Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 198
Перейти на страницу:

Там наша войска здабыло адну з самых бліскучых перамогаў у сярэднявечнай ваеннай гісторыі. 35 тысяч продкаў на рэчцы Крапіўне ўшчэнт разбілі 80-тысячнае маскоўскае воінства Васіля III, што меў прыслоўе: «Пакуль конь мой хадзіць будзе і меч секчы, не дам спакою Літве».

Князь быўхвалько: захапіўшы старажытны беларускі Смаленск, ён загадаў ваяводам «войскі літоўскія і польскія з каралём да Масквы, як быдла пугамі, прыгнаць». Каля Оршы выйшла іначай: беларуская конніца пяць вёрст гнала і высякала ашалелых ад страху заваёўнікаў. Целы забітых загацілі Крапіўну, і рачулка выйшла з берагоў Загінула 40 тысяч непрыяцельскіх ратнікаў у палон трапілі дзесяць ваяводаў.

Гэтую бітву можна ўбачыць на жывапісным палатне невядомага мастака XVI стагоддзя ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. На дзідах беларускіх воінаў — белчырвона-белыя сцяжкі.

У гонар перамогі былі пабудаваныя храмы святой Тройцы і святога Міколы, што і цяпер стаяць на вуліцы Дзіджоі ў Вільні. А выйграў бітву пад Оршай гетман Канстанцін Асгрожскі, праслаўлены палкаводзец Вялікага Княства, які перамагаў у шасцідзесяці сечах. Ён жа, па сутнасці, спыніў набегі татараў Раней яны даходзілі нават да Полацка, які ў 1508 годзе спалілі. Разам з татарскай конніцай палілі полацкія прадмесці і ўмацаванні ў 1519-м маскоўскія ваяводы Гадуноў Ялецкі і Засекін.

У выніку такіх дзеянняў расла варожасць да агрэсіўных усходніх князёўдэспатаў Нашы продкі пачыналі сумнявацца: ці сапраўды там жывуць іх аднаверцы — праваслаўныя хрысціяне? Збудаваўшы сваім коштам віленскую Траецкую царкву, пераможца Васіля III загадаў зрабіць у ёй гэткі надпіс: «В лето 1514 церковь сю созда Константйн Острожскйй, гетман Велйкого Княжества Лйтовского, в память победы под Оршею над врагом и супостатом веры хрйстйанское, православное, князем Московскйм».

М. Карамзін у сваёй «Истории государства Россййского» пісаў што войскі Вялікага Княства яшчэ «ніколі не атрымлівалі такой славутай перамогі над расіянамі». Пра бітву на Крапіўне ведала ўся Еўропа: яе вывучалі як прыклад бліскучых пераможных дзеянняў малалікай арміі супроць значна болыпай збройнай сілы праціўніка. Гетмана Астрожскага называлі другім Ганібалам ці Сцыпіёнам, а яго ваяроў часта параўноўвалі з мужнымі воінамі антычнай Македоніі.

Каб выстаяць на мяжы дзяржавы, Полацк мусіў увесь час клапацідца пра надзейнасць абароны. У 1517 годзе гарадскія ўмацаванні асабіста аглядаў вялікі князь літоўскі Жыгімонт Казіміравіч. Сцяной з вежамі былі абведзеныя не толькі Верхні замак і Запалоцце, але і неўмацаваны раней Вялікі пасад. Высокага госця вадзіў па месце трэці па ліку полацкі ваявода Пятро Гаштольд. Двума першымі былі Станіслаў Ілябовіч і Альбрэхт Гаштольд, чацвёртым — Пятро Станіслававіч Кішка, пятым — Ян Юр’евіч Глябовіч. Пасля яго на ваяводства заступіў Станіслаў Давойна, якому лёс рыхтаваў сустрэчу з войскам Івана Грознага.

Пры шостым ваяводзе ў 1552 годзе адбылася рэвізія места Полацкага, дакументы якой дайшлі да нашага часу.

Горад дзяліўся тады на шэсць пасадаў або канцоў Побач з замкам— Вялікі пасад з 771 мяшчанскім дворышчам. На правым беразе Палаты — Запалоцкі з 191 дваром. Насупроць Сафійскага сабора на Дзвіне тады быў востраў даўжынёю каля вярсты, дзе вакол манастыра Іаана Прадцечы стаяў 151 двор Астроўскага пасада. Чацвёрты, Якіманскі, налічваў 269 гаспадарак. Пяты, нарэчцы Бяльчанцы, называўся Слабадскім (103 двары). Самы малы — на трыццаць двароў — Крыўцоў пасад быў таксама ў Задзвінні, на берагах Крыўцовай ручаіны. Паміж Верхнім замкам і Вялікім пасадам знаходзілася прыстань.

Дзякуючы рэвізіі захавалася для гісторыі колькі назваў тагачасных полацкіх вуліц — Вялікая, Пятроўская, Ільінская, Падольная, Пятніцкая і завулкаў — Андронаў і Узнясенскі. На гэтых вузкіх і няроўных вулках стаялі прысадзістыя, крытыя гонтай або саломаю дамы з невялічкімі вокнамі.

Замак быў рублены з хваёвага бярвення і налічваў дзевяць вежаў паміж якімі ішлі дубальтовыя сцены. Іх рабілі са злучаных між сабою зрубаў, накшталт тых, што рыхтуюць на будаўніцтва хаты, але болып доўгіх. Гарадская сцяна атрымлівалася перагароджанай на шмат клетак, што называліся гараднямі. У час рэвізіі полацкі замак меў 204 гарадні. Болыпасць з іх была засыпаная зямлёй і каменнем, а ў пустых знаходзіліся склады вайсковага прыпасу, харчу і памяшканні для абаронцаў. Дах у гарадзён — з тоўстых бёрнаў з дашчаным крыццём. Там ставілі гарматы і ўзброеную варту.

У сутоку Дзвіны і Палаты падымалася Усценская вежа. Яна мела даўней уздымны мост на ланцугах. Палата была зусім не такая, як сёння, — кату па пятў; яшчэ ў гады майго дзяцінства ў ёй нярэдка танулі.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)