Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
– Некалі была ў маёй бабулькі Юстыны, а потым недзе знікла... Школьніцай чытала, але нічога ў ёй разабраць не змагла. А, можа, выкінуў куды старэйшы брат, які стаў партыйным работнікам, не ведаю...
– Ці хацелі б вы мець Біблію?
– А дзе яе прыдбаць? – паглядзела дзяўчына з цікавасцю на святара.
Айцец Уладзімер дастаў з кішэні маленькую кніжачку, падаў ёй:
– Гэта Новы запавет Госпада нашага Іісуса. Потым я вам дам і Стары Запавет. Будзе шмат чаго незразумелага, але гэта натуральна. Калі вы будзеце запісваць свае пытанні ў асобны сшытак, то потым мы разбярэм іх разам. І шмат чаго стане зразумелым. І, апярэджваючы вашае натуральнае пытанне, чаму звярнуўся да вас, то адкажу так, як і сказаў да гэтага – я пачуў ваш кліч. Калі вам не да спадобы, калі вы палічыце, што вам гэта не трэба, вы можаце адмовіцца ў любы час, сказаць, каб я не прыходзіў да вас... Мяне ніхто не ўпаўнаважваў, тым больш, нават і забаронена, але я прыйшоў. Царква чакае вас, споведзь чакае вас і святое прычасце... Вы павінны рыхтавацца да гэтага.
– Я ніколі не адпрэчу вас, як і не адпрэчу гэты Боскі дарунак. Я ўдзячна Богу, што Ён паслаў вас да мяне. А як вас знайсці, айцец Уладзімер?
– Вельмі проста – у храме. Калі наспее час і вы захочаце сустрэцца, пераступіце парог царквы... Сілай ніхто не прымушае ісці да Бога, да Яго прыходзяць толькі тады, калі загадае сэрца...
– Дзякую, айцец Уладзімер! Я прыду. Я ўбачуся з вамі, калі падрыхтуюся фізічна і духоўна.
– Так, так, як казаў апостал Павал у пасланні да рымлянаў: “Будзьце ў згодзе з усімі людзьмі. Не помсціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: “Мне помста. Я адплачу”, – кажа Гасподзь... Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром...
На душы ў Зіны стала суцешна і спакойна, быццам яе ахутаў мройны туман лагоды ў вялікую спёку, быццам напілася жывой вады з крыніцы ў Адолькавым лузе, куды хадзіла не раз, калі ёй было цяжка. І размова праляцела неяк хутка і непрыкметна, як адно імгненне...
– Я жадаю вам моцы і цярпення, і хай вас ахіне ласка і пяшчота Госпада.
– Дзякую. Хай памагае вам Бог у святым служэнні.
– Да сустрэчы.
– Да пабачэння...
Калі ж прыйшла ў палату, калі села на ложак, не рашаючыся адгарнуць кнігу ў сіняй вокладцы, да яе падышла Ларыса, якая дзяжурыла ў гэты дзень, пацікавілася:
– Хто гэта прыходзіў да цябе, Зіна? Ніколі не бачыла яго.
– Адзін харошы знаёмы, – сказала яна праўду, але не гаварыла канкрэтна, хто.
– Прыгожы. Незвычайны выгляд, з бародкай, як усё роўна поп які...
Нічога не сказала Зіна, хаця яе словы трошкі разанулі слых, не паправіла, – рашыла ў сабе трымаць гэтую тайну. Нехта падказваў так тое рабіць.
Наступіла ціхая гадзіна. Хворыя з палаты, а іх было і яшчэ трое, палягалі на свае ложкі, засаплі насамі, а нехта і захроп – бабулька Марта, мусіць, што ляжала каля акна. З вялікім хваляваннем адгарнула першую старонку, учыталася ў першыя радкі:
“Кніга роду Іісуса Хрыста, сына Давідавага, сына Абрагамава... Абрагам спарадзіў Ісака, Ісак спарадзіў Якава, Якаў спарадзіў Юду і братоў ягоных...”
Прачыла “Паводле Мацвея Святое дабравесце”. Захацелася пачытаць іншае. Адгарнулася старонка “Саборнае пасланне святога апостала Юды” з 17-га верша:
“Але вы, любасныя, памятайце прадказанне апосталамі Госпада нашага Іісуса Хрыста; яны казалі вам, што апошнім часам з‘явяцца агуднікі, але без духу.Але вы, любасныя, грунтуючыся на найвышэйшай веры нашай, молячыся, Духам Святым, захоўвайце сябе ў любові Божай, чакаючы мілаты ад Госпада нашага Іісуса Хрыста, на вечнае жыццё;
і да адных будзьце літасцівыя, з разважлівасцю; а да другіх страхам ратуйце, вырываючы з агню, выкрывайце са страхам, пагарджаючы нават вопраткаю, якая апаганена целам.А Таму, Хто можа захаваць вас ад падзення і паставіць перад славаю сваёй беспахібнымі ў радасці, адзінаму, самаму мудраму Богу, Збаўцу нашаму праз Іісуса Хрыста Госпада нашага, слава: веліч, сіла і ўлада перад усімі вякамі, сёння і ўсявечна, Амін!”
Такога яшчэ з ёю не было: радкі з Божай кнігі ўліваліся ў яе, як крынічная вада ... І не толькі ўліваліся, а напаўнялі ўсю яе істоту жывой і таямнічай сілай...
“Ты далучылася да гэтай святой крыніцы, і ўжо заўсёды будзеш піць з яе, наталяючы і наталяючы смагу, – гаварыў ёй Нехта, калі яна злучыла ацяжараныя вейкі, і голас ліўся аднекуль з акна – разам з сонечнымі праменнямі, – і смага твая будзе ненатольная, як жыццё, як паветра, як жаданне дарогі, каб чалавек крочыў і крочыў, няспынна, па ёй далей...”