Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 174
Перейти на страницу:

Гімлі прыхіліўся да муру насупраць бруствэра. А Ляголас сядзеў на агароджы, мацаючы пальцам лук ды ўзіраючыся ў цемру.

– Вось гэта мне падабаецца болей, – гном тупнуў па камянёх. – I на сэрцы лепей, калі бліжэй да гор. Добры тут камень. Трывалыя косткі ў гэтай краіны. Я проста падэшвамі адчуваў гэта, калі мы перайшлі за вал. Меў бы я год ды сотню радзіны, мы такое ўчынілі б з гэтым месцам – любыя войскі расплёскваліся б аб яго, як вада.

– Не сумняюся, – адгукнуўся Ляголас. – Але ж ты гном, а гномы – дзівоснае племя. Мне й цяпер гэтае месца недаспадобы, а

ўдзень спадабаецца яшчэ меней. Аднак ты суцяшаеш мяне, і я вельмі ўдзячны, што ты стаіш побач на сваіх трывалых, звыклых да каменьня нагах ды з магутнай сякераю. Каб болей радзіны тваёй было з намі! Але ж яшчэ болей я даў бы за сотню файных стралкоў зь Ліхалесься. Нам яны прыдадуцца. У рахірымаў ёсьць нядрэнныя лучнікі – паводле чалавечых мерак, – аднак іх надта, надта мала.

– Зараз зацёмна для стральбы, – адзначыў Гімлі. – Насамрэч, час класьціся. Спаць трэба! Я так хачу спаць – нават і ўявіць сабе ня мог, што гном можа так захацець спаць. Стамляльная праца – езьдзіць верхам. Але мая сякера ўздрыгвае ў руцэ. Дайце мне колькі оркавых шыяў ды прасторы, каб размахнуцца, – і ўся стома адразу згіне!

Час цягнуўся павольна. Далёка ўнізе, у даліне, яшчэ палалі там-сям вогнішчы. А войска Ізенградку насоўвалася моўчкі – паходні віліся мноствам вужакаў угару па даліне.

Раптоўна ад валу пачуліся енкі й лямант ды суворыя баявыя поклічы людзей. Над ускрайкам валу бліснулі агні паходняў, шчыльна стоўпіліся ля праходу. А тады расьсеяліся, згасьлі. Вершнікі намётам прымчалі праз поле да насыпу й празь яго да брамы Горнбургу. Ахова валу, адступіўшы перад навалаю, схавалася за сьценамі замку.

– Варожае войска ўжо тут, – давялі ахоўнікі. – Мы выпусьцілі ўсе стрэлы, завалілі канаву оркамі. Але ж тое надоўга іх не затрымае. Яны ўжо шмат дзе палезьлі праз вал, густа, бы мурашы. А ўсё ж паказалі мы ім, чаму пры тым трэба гасіць паходні.

Поўнач мінула. Павісла вусьцішная цемра, сьпякотнае паветра абяцала блізкую навальніцу. Зьнянацку хмары разадрала асьляпляльная бліскавіца. Галінастая маланка абрынулася на ўсходнія горы. На адзін зыркі момант прастору ад замкавых сьценаў да валу заліло бялюткім сьвятлом, і вартавыя на сьценах пабачылі: уся яна кішыць чорнымі постацямі, кароткімі й каранастымі ці высокімі й суворымі, у высокіх шаломах ды з чорнымі тарчамі. А праз вал лезьлі, беглі праз праход яшчэ сотні й сотні. Чорны прыліў захлынуў даліну ад скалаў да сьценаў. Пракаціліся грымоты. Тады шматхвостаю пугаю лупцанула зьліва.

Гусьцей за яе ўзьляцелі стрэлы над замкам. Пападалі, бразгаючы й сьлізгаючы па камянёх. Некаторыя ўлучылі. Напад на Хельмаў Яр пачаўся, але з крэпасьці ў адказ не даляцела нічога: ані выклікаў ці пагрозаў, ані стрэлаў.

Нападнікі прыпыніліся, насьцярожаныя маўкліваю пагрозаю скалаў ды муроў. Зноў і зноў разьдзіралі цемру маланкі. А тады оркі завішчэлі, затрэсьлі мечамі й дзідамі ды зноў выпусьцілі хмару стрэлаў ва ўсё, што высоўвалася з-за муру. Роханцы ў зьдзіўленьні вызіралі вонкі, ім падавалася, што вялізнае поле чорнага збожжа прынесла вайна да іх сховішча і кожны колас блішчэў вызубраным лязом.

Загулі бронзавыя рогі. Ворагі кінуліся наперад: некаторыя да Яравай сьцяны, іншыя праз арку й насып, што вялі да брамы Горнбургу. Туды рушылі самыя высокія оркі ды людзі-дзікуны з далінаў Дунлянду. Затрымаліся троху, але ж упарта мкнулі наперад. Бліснула маланка, высьветліўшы на кожным шаломе й тарчы прывідную руку Ізенградку. Ворагі сягнулі вяршыні прыбрамнай скалы й кінуліся на браму.

Тады нарэшце крэпасьць адгукнулася залевай стрэлаў і камянёў. Шыхт нападнікаў задрыжэў, распаўся. Ворагі кінуліся ўцякаць. Але ж вярнуліся й зноў напалі, зноў уцяклі й яшчэ раз напалі – і кожны раз, бы марскія хвалі на беразе, спыняліся, дабегшы да апошняй рысы. Ізноў завылі рогі, і наперад з шалёным ровам кінуліся людзі. Яны трымалі над галовамі вялізныя тарчы й несьлі з сабою два тоўстыя ствалы дрэваў. За імі стоўпіліся оркі-лучнікі, пасылаючы стальную віхуру ўгору, супраць лучнікаў на сьценах. Людзі сягнулі брамы. Ствалы, раскачаныя моцнымі рукамі, з аглушальным ударам грымнулі аб браму. Калі хто зь людзей падаў, зьбіты каменем, на ягонае месца ўмомант скакалі два іншыя. Зноў і зноў вялізныя тараны разгойдваліся й уломваліся ў браму.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)