Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 174
Перейти на страницу:

Эямэр з Арагорнам стаялі разам на Яравай сьцяне. Яны чулі роў галасоў ды грукат таранаў і ў раптоўным выбліску маланкі пабачылі, якая небясьпека пагражае браме.

– Хутчэй! – выклікнуў Арагорн. – Настаў нам час узьняць мечы разам!

Яны пабеглі, нібы полымя, кінуліся ўздоўж сьцяны, выбеглі ва ўнутраны двор. Сабралі яшчэ колькі моцных мечнікаў. Там, дзе замкавы мур паварочваў на захад і далей зьліваўся з скалою, былі невялічкія дзьверы. Ад іх да брамы вяла вузкая сьцяжынка паміж сьцяною й скалістым адхонам. Разам Арагорн з Эямэрам скочылі празь дзьверы, астатнія ваяры – за імі. Разам высьлізнулі, бліснуўшы, два мечы з похваў.

– Гутвінэ! – выклікнуў Эямэр. – Гутвінэ за Ўкрайну!

– Андарыль! – выклікнуў Арагорн. – Андарыль за Дунадан!

Напаўшы збоку, абрынуліся на дзікуноў. Андарыль уздымаўся й падаў, палаючы белым полымем. Выгук пакаціўся па замку, па муры: "Андарыль! Андарыль у бойцы! Зламаны меч зазьзяў зноў!"

У адчаі нападнікі выпусьцілі тараны й павярнуліся насустрач нечаканай навале, але ж сьцяну іх тарчаў разьнесла, нібы маланкаю, і іх стапталі, пасеклі, скінулі з скалы ў бурлівую раку ўнізе. Оркі-лучнікі папавыпускалі абы-куды стрэлы дый кінуліся наўцёкі.

На момант Арагорн з Эямэрам затрымаліся перад брамаю. Грымоты грукаталі ўжо недзе далёка. Маланкі яшчэ бліскалі далёка на поўдні, у гарах. З поўначы зноў дзьмуў пранізьлівы вецер. Драныя аблокі павольна адносіла прэч, у прарэхах вызірнулі зоры. З-за гор над Ярам выплыў маладзік, жоўты на штармавых нябёсах.

– Пасьпелі ў час, – Арагорн зірнуў на браму.

Вялізныя завесы й петлі былі пагнутыя й пашчапаныя, і шмат тоўстых бэлек, за якія чапляліся яны, ужо патрэскалася.

– Аднак мы ня здольныя заставацца за сьценамі, каб абараняць іх! – сказаў Эямэр. – Зірні!

Ён паказаў туды, дзе пачыналася арка. За ракою ўжо зьбіраўся вялізны натоўп оркаў і людзей. Засьвісталі стрэлы, забразгалі аб каменьне побач.

– Хутчэй! Трэба вярнуцца й паклапаціцца, каб за брамаю, знутры, навалілі камянёў ды бярвеньня. Бегма!

Павярнуліся й пабеглі. У гэты момант з тузін оркаў, якія ляжалі сярод мёртвых, прыкідваючыся забітымі, ускочылі й бязгучна, спрытна падбеглі ззаду. Два кінуліся Эямэру ў ногі, каб ён спатыкнуўся, і ўмомант паўсталі над ім зь лёзамі напагатове. Але ж маленькая цьмяная постаць, якой аніхто не прыкмеціў, выскачыла зь ценю й хрыпата выгукнула:

– Барук казад! Казад ай-мэну!

Сякера сьвіснула туды й назад – і абодва оркі ўпалі безгаловыя. Астатнія кінуліся ўцякаць.

Эямэр, хістаючыся, узьняўся на ногі – яшчэ да таго, як Арагорн падбег на дапамогу.

Таемныя дзьверы зачынілі, жалезныя створы брамы падперлі з двара дый навалілі за імі камянёў. У двары, калі ўсе сягнулі бясьпекі, Эямэр павярнуўся да гнома й прамовіў:

– Дзякуй табе, Гімлі, сын Глойна! Ня ведаў я, што ты быў з намі падчас вылазкі. Але ж нечаканы госьць часьцяком бывае найлепшым. Як жа ты патрапіў туды?

– Пайшоў за вамі, каб стрэсьці зь сябе санлівасьць, – адказаў гном. – Але ж глянуў на гэных горцаў і парашыў: велікаватыя яны для мяне, дык і прысеў на камень – паназіраць, як вы сечаце мечамі.

– Цяжка мне будзе сплаціць такую пазыку, – задумаўся Эямэр.

– Яшчэ шмат будзе мажлівасьцяў да канца гэтае начы, – засьмяяўся гном. – А я ўпрост задаволены. Дагэтуль я з самай Морыі ня сек анічога, апрача дрэваў.

– Два, – сказаў Гімлі, паляпваючы сякеру, калі вярнуўся да свайго месца на сьцяне.

– Два? – перапытаў Ляголас. – У мяне крыху болей. Цяпер вось даводзіцца шукаць чужыя стрэлы – свае ўсе страціў. У мяне, я сказаў бы, сама менш дваццаць. Але ж тое – жменя лісьця ў лесе.

Нябёсы хутка праясьняліся, і месяц зазіхацеў. Але сьвятло прынесла малую надзею вершнікам Украйны. Ворагаў, падавалася, паболела, а не паменела, і яшчэ й яшчэ лезьлі па праходзе з даліны. Вылазка да брамы дала толькі нядоўгі перадых – напад на браму аднавіўся з падвойнаю сілаю. Войска Ізенградку пляскала ў Яравы мур, бы марская хваля. Оркі й горцы-дзікуны кішэлі ля падмуркаў ад краю да краю. Вяроўкі з крукамі-захватамі шпурлялі на сьцяну хутчэй, чым абаронцы пасьпявалі скідваць альбо адсякаць іх. Сотні доўгіх лесьвіцаў ускідваліся да муроў. Многія ляцелі ўніз зламанымі, але ж яшчэ болей паўставала на замену, і оркі караскаліся па іх спрытней за малпаў змрочных лясоў поўдня. Горы забітых і зьнявечаных грувасьціліся пад сьцяною, як жвір падчас шторму, і расьлі з жудаснай хуткасьцю, а ворагі ўсё ішлі ды ішлі.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)