Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 332
Перейти на страницу:

На працягу 450 вёрстаў у тым жа Мазырскім павеце цягнецца іншае балота, пачынаючы ад левага берага Случы ў паўночным баку Мазырскага павета. Сярод гэтага балота знаходзіцца возера Князь, альбо Жыд, паблізу якога знаходзяцца паселішчы Пухавічы і Ляхавічы, адзіныя аазісы, што ажыццяўляюць гэтую пустынную краіну. На межах гэтага балота знаходзяцца паселішча Князь-возера, вёска Дзякавічы і чатыры іншыя вёскі. Паміж гэтымі паселішчамі зносіны наогул вельмі цяжкія і не заўсёды магчымыя.

Чацвёртая частка прасторы Мазырскага павета складаюць непраходную нізіну, пакрытую лясамі і балотамі. Толькі левы бераг Прыпяці, а таксама навакольныя мясціны Мазыра і Турава найбольш узвышаныя і зручныя для жыхарства. У астатніх жа частках паселішчы аддалены адно ад другога на дзесяткі вёрстаў і пазбаўлены іншы раз працяглы час усякіх з сабою зносін. Нават паблізу Турава, паміж граніцаю Пінскага павета і ракою Убарцю, на 5.680 дзесяцінаў зямлі выпадае ледзь адна вёсачка. Мясцовасць жа, прарэзаная ракою Сцвігаю, пакрытая бясконцымі лясамі і балотамі, што носяць назву Волхавых, – зусім не заселеная, так што на прасторы дзевяноста вёрстаў у даўжыню і да пятнаццаці у шырыню няма ніводнай населенай мясцовасці. Наогул у Мазырскім павеце, на прасторы 1.468.000 дзесяцінаў знаходзяцца толькі 362 населеныя пункты...

У Рэчыцкім і Бабруйскім паветах шмат балот, але як па займаемай прасторы, так роўна і па глебавых умовах, яны не такія знамянальныя...

– Цікава, вельмі цікава, – уздыхнуў Уладыслаў Сыракомля, – ты, Адаме, адкрыў шмат чаго цікавага. Пра Палессе я шмат чаго не ведаю, хаця шмат прысвяціў гэтай краіне сваіх радкоў...

– Віктар, што з гэтай нагоды гаварыў прафесар Эйхальд у сваёй геагнозіі? Дадай свае радкі...

– А шаноўны прафесар вось што гаворыць, – адразу падключыўся да тэмы Віктар Каліноўскі: – Знамянальны пескавы стэп у Палессі, гэта значыць паўглчнай частцы Валынскай губерні, дзе, асабліва ў наваколлях горада Ковеля, сустракаецца сыпучы пясок, як на марскім бераз Балтыйскага мора, і далей балоцістая нізіна па Пінскім і Мазырскім паветах. Уся гэта непраходная пескавая і балоцістая раўніна складае сляды вялізнага возера, існуючага там, у час Герадота, у зямлі старадаўніх Будзінаў і злучанага некалі з Балтыйскім морам...

Сыракомля задумліва пахітаў галавой, штосці зрушылася ў яго душы, прымушала яе прпацаваць, але словы яшчэ драмалі ў ім, чакаючы свайго часу...

– Дадам яшчэ, – адкінуўшыся на мяккім крэсле, Кіркор пацёр скроні, – што пінчукі і наогул палешукі – аўтахтоны гэтай незвычайнай краіны – Краіны працавітых і таленавітых Палешукоў, яны – нашчадкі старадаўняга славянскага племені Будзінаў, якія засялялі, па словах і сцверджаннях таго ж Герадота, усю краіну ад вярхоўяў Прыпяці да самага Дона. Гэта пацвярджаюць працы і даследванні прафесара Эйхвальда і Сянкоўскага, і мы ім не можам не паверыць...

– Мы шмат чаго адкрылі для сябе, калі з братам адправіліся ў вандроўку, – прамовіў Віктар. – Пераканаліся ў тым, што палешукі, як і ўсе беларусы, народ незвычайны, унікальны... Яшчэ пад канец мінулага стагоддзя англічане звярнулі асаблівую ўвагу на Пінскае Палессе, якому прадказвалі будучыню. Была ўтворана кампанія, якая купіла Тураў, і распачала неўзабаве свае дзеянні на аснове шырокай эксплуатацыі... Умяшаўся шчаслівы выпадак, нехта з памагатых цара далажыў яму аб незразумелых, нават шкодных дзеяннях прышлых людзей. Імператар Павал І спыніў работы брытанцаў і сваім указам не дазволіў здзейсніцца іх прадбачлівым планам. Так што, напэўна, мы хоць аднаму самадзержцу павінны быць удзячны, што збярог, не аддаў нашыя ўнікальныя мясціны ў чужыя рукі...

Віктар Каліноўскі ўспамінаў, як яны з братам здзіўляліся з побыту балотных людзей, з іх дасціпнасці, мудрасці... Жыццём наканавана было гэтым людзям барацьба і змаганне з прыродаю. Тое наклала на палешука свае адмеціны і асаблівыя рысы, устойлівыя погляды, разуменне свайго прызначэння, а ў дадатак яшчэ выпрацавала без пабочнага ўдзелу навукі і цывілізацыі, школы, нават таго жывога слова, якое даходзіць да слыху балотнага чалавека толькі ў выключных абставінах і варунках.

– Ці часта вы бываеце ў мястэчку? – папыталіся браты Каліноўскія ў селяніна, спрэс у зрэбным ільняным адзенні, у лапцях, які з гонарам трымаў галаву і, відаць было, ведаў сабе цану.

– У якім мястэчку? – перапытаў абарыген. – У суседняй вёсцы? Да Гарысвятаў больш як пяцьдзесят вёрстаў... Гадоў з дваццаць не наведваў суседзяў – няма калі, прызнацца, клопату аж па самае горла.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)