Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 114
Перейти на страницу:

— Гэта можа быць карысным, — заявіў ён Гары і Герміёне, спяшаючы на вячэру. — Хадзем?

Сябры былі цалкам з ім згодны, таму а восьмай вечара паспяшаліся ў галоўную залу. Доўгія абедзенныя сталы зніклі, а ўздоўж адной са сцен, аб’явіўся залаты памост асветлены плаваючымі пад аксамітава-чорнай столей свечкамі. Здавалася, што ў зале сабралася большая частка навучэнцаў. Усе яны былі вельмі ўсхаляваны і кожны трымаў у руцэ палачку.

— Цікава, а хто будзе нас вучыць?— прамовіла Герміёна, калі яны ўтраіх прадзіраліся скрозь гамонкі натоўп. — Можа прафесар Флітвік? Кажуць у маладосці ён быў чэмпіёнам у чарадзейскім двубоі.

— Абы толькі не... — не скончыўшы фразы Гары застагнаў — на памосце аб’явіліся апрануты ў цёмна-фіялетавую мантыю Гільдэрой Локхарт і Снэйп, што як заўсёды быў у чорным.

Махнуўшы рукой, Локхарт папрасіў цішыні і ўсклікнуў:

— Увага, увага, усе паглядзіце сюды! Бачыце мяне? Чуеце? Выдатна!

— Прафесар Дамблдор, — працягваў Локхарт, — даў мне дазвол, зладзіць наш невялічкі двубойны клуб, каб вы, як толькі ў гэтым будзе спатрэба, маглі сябе абараніць, гэдак жа, як я сам рабіў безліч разоў... аб чым вы даведаецеся, прачытаўшы мае кнігі.

— А цяпер, — бліснуўшы зубамі, прамовіў ён, — дазвольце пазнаёміць вас з маім асістэнтам — прафесарам Снэйпам. Ён паведаміў мне, што крышку ведае аб двубоях і зычліва пагадзіўся на тое, каб перад пачаткам нашых заняткаў сёе-тое вам прадэманстраваць. Аднак не хвалюйцеся мае юныя сябры, пасля нашай бойкі вы ў цэласці атрымаеце свайго настаўніка па зеллеварству назад!

— Было б не блага, — прамармытаў на гарына вуха Рон, — калі б яны забілі адно аднаго!

Снэйп скрывіў верхнюю губу. А Гары было цікава, чаму Локхарт усё яшчэ працягваў усміхацца. Калі б з гэткай ўсмешкай Снэйп паглядзеў на яго, хлопчык куляй кінуўся бы ў процілеглы бок залы.

Локхарт і Снэйп развярнуліся адно да аднаго тварамі і павіталі суперніка: Локхарт нахіліўшыся і махнуўшы рукой, а Снэйп, раздражнённа кіўнуўшы галавой. Потым, яны быццам трымаючы шпагі, паднялі перад сабой свае палачкі.

— Як вы бачыце, нашыя палачкі знаходзяцца ў баявой пазіцыі, — растлумачыў прыціхламу натоўпу Локхарт. На лік тры, мы абмяняемся першымі замовамі. І вядома ж, ані адзін з нас не збіраецца забіваць другога.

— А я ў гэтым не перакананы, — гледзячы на ашчэраныя зубы Снэйпа, прамармытаў Гары.

— Раз... два... тры...

Абодва суперніка рэзка ўзмахнулі палачкамі.

— Экспеліярмус!— усклікнуў Снэйп, з яго палачкі выбліснуў асляпляльна пунцовы струмень. Локхарта падняло ў паветра і адкінула да процілеглай сцяны. Саслізнуўшы, той знерухомлена расцягнуўся на падлозе.

Малфой і колькі іншых слізэрынцаў заапладыявалі. Герміёна паднялася на дыбачкі

— Думаеце з ім усё будзе добра, — прыціснуўшы да твара далонь, спыталася яна.

— А ці не ўсёроўна, — адначасова адказалі Гары і Рон.

Локхарт няўпэўнена падняўся на ногі. Яго капялюш скаціўся на падлогу, а хвалістыя валасы стаялі дыбком.

— Ну, што мы маем!— заявіў ён і хістаючыся вярнуўся на памост. — Раззбройваючая замова... як вы заўважылі, я згубіў сваю палачку... о, дзякуй, міс Браун. Так, выдатная ідэя прадэманстраваць ім гэтую замову, прафесар Снэйп, але калі вы не супраць, я скажу, што адразу зразумеў, што менавіта ёй вы і скарыстаецеся, бо гэта было відавочна і, калі б я сам гэтага пажадаў, адбіць яе было бы вельмі проста. Аднак, я адчуў, што, убачыць яе дзеянне, будзе для нашых вучняў вельмі карысна...

Магчыма заўважыўшы знішчальны выгляд Снэйпа, Локхарт прамовіў:

— Ну, годзе дэманстрацый! Цяпер, я збіраюся разбіць вас на пары. Прафесар, калі жадаеце, можаце мне дапамагчы...

Яны рушылі ў натоўп. Локхарт выбраў сабе пару Нэвіл і Джасцін Фінч-Флечлі, а Снэйп рушыў да Гары і Рона.

— Надыйшоў час разбіць вашу парачку. — вышчэрыўшыся сказаў ён. — Візлі, ты будзеш змагацца з Фініганам. Потэр...

Гары міжвольна зрабіў крок у бок Герміёны.

— Не, я думаю інакш, — абдараваўшы Гары халонай ўсмешкай, заявіў Снэйп. — Малфой, хадзі да мяне, паглядзім што ты зробіш з нашым знакамітым Потэрам. А ты, Грэйнджэр, можаш абраць на суперніцы... міс Бульстрод.

Пасміхаючыся, Малфой рушыў наперад. Следам за ім ішла слізэрынка, якая на гарын погляд нібыта сыйшла з ілюстрацыяў да “Вакацый з вядзьмачкамі”. Яна была вялізнарнай, дурнаватай і мела цяжкія агрэсіўна вытаркія сківіцы. Герміёна слаба пасміхнулася суперніцы, але тая ёй не адказала.

— Павярніцеся да сваіх супернікаў, — крыкнуў з памоста Локхарт, — і пакланіцеся ім!

Не адрываючы адно ад аднаго вачэй, Гары і Малфой ледзь бачна хіснулі галовамі.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)