Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 379
Перейти на страницу:

І загадчыца здзівілася, адзначыўшы, што не перамянілася за гэты час медсястра, – такая ж энергічная і спакойная, у позірку іскрынкі актыўнасці і ўважлівасці, але ж у нечым і іншай стала – а ў чым, пакуль не разумела Вера Пятроўна, ды і не старалася яна дакапацца цяпер да сутнасці.

– Не знайшлі таго, хто абрабаваў цябе? – пацікавілася жанчына, зняўшы з вачэй акуляры, перад сабой на стол паклала.

– Шукаюць.

– Мне званіў загадчык аддзялення, дзе ты ляжала. Сказаў, што нічога страшнага, што сатрасенне, ды нервовы шок перанесла...

– Так, так, Вера Пятроўна, – заўсміхалася медсястра, як даказвала, што калі тое і адбылося, дык і не з ёю зусім... – З тварам былі праблемы, а так усё добра...

– Ну і слава Богу, – уздыхнула загадчыца аддзялення, – абы ўсё добра... Калі прыступаць думаеш?

– А хоць і заўтра...

– Добра. Тады – заўтра ў начную змену.

Вось і ўсё. Зінаіда больш нікуды не заходзіла, нікога не праведвала. Медсёстры, яе сяброўкі, хацелі пра нешта спытаць яе, але яна далікатна адмахнулася: “Потым, дзяўчаткі, потым, часу ў мяне ў абрэз... Выбачайце.”

І выпырхнула на вуліцу, як усё роўна з-пад гнёту нябачнага вырвалася, уздыхнула вольна на поўныя грудзі колкага паветра, з усяе сілы стрымлівала тое здрадніцкае пачуццё, што імкнулася вырвацца на волю. Яна здушыла яго, утапіла ў сабе, а ўголас праказала:

– Жыць трэба, жыць! Божа, дай мне сілы выстаяць і перамагчы!

І, задаволеная самаперамогай, заспяшалася да прыпынку.

Частка трэцяя

“Ляснічы”

1.

І ўлілася Зінаіда Сіліч зноў у свой калектыў. І крыўда, якую яна напачатку насіла ў сэрцы, што не праведалі яе ў бальніцы, выветрылася, бо прачытала там жа, у кнізе: “Не судзіце, і вы не будзеце асуджаны”.

Сапраўды, клопатаў у кожнага хапала з коптурам, таму, можа, і не праведалі яе. Старшая медсястра прыходзіла – і таго дастаткова.

Пра Ігара дык і зусім абыякава падумала: “Хто ж ён мне, каб я крыўдавала на яго? Раз у кіно схадзілі, ды ў лесе каля кастра пасядзелі?.. Не прыйшоў? Мо і ў яго з’явіліся нейкія прычыны, хто ведае...”

Успомнілася неспакойная сінічка. “Ведала, прадчувала маю бяду? Папярэджвала, ды я не надала таму значэння... Надалей разумнейшай буду...”

Недзе праз месяц, як яна была на начным дзяжурстве, сярод ночы прывезлі юнака з падазрэннем на апендыцыт ці гепатыт... Тэрмінова зрабілі біяхімічны аналіз, і яго, амаль беспрытомнага, паклалі ў ложак. Зінаіда адразу падлючыла да яго кропельніцу.

Зазірнула ў гісторыю хваробы – Сяргей Стром. Падабралі на вуліцы беспрытомнага...У блакітных вачах хлопца праглядваўся боль, адчай. Ён умольна глядзеў на Зінаіду, і ў яе душы прачнулася шкадаванне да яго, хацелася памагчы хлопцу як найлепш перанесці пакуты...

– Што ў мяне, сястра? Чаго так скруціла?

– Доктара спытаеце. Не перажывайце, вам хутка стане лепш, вось пабачыце... І не матляйце рукой, бо з вены можа выскачыць іголка...

– І што тады? – з трывогай спытаў юнак.

– Мне будуць лішнія клопаты, зноў вену буду ў вас шукаць... – заўсміхалася яна, папраўляючы бутэльку з растворам на версе стойкі.

– А-а...

Ноч. Цішыня.

Усе спалі, змораныя сном. Зіне спаць нельга. Зінаідзе трэба сачыць і назіраць за хворымі, прыкмячаць нечаканыя моманты і адгуквацца на покліч хворых, нават калі той хворы вымавіў тое і не ўголас.

Пад час наступнага дзяжурства «новенькі” ўжо весялейшымі вачыма глядзеў на яе.

– Я ж вам абяцала, што будзе лепш, – нахілілася над ім, зазіраючы ў вочы – нечым падабаліся яны ёй, – як два азерцы, у якіх хочацца пакупацца... – Давайце руку, зноў увальем у вас паўтара кіло раствору...

Ён злавіў яе руку, запыніў, прашаптаў:

– Зіна, я хачу, каб вы пагаварылі са мной...

– Пагаварыць? Пра што? – здзівілася просьбе.

– А ні пра што... Проста пагаварыць. Калі ў вас, канечне ж, ёсць час і жаданне...

Голас у яго ціхі і ўмольны, як у дзіцёнка, і ў той жа час, безнадзейны...

– Ладна, – згадзілася яна, вызваліўшы сваю руку, – надарыцца хвілінка, то, можа, і падыйду...

– Дзякую, – уздыхнуў ён, і ўсміхнуўся, пачаў глядзець, як з бутэлькі раўнамерна сцякалі ў пластмасавы мяшэчак кроплі – кап-кап, кап-кап, кап-кап...

Хворы, здаецца, драмаў, калі яна села побач з ім – на табурэцік.

– Вы спіце? – ціха спытала медсястра.

– Не, чакаю вас... Вы ж паабяцалі.

– Я нічога не абяцала, я сказала – “можа”...

– Але гэта ўсё роўна.

“Во які самаўпэўнены, – падумала пра сябе медсястра, – мо ўжо і заляцацца ўздумаў... Тады трэба яму адразу адбіць ахвоту...”

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)