Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 189
Перейти на страницу:

Гэта цікава, але гэтага вельмі мала. Культурнае жыцьцё паралізаванае, і любы тэкст, які не ўкладаецца ў гэтае маленькае сьветаўспрыманьне, вядома ж, здаецца апазыцыйным, страшным. Але я лічу, што галоўнае — напісаць. Калі кніга зробленая, гэта ўжо форма інфармацыі і нейкай яе працы ў сьвеце... Галоўнае — зрабіць гэтую працу ў сабе.

Ствараюцца і руйнуюцца дзяржавы, абясцэньваюцца грошы і забываюцца героі, а што, на Ваш погляд, галоўнае ў жыцьці? Назавіце пяць кніг, якія, на Ваш погляд, павінен прачытаць кожны. Мікалай.

Алексіевіч: Я магу сказаць, каго я чытаю — Дастаеўскі, Герцэн, Розанаў, Чэхаў, Мамардашвілі. Гэта фігуры, да якіх я час ад часу вяртаюся, і яны чысьцяць мой сьветапогляд і намячаюць нейкія ніткі ў шляху, калі ты за нешта чапляесься, заходзіш у тыя закуткі, нешта абдумваеш, некуды ідзеш. Але насамрэч у такі час, час руйнаваньня, постмадэрн, калі сьвядома абіраюцца копіі і кажуць, што гэта нібыта сьвядома — у прынцыпе, няма нічога іншага, таму мы спрабуем знайсьці нейкія кропкі апоры, але гэта ня толькі ў нас, а ўсюды.

А што тычыцца сэнсу жыцьця, то гэта для мяне, вы ведаеце, нейкае пытаньне, на якое няма адказу. Я часта, калі завяршаю кнігу, думаю — гэтак плачам, гэтак пакутуем, а навошта гэта ўсё? Не забуду жанчыну ў кнізе «У вайны не жаночае аблічча» — які ў яе ашаламляльны аповед пра сьмерць, пра жыцьцё, пра тое, як яны апынуліся ў акружэньні — маладыя хлопцы, і яна адна дзяўчына між іх, і яны раніцай вырашаюць, што ў палон яны не здадуцца. І адзін падыходзіць да яе і кажа: «А ты бабу спрабавала?» А да вайны было такое пірожнае «баба», і яна кажа — спрабавала... А ён кажа: «Дурніца ты, вось раніцай загінем, і так і не даведаемся, што гэта такое...» І насамрэч іх толькі некалькі чалавек прарвалася, а гэты хлопец таксама загінуў... І ў яе столькі падрабязнасьцяў, вось ты нарадзіўся, і ўсё выкарыстаньне твайго жыцьця — упасьці са зьвязкай гранат пад танк... Так, нейкая ідэя, радзіма — але чалавек у такія хвіліны наагул думае пра боскую задуму: навошта ўсё гэта?

І раптам я прыходжу да гэтай жанчыны, якая потым мне ўсё гэта распавяла, і яна мне кажа: а вы ў савеце вэтэранаў спыталіся? А ў вас ёсьць дазвол на публікацыю? Мала таго, калі я ёй даслала тое, што я выбрала для кнігі, гэты расповед пра бабу яна выкрасьліла, і там былі такія клічнікі — гэта я табе расказала, каб ты паплакала са мной, а пісаць трэба зусім іншае... Я думаю, што столькі пакутаў, зазіраньне ў такія бездані, а чалавек гэтым не карыстаецца — гэта ня робіць яго ні свабодным, ні шчасьлівым...

У яе я не знайшла таго, што ёсьць у «Нататках ля ўзгалоўя» Сэй-Сёнагон, японскай пісьменьніцы — тысячу гадоў таму напісаных прыдворнай дамай. Вось там ёсьць такі лёгкі ветрык: ад яе сыходзяць каханкі, а яна кажа: вось пройдзе час, і ня будзе гэтага чароўнага цела, гэтага барвовага плашча... Потым яна сядзіць і думае, якія рэчы ёй больш за ўсё падабаюцца — як човен плыве па рацэ, як птушка раптам пралятае... Вось гэта схапіць для мяне сёньня важна, гэты чалавек у часе — ці ў Другой сусьветнай вайне, ці ў Чарнобылі, ці на парэштках імпэрыі...

І разам з тым для мяне галоўны сэнс як для пісьменьніцы — схапіць вось гэтае вечнае, гэты барвовы плашч, гэтае маладое цела, гэты човен, форма, прыдуманая чалавекам... Пра гэта здагадаліся грэкі, яны казалі: «майстэрства жыцьця». Ня сьвята жыцьця, паводле Хэмінгуэя, гэта крыху спрошчана, груба, а вось гэтае майстэрства жыцьця...

Я нядаўна размаўляла са сваёй сяброўкай, яна чытала нейкую старую кнігу і кажа: божа, як мы агрубелі, колькі трэба ўсяго вяртаць сёньня ў літаратуры! Мы ведаем колеры — чырвоны, чорны, жоўты, а раней грэкі ведалі колер «хворай малпы», «колер ласося», «колер сонца, якое згасае ўначы» — маса рэчаў, якія мы страцілі па дарозе цывілізацыі... І ў чым складанасьць гэтай кнігі пра каханьне: у гэтым сюжэце няма нічога новага, ён, яна, ці то прыходзіць хтосьці яшчэ, ці то наагул гэтая істота, званая каханьне, прыходзіць і нечакана сыходзіць... Вось зрабіць новую інсцэніроўку, вярнуць гэты «колер ласося» і «колер хворай малпы», вось у гэтым пісьменьніцкі і чалавечы сэнс, бо побач ідзе ўласнае жыцьцё.

Спадарыня Алексіевіч, мне падабаецца Ваша творчасьць. Некалькі год таму я патрапіў у тэатар у Брусэлі. Са мной быў Тамаш Саевіч («Польскае Радыё»). Была пастаноўка па Вашай кнізе «Чарнобыльская малітва». Спэктакль мяне вельмі закрануў, хаця быў па-француску. Калі ў тэатры даведаліся, што я зь Беларусі, дык размова і вечарына працягнулася да 4-ай раніцы. У фае тэатру былі фатаздымкі з Чарнобыльскай зоны — старыя бабулькі зь дзядулькамі, кінутыя хаты. Я запытаў у кіраўніка тэатру, што яго натхніла зрабіць такі спэктакль? Адказ быў такі: сам твор і знаёмства з аўтарам. Мажліва, у Вас былі яшчэ нейкія цікавыя сустрэчы за мяжой? З павагай, Мікалай Раманаў. Антвэрпэн, Бэльгія.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)