Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 332
Перейти на страницу:

– Ды не, у павятовым месцы. Дзе начальства сядзіць царскае...

– Не, паночкі, не бываў там ніколі. Ды і навошта? Мне і тут добра.

– А ты хоць ведаеш пра цара, пра тое, што мужык збіраецца скінуць з сябе хамут прыгону?

– Хамут? Хамут на кані, а не на чалавеку…

Паціснуў плячыма паляшук, перахрысціўся, нахіліўшыся да зямлі.

– А ў царкву хоць ходзіце? Ёсць у вас царква?

– Царквы няма, але святар навучыў нас маліцца, і мы молімся іконе Божай маці і Святой Тройцы. Яны ўстаноўлены ў самай прасторнай хаце...

– І які твой самы галоўны занятак, шаноўны спадар? Чым сям’ю корміш? – пацікавіўся Кастусь. – Якімі рамёствамі валодаеш?

Чалавек хмыкнуў, паціснуў плячыма, заўсміхаўся:

– Рамёствамі? А ў нас няма рамёстваў... Спакон вякоў мы земляробы і жывёлаводы, паляўнічыя і рыбаловы, дрывасекі і пчаляры, – кім хочаце можам быць. Усё ўмеем рабіць.

– А чытаць-пісаць хоць умееце?

-– А як жа без граматы, умеем. Акрамя Святога Пісання мы яшчэ “Шляхціца Завальню” чытаем ці вершы Сыракомлі... Але то ўжо зімой, калі трохі вольнага часу нам Бог выдзяляе...

Дзівіліся браты, разважалі між сабой – калі пасяліць на беразе Прыпяці чалавека з іншых мясцінаў, не кажучы пра тыя, дзе ёсць такая-сякая цывілізацыя, той і паўгода не пражыве, загіне. Паляшук жа трывучы і жывучы. Яму не страшныя ні спякота, ні лютыя марозы. Паляшук перамагае прыроду, але не вораг ёй, а памочнік. Бярэ заўсёды меней ад яе, чым аддае. У душы ён баіцца нечага новага, нейкага новаўвядзення ці перамен, – ён кансерватыўны па сутнасці. Ён – дзіця прыроды, і таму ніколі не парушаў запаветы сваіх продкаў як у правах і звычках, так і ў вядзенні сваёй гаспадаркі і нават у тых занятках, які дае яму прыбытак. Жывучы, як і яго продкі, у глухіх лясах, знаходзячыся сярод непраходных балотаў, багны, дрыгвы, ён не ведае ні пра якія паўстанні і закалоты... Нішто і ніхто не можа паўплываць на гэтых балотна-лясных насельнікаў, для якіх свет іх уяўлення заканчваецца за плотам роднай вёскі...

Калі хадзілі з братам па хатах, то адзначылі, што жыллё ў палешукоў амаль аднолькавае, – няхітрае і простае. Так, курныя хаткі, але прасторныя, раскошныя. У хаце звычайна размяшчаецца ўся сям’я, нават жывуць з малой жывёлай – цялятка і парсюк, куры і гусі. Але сустракаліся хаты, складзеныя з дзвюх і клеці, радзей з асаблівымі перагародкамі. Але ва ўсіх галоўная гаспадыня на ўсе гады – вялізная печ. Каля яе – драўляная ляжанка.

Пасярод хаты – вялізны стол і лавы. Ад печы да самай сцяны зроблены дашчаты памост – агульны на ўсіх ложак.

– То ж вы з дарогі, – апамятаўся селянін, – а мусіць жа галодныя... То пайшлі да мяне ў хату, Аўдоля ужо тым часам абед рыхтуе...

Браты не адмовіліся ад запрашэння.

Аўдоля поралася ля печы, не ведаючы нават, што Міхей прыдзе з гасцямі. Убачыўшы з Міхеям незнаёмых людзей, адразу кінулася накрываць на стол.

– То пачакайце колькі хвілінаў, – вінавацілася яна. – Я хуценька...

Віктар падышоў да камінка, пачаў разглядаць яго.

– Гэта лучнік, – патлумачыў Міхей. – Зроблены з тоўстых лубкоў, вузкая адтуліна ўверсе і шырокая ўнізе. А вунь, у столі, адтуліна, праз яе і выходзіць дым з хаты. На жалезную рашотку мы кладзем паленцы і стрыжань смалістай сасны – смаляк, запальваем і атрымліваецца яркае асвятленне: хоць іголкі збірай...

А Аўдоля ставіла ўжо на стол, выняўшы з печы, тушаную дзікую качку, рабчыка, бакаса, і ў дадатак курапатку. Потым – смажаных уюноў, вялізнага шчупака... Абед на дваццаць чалавек, таму Віктар запытальна паглядзеў на гаспадара:

– Яшчэ хто прыдзе?

– Ды не, толькі мы. Вы здзіўляецеся, што шмат страў на стале? Гэта яшчэ мала. Мы любім паесці, як і любім папрацаваць. У нас усяго ўдосталь. Прадаваць няма каму – у горад, як я сказаў, мы не ездзім, няма патрэбы. Хіба зрэдку з’явіцца жыд-купец, дык і ён амаль не купляе – і наловіць сабе і курапатак, і цецерукоў... Той жа іўдзей дае нам порах і зарады, але мы шкадуем траціць іх. Хіба толькі на на лася ці на дзіка, а так сваімі рукамі зловім чаго хочаш. На тую ж манькуту...

– А гэта што такое?

– Манькута? – перапытаў Міхей. – Падманка – чучала птушкі. Насыплем каля падманкі грэчкі, назлятаюцца цецярукі дзесяткамі а то і сотнямі, а мы потым на іх мярэжу кідаем... Бяры тады голымі рукамі. Нашто страляць? Мы іх солім у бочках, вэндзім, як вяндліну. І калі нехта адпраўляецца ў Вільню ці іншыя гарады для збыту рыбы ці дзічыны, аддаем ім.

Госці накладвалі кожны сабе той стравы, якая кідалася ў вочы. Ніколі яны не бачылі такога багатага стала, такіх пахкіх і смачных страваў. Стараліся браць усяго патрошку, каб паспытаць усе прысмакі.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)