Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 114
Перейти на страницу:

Гары і Рон занепакоена вытарапіліся на яе.

— Будзе лепей, калі ў кабінэта прабяруся я, — празаічным тонам працягвала яна. — Вас абодвух, ледзь што, адразу ж выключаць са школы, а я пакуль з чыстай рэпутацыяй. Усё што вам неабходна будзе зрабіць, дык гэта стварыць невялічкі хаас, які мог бы адцягнуць увагу Снэйпа хвілінаў на пяць ці каля таго.

Гары слаба ўсміхнуўся. Ствараць наўмысны хаас падчас снэйпавых заняткаў, было не меньш небяспечнай справай, чым торкаць спячага дракона ў вока.

Заняткі па зеллеварству праходзілі ў адным з вялікіх падзямелляў. У чацвер па апоўдні ўсё пачыналася як заўжды. Ля драўляных сталоў, на якіх месціліся латунныя шалі і пляшкі з інгрыдзіентамі, чадзіла дванаццаць катлоў. Па праходзе, сярод чада хадзіў Снэйп і выдаваў з’едлівыя заўвагі грыфіндорцам, выклікаючы ўдзячныя смяшкі з боку навучэнцаў свайго Дому. Снэйпаў улюбёнец Драко Малфой забаўляўся тым, што шпуляўся ў Рона і Гары вачыма рыбы фугу, ведаючы, што калі тыя паспрабуюць яму адказаць, атрымаюць пакаранне раней, чым паспеюць прамовіць слова “несправядліва”.

Гарын раздзьмуваючы расчын была занадта вадкім, але цяпер яго цікавілі іншыя больш важныя рэчы. Ён чакаў герміёнінага сігналу і слухаў снэйпаву заўвагу наконт яго зелля напоў вуха. Як толькі Снэйп пакінуў Гары ў супакоі і павярнуўся да яго спіной, каб паздзеквацца з мікстуры Нэвіла, Гары сустрэўся вачыма з Герміёнай і тая дала яму ківок.

Хутка нахіліўшыся за свой кацёл, Гары выцягнуў з-за яго адзін із флібусцьерскіх феерверкаў Фрэда і крануў яго палачкай. Той зашыпеў і пачаў пырскаць вадзянымі кроплямі. Разумеючы, што мае ўсяго колькі секунд на развагі, Гары імгненна выпрастаўся, прыцэліўся і шпурнуўшы феерверк трапіў наўпрост у гойлаў кацёл.

Зелле Гойла выбухнула і заліло ўсю класу. Паўсюль ўскрыквалі навучэнцы на якіх траплялі кроплі раздзьмуваючага расчына. Малфою запырскала ўвесь твар і цяпер яго нос больш нагадваў паветраны шарык; Гойл, заціскаючы рукамі пашырыўшыеся да памераў талерак вочы, наўслеп тыкаўся па ўсяму падзямеллю, а тым часам Снэйп спрабаваў супакоіць усіх і высветліць, што здарылася. Крайком вока Гары заўважыў, як скарыстаўшаяся мітуснёй Герміёна праслізнула ў дзверы, што вялі ў малое падзямелле, дзе месціўся снэйпаў кабінэт.

— Ціха! СЦІХНІЦЕ ЎСЕ!— прароў Снэйп. — Цяпер, усе на каго трапіў расчын, падыйдзіце да мяне па здзімаючае зелле. А калі я даведаюся, хто быў вінаваты...

Намагаючыся не засмяяцца, Гары назіраў, як да Снэйпа, сагнуўшыся пад вагаю ўласнага, велічынёй з невялічкую дыню, носа паспяшаў Малфой. Хутка ля стала настаўніка нязграбна вышыхтавалася з палову вучняў: у кагось з іх рукі нагадвалі дзве агромістыя доўбні, хтось не мог размаўляць з-за раздзьмуўшыхся вуснаў, а тым часам з малога падзямелля, як заўважыў Гары, вярнулася Герміёна і пад мантыяй у яе быццам вырас агромісты пухір.

Як толькі пацярпелыя прынялі проціяддзе і ў іх зніклі ўспухліны, Снэйп, падыйшоў да гойлавага катла і вычэрпаў адтуль рэшткі флібусцьерскага феерверка. У класе імгненна запанавала цішыня.

— Калі я знайду, таго хто яго кінуў, — прасыкаў ён, я ўласнаруч пераканаюся, каб гэты вучань быў выключаны са школы.

На сваім твары Гары адлютраваў, нешта, што з на яго погляд нагадвала збянтэжаны вырас. Тым ня меньш Снэйп увесь час упарта глядзеў ў яго бок, таму звон, абвяшчаўшы заканчэнне заняткаў, адчуўшыйся праз дзесяць хвілінаў, быў больш чым жаданым.

— Ён ведае, што гэта справа маіх рук, — расказаў Гары сябрам, калі яны разам спяшаліся да мармытухінай прыбіральні. — Сапраўды вам кажу, ведае.

Герміёна кінула новыя складнікі ў кацёл і пачала ліхаманкава іх мяшаць.

— Ну вось, — задаволена прамовіла яна, — праз два тыдня ўсё будзе гатова.

— Снэйп ані ніколі не дакажа, што гэта зрабіў ты, — падбадзёрыў Гары Рон. — А што ён табе зробіць без доказаў?

— Ведаючы Снэйпа, — адказаў Гары, пазіраючы на то, як кіпіць і пакрываецца бурбалкамі зелле, — магу сказаць дакладна — нешта сапраўды благое.

*

Тыднем пазней, Гары, Рон і Герміёна мінаючы вестыбюль, убачылі, як невялічкая купка навучэнцаў чытае свежапрышпілены на дошку аб’яваў пергамент. Заўважыўшы іх, ўсхваляваныя Шымас Фініган і Дын Томас паклікалі сяброў да дошкі.

— Яны вырашылі стварыць двубойны клуб!— паведаміў Шымас. — Сёння ў вечары адбудуцца першыя заняткі! Я б не адмовіўся ад колькіх урокаў, цяперча, падобныя веды будуць дарэчы...

— Думаеш, пачвара Слізэрына выйдзе з табой на двубой?— спытаўся Рон, але таксама з зацікаўленасцю ўтаропіўся на аб’яву.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)