакументах таго часу ўжо фігуруюць Апанасы, Якубы, Піліпы, Юстыны, Лявоны, Ганны, Кацярыны… Нярэдка людзей называлі па мянушцыпрозвішчу: пан Баркулаб, пісар Гарнастай, карчмар Сухі. Болып шырока выкарыстоўваўся варыянт з імем і прозвішчам: Міхал Рагоза, Ігнат Губа. Калі гаворка ішла пра асоб знатных, магло дадавацца і імя па бацьку: князь Міхайла Іванавіч Мсціслаўскі. Што да жанчын, дык апрача іх уласнага імя было зазвычаена дадаваць імёны бацькі і мужа («земянкй господарское повету менского пани Васильевое Данйльевйча панй Ганны Молоденовны») або проста падаваць мужавы імя, прозвішча і пасаду («панй Мйколаевая, панй войтавая»).
У XV! стагоддзі, калі культура Княства дасягнула свайго росквіту, а жыццё дзяржавы рэгламентавалася Статутамі, у якасці асноўнага канчаткова сцвердзіўся так званы двухкампанентны еўрапейскі ўзор называння: імя плюс прозвішча. Гэта засведчылі шматлікія акты велікакняжацкай канцьшярыі (Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага), судовыя паперы, помнікі пісьменства іншых жанраў Пад Статутам 1588 года стаяць подпісы: «Лев Сапега, подканцлерый Велйкого князьства Лйтовского, Кгабрйель Война, пйсар». Гэтаксама называліся ўсе знаныя асобы: Мацей Война, Ян Кішка, Пётра Тышкевіч, Мікалай Пац, Януш Радзівіл… Той жа формаю карысталіся і ў дачыненні да прадстаўнікоў ніжэйшых саслоўяў Без імя па бацьку падпісвалі свае творы нашы славутыя дзеячы культуры Францйпак Скарына, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, Лаўрэн і Стафан Зізаніі, Андрэй Рымша… Не выходзілі за межы гэтага правіла і выпадкі з двума імёнамі ці з падвойнымі прозвішчамі: Андрэй ПачобутАддяніцкі, Мікалай Крыштоф Радзівіл.