Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 332
Перейти на страницу:

Уласна Палессе, гэта значыць даліна Прыпяці, займае тры паўднёвыя паветы Мінскай губерні: Пінскі, Мазырскі і Рэчыцкі; але па аднароднасці глебавых умоў да гэтага ж Палесся адносяць усю прастору, якая пачынаецца за Слонімам, Слуцкам і Бабруйскам і цягнецца на поўдзень да Ковеля, Клеваня і Радамысля, уключаючы таксама ўсю мясцовасць ад Буга да Дняпра, паміж Кобрынам і Лоевам. Уся гэта плошча называецца Палессем; яна ўласна і складае катлавіну ракі Прыпяці, левы бой якой называецца Беларускім, альбо Пінскім Палессем, а правы бераг носіць назву Валынскага Палесся.

Сыракомля адарваўся ад тэксту, пацікавіўся ў Кіркора:

– Ты, Адам, мусіць, прайшоў пехатой гэтыя мясціны?

Кіркор паглядзеў на Віктара, які сядзеў за круглым сталом і не ўстраваў у гамонку, прамовіў:

– Ды не толькі я, а і Віктар Каліноўскі стаптаў не адну пару лапцей па тых дарогах...

Віктар усміхнуўся, рады, што Кіркор не адмаўляе і яго ўдзелу ў гісторыі Палесся.

– Увесь басейн Прыпяці з мноствам прытокаў, азёраў, ручаёў, якія ствараюць бязмежную вільготнасць, здаўна вядомыя пад агульнай назвай Пінскіх балотаў. Вялізная гэта плошча мяжуе з поўдня з Валынскаю губерняй і Галіцыяй, з захаду – з сярэдзінай Гарадзенскай губерні, з поўначы – з узвышанай часткай Мінскай губерні і з усходу – з водападзелам па вярхоўях прытокаў Бярэзіны і Пцічы. Даўжыня яе, з поўначы на поўдзень, ад вярхоўяў ракі Пцічы да вярхоўяў ракі Случ, па прамым кірунку складае больш чатырохсот вёрстаў; з захаду ж на ўсход, ад вярхоўяў да вусця Прыпяці больш як 600 вёрстаў. Уся плошча даліны займае прастору да дваццаці тысячаў вёрстаў.

Рака Прыпяць мае да такой ступені свой адметны характар, што яе справядліва адносяць да найбольш цудоўных рэк не толькі Расіі, але і ўсёй Еўропы. Яна выцякае ў дваццаці вярстах ад Буга, недалёка ад мястэчка Апаліна, у Валынскай губерні. Прымаючы ў сябе 123 ракі і рэчкі, мноства балоцістых ручаёў, злучаючы пры дапамозе каналаў з азёрамі, яна цячэ няправільнымі галіністымі выгібымі на працягу 770 вёрстаў. Прыпяць нават назваў мае некалькі. Так ад возера Любяць да возера Нобель, на працягу дваццаці вёрстаў, яе называюць Пірок; потым – Стаход, Струмень. Сапраўдняе сваё імя, ужо нязменнае, гэта значыць, Прыпяць, яна захоўвае ад злучэння з Ясельдаю, ці Яцалдаю, каля вёскі Качановічы, паблізу Пінска, і потым ад вёскі Бярэчы, дзе яна зліваецца з ракою Стыр. Такім чынам, тры ракі Струмень або Прыпяць, Ясельда і Стыр, зліваючы свае воды, даюць пачатак ужо нязменнай назве Прыпяць. Берагі Прыпяці, нізінныя і балоцістыя, маюць грунт рыхлы, вільготнасць якога ніколі не высыхае. Ёсць, аднак, некаторыя выключэнні ў адносінах берагоў. Так у Мазырскім павеце, ад вёскі Дарашэвічы, левы бераг даволі высокі і стромкі. Недалёка ад упадзення ракі Пцічы, ля мястэчка Скрыгалава, прыбярэжная мясцовасць з правага боку робіцца стромкаю, спадаючы к рацэ абрывамі. Шырыня ракі ад дваццаці сажняў пры вярхоўях дасягае каля двухсот сажняў. Глыбіня вельмі розная і на невялікіх працягласцях часта зменлівая, так што ад аднаго аршына глыбіня нечакана дасягае некалькі сажняў...

– Якая падрабязнасць! – здзіўляўся Сыракомля, адпіваючы маленькімі глыткамі гарачую гарбату, якую паслужліва прынесла гаспадыня і сама вярнулася ў свой пакой. – Ва ўсім патрабуецца дакладнасць. У маіх радках, у тваіх апісаннях гэтай дзівоснай ракі... Прачытаўшы твае назіранні, я абавязкова праплыву па гэтай чароўнай рацэ, нібы па моры...

– Мы не можам пералічыць тут усе шматлікія прытокі Прыпяці, рэкі, рэчкі, ручаі, якімі зрэзана ўся балоцістая даліна Прыпяці. Пакажам толькі на Ясельду, якая прымае паўднёвую частку Агінскага канала, між тым як да прытока яе, Піне, прымыкае канал Дняпроўска-Бугскі; далей на Стыр, Гарынь і Пціч як па вельмі значныя па сваёй працягласці.

Сцвіга праходзіць па Мазырскім павеце сто дзве вярсты. Убарць цячэ на працягу 240, у Мінскай жа губерні – толькі 90 вёрстаў.

Аб галоўных азёрах, Выгавічах і Князь, або Жыд, мы ўжо згадвалі. Выгавічы ўваходзяць у сістэму Агінскага канала і размешчаны сярод балот на такой узвышанасці, што служаць рэзервуарам як для Ясельды, так і Шчары, прытока Нёмана, які ўваходзіць таксама ў сістэму Агінскага канала. Але акрамя гэтых азёраў, як ужо мы ведаем, знаходзіцца мноства іншых размешчаных пасярод недаступных балот, а таму не маючых нават назваў/

... У паўночнай частцы Мазырскага павета, паблізу мяжы са Слуцкам, часткова і ў Пінскім, знаходзіцца славутае балота Грычын, якое велічна называецца залівам былога мора, аб якім мы ўжо згадвалі. Балота Грычын найбольш адметнае ад іншых тым, што яно адкрытае і непраходнае. Паверхня яго займае не меней пяцісот вёрстаў. Часам толькі ў вельмі гарачае лета яно даступнае для зносінаў, але і то толькі для вопытных старажылаў і не інакш як па вадзе.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)