Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 140
Перейти на страницу:

Ён не дагаварыў, але конюх, які стаяў за ім, са шкадаваннем зірнуў на маладую рабыню.

— Я застануся з ім. Дазволь мне толькі ранкам схадзіць да сына, на хвіліну, — папрасіла Жывена.

Яе пакінулі каля Дыёна. Яна звярнулася да яго з замовай, але конь, паглядзеўшы на яе тужлівымі вачамі, зноў адвярнуўся, не захацеўшы слухаць. І раніцай ён амаль не еў, толькі папіў крыху вады. Але, прамацаўшы кожны ягоны мускул, Жывена не знайшла ніякай хваробы — дагледжаная грыва была бліскучай, капыты не пашчэрбленыя, ні на баках, ні ў пахвінах не было ніводнай балючай кропкі.

Жывена разгубілася. Збегаўшы раніцай да Святазара, яна зноў прыйшла на стайню. Дыён па-ранейшаму не еў, ягоныя вочы памутнелі, вушы апусціліся. Замоўленую ваду ён не стаў піць, толькі панюхаў драўляную ручку цэбра.

— Нікіфар загадаў, каб заўтра сюды прывезлі лазіны, — спачувальна сказаў ёй вечарам конюх, што даглядаў каня. — Ён лічыць, што ты яго ашукала…

— Скажы мне, што табе трэба! — прасіла Жывена жарабка, але ён касавурыўся на яе цёмным вокам і хіліў галаву да падлогі. Аднак жа на досвітку, калі вадавоз разам з конюхам прынеслі яму піць, ён раптам страпянуўся, пацягнуўся да вадавоза. Бакі яго задрыжалі. Калі ж хлопец пайшоў далей, Дыён ціха, жаласліва заржаў.

Нейкая здагадка мільганула ў Жывены. Яна вярнула вадавоза і, разадраўшы покрыў на галаве, аддала кавалкі хлопцу.

— Пакладзі іх да кожнай кабылы ў стайні, адкуль ты прыйшоў.

Перад самым прыходам коміта Жывена подбегам паспяшалася ў суседнюю стайню і сабрала свае каснічкі, а пасля прынесла іх да Дыёна. Абнюхаўшы адзін з іх, ён, гэтак жа як і на дасвецці, ажывіўся і доўга стаяў, уткнуўшыся ў каляровую анучу.

— Я прасіла б прывесці да яго кабылу з мангольскіх стэпаў. Яе завуць Акта, — паведаміла Жывена коміту.

А калі кабылу прывялі, усе ўвачавідкі маглі пабачыць, як загарцаваў вакол яе жарабок, як разам з ёю пачаў есці авёс, прынесены конюхам.

— Няўжо коні могуць перажываць расстанне гэтак жа, як людзі? — уражаны коміт доўга глядзеў на Дыёна і Акту. Радасць яго была вялікаю: імператар любіў Дыёна, таму шмат папракаў начальніка стайні за хваробу жарабка.

Даючы Жывене залатую намісму, коміт адабральна сказаў:

— У цябе тонкая і пяшчотная душа. Ты, відаць, высакародная. Але за што так пакараў цябе лёс?

Жывена не стала спавядацца. Аднак з таго часу адчувала, што над ёю нябачна нібы распасцёрты покрыў гаспадарскай увагі: сівы Салім ставіўся да яе асцярожна, не нагружаў цяжкай працай, а ягоныя жонкі часта сталі забягаць да новай рабыні. Малодшая ж, Фаціма, неўзабаве зблізілася з Жывенай больш за іншых.

Гэтая прывабная таўстунка дзівіла сваёй жыццярадаснасцю і нястомнасцю. Яна спрытна, як жартуючы, варыла спецыяльнае варыва для хворых коней, настойвала адвары, збірала зелле, у той час як астатнія жонкі пралі воўну, ткалі палатно ці вышывалі шоўкам коўдры. Любіла яна ствараць новыя мазі і націранні, касметычныя дзівосы — ім аддавалася са страсцю, нібыта душа прыроджанага даследчыка-алхіміка ўсялілася ў мякка-калыхлівае жаночае цела. Бывала, урываючыся ў стайню, пачынала яшчэ з парога абвяшчаць аб сваім:

— Паглядзі, якога адцення гэтая хна! Іранская лепей, чым багдадская, а калі развесці яе дзесяццю грамамі вады, то валасы мае абаўюць сэрца Саліма, і ён не захоча глядзець на іншых жонак, тым болей на царгародскіх весялух, якім аддае шмат грошай!

Ад гучнага вясёлага голасу коні пачыналі стрыгчы вушамі; дзеці, якія акружалі яе гаманлівым колам, вішчалі, сварыліся між сабой; Салім жа абурана адгукаўся на яе словы:

— Я такі развядуся з табою, дачка Ахрымана! Ты ў мяне дачакаешся!

Ён нават неяк паскардзіўся Жывене:

— На радзіме продкаў нашы жанчыны ходзяць у чорных покрывах, што закрываюць твары, і не смеюць узняць голас супраць мужчыны. А гэты разгульны горад распаляе іх.

— Чаму ж вы не едзеце туды? — запыталася тая. — Вы ж тут не раб.

— Так, мне тут добра плацяць, бо гэтая краіна багацейшая за нашу. Да таго ж цяпер там бліжэй да татар, а яны, хаця і спавядаюць веру прарока, не шкадуюць нікога. Бачыш, як разрабавалі Багдад. Дасць Алах, не дойдуць да Візантыі…

Ледзяным ветрам Дзікага стэпу, праз які яна разам з іншымі палоннымі ішла і ехала зусім нядаўна, дзе да васковай жаўцізны калелі яе рукі, як страсянула Жывену, і запякло ў плячах, якія абвіў некалі бізун Кагедэя… Але яна адразу адагнала ўспаміны: няма ў чалавека ўлады над мінулым, значыць, не трэба раз'ядаць раны душы ўспамінамі, шкадаваннямі, прыкідкамі, як магло б быць. «Трэба адужаць бяду, адолець усё, чым выпрабоўвае нас лёс», — паўтарыла сабе словы, якія не раз казала ў час дарогі, і адразу стала лягчэй.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)