Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 179
Перейти на страницу:

— І гэта ўсё, чаго ты ад мяне хочаш?

— Не зусім. Праз некалькі дзён ты павінен будзеш адшукаць вінаватага ў цяжарнасці і здабыць яго фатаграфію і, наколькі гэта будзе магчыма, выявы яго бацькоў і бацькоў дзяўчыны. Гэта не надта складана, таму што звычайна пасля знікнення дзяўчыны адбываецца скандал. Гэтым цікавяцца фотарэпарцёры, следчыя паліцыі, часта прыватныя дэтэктывы. Такім чынам, твая асоба не прыцягне чыёй-небудзь увагі.

Прафесар флегматычна закурыў і дадаў:

— У далейшым я буду чакаць ад цябе яшчэ пэўных паслуг, а пакуль гэта ўсё.

Друцкі панура ўперыўся ў яго:

— Можа, трупы вывозіць?

— Чаму трупы? — непрыемна рассмяяўся Бруніцкі. — Ніякіх трупаў, будзь упэўнены.

— Аднак, даруй, як наконт тваёй і маёй асабістай бяспекі? Бо гэтыя няшчасныя, пакінуўшы твой дом…

— Я прасіў цябе, — перарваў прафесар, — каб ты не выпытваў.

Друцкі ўстаў і пачаў шырокім крокам хадзіць па холе. Ён не верыў Бруніцкаму. Цяпер самыя фантастычныя здагадкі і апаскі, якія мучалі яго пасля дадзенага прафесару абяцання, засталіся ў мінулым. Ён павінен выконваць ганебную ролю… Канечне… самую ганебную… Заслугоўваць давер няшчасных, падманваць іх і аддаваць, выдаваць у рукі Бруніцкага і гэтага японца… чорт ведае на якія пакуты.

«Дзеля навукі», — абудзілася ў ім злачынная рэфлексія.

— Паскудства, — уголас сказаў ён.

— Адкуль раптам такая абвостраная маральнасць? — са з’едлівай іроніяй запытаўся прафесар.

— Паскудства, — паўтарыў Друцкі.

— Дык што… адмаўляешся?

— Пачакай! Скажы мне толькі… Дай мне слова гонару, што не будзеш іх забіваць, што…

Прафесар затрымаў яго рухам рукі:

— Чалавеча! Мне не трэба іх забіваць. Што б я, урэшце, рабіў з трупамі? Наадварот, гэтыя жанчыны заўсёды найлепшым чынам дагледжаныя.

— Слова гонару?

— Ну добра, даю табе слова гонару, — раздражнёна сказаў Бруніцкі. — Я не бяздумная жывёла, якая бязмэтна забівае людзей. Я не толькі не хачу смерці гэтых жанчын, я хачу, каб яны былі здаровыя, шчаслівыя і жылі ў дастатку.

Размова прадоўжылася да позняй ночы. Друцкі пазваніў у «Аргенціну» і аддаў некалькі распараджэнняў. Вячэралі яны ўдвух. Доктар Кунокі зусім не паказаўся.

Друцкі выйшаў змучаны і спустошаны.

У найбліжэйшыя дні ён павінен быў заняцца сваім новым брыдкім рамяством. Урэшце ў яго не было іншага выйсця. Ён даў Бруніцкаму абяцанне, і прыйшоў час яго стрымаць.

У гэты дзень дырэктар Вінклер быў не ў гуморы. У чым адразу пасля яго з’яўлення ў клубе пераканаўся парцье, які, як на злосць, менавіта сёння крыху выпіў. Наступнай ахвярай стаў інжынер Турман, якому дырэктар рэкамендаваў адмовіць у далейшым крэдыце. Падчас масавага танца электраманцёр забыў чарговасць светлавых эфектаў і даведаўся, што ў Амерыцы за гэтую чарговасць пазбавіўся б уласных зубоў. Панна Тэця была праінфармавана, што артышокі любяць, каб іх пісалі праз «т», дэгустатар — што можа не выдаваць «Cristal», калі яго просяць «Cordon rouge», гаспадыня кухні азнаёмілася з поглядамі пана дырэктара на пытанне пра падмятанне, а Казя пачула рэзкае «адчапіся».

З самага пачатку работы ў клубе дырэктара не памяталі ў такім настроі. Да таго ж, ён загадаў падаць сабе ў кабінет бутэльку джыну і піў кілішак за кілішкам, не звяртаючы ўвагі на нясмелыя погляды Тэці, страшна прыгнечанай і занепакоенай настроем шэфа.

Гэтым ранкам Друцкі не спаў увогуле. Ён лёг у пасцель і курыў папяросы.

У дзевяць быў ужо на нагах. Ён патэлефанаваў у банк аднаму з пастаўшчы-коў, нарэшце — Залкінду, ад якога даведаўся, што Люба ў захапленні ад яго аўтамабіля.

«Пракачуся, — падумаў ён, — пойдзе на карысць».

Друцкі пайшоў у гараж, агледзеў рухавік, сам наліў бензіну і выгнаў машыну.

На досвітку, відаць, прайшоў дождж, таму што паветра было чыстае, а дарога вільготная. Друцкі паехаў праз Новы Свет, звярнуў на праспект Трэцяга Мая і пачаў ціснуць на газ. Ён апусціў шыбы, таму вецер біў яму прама ў твар.

Праз мост Панятоўскага ён праляцеў як страла, не звяртаючы ўвагі на грозную міну паставога, і не прайшло хвіліны, як ён быў ужо за горадам.

Стрэлка на спідометры перасунулася на сотку, сто дзесяць, сто дваццаць… трыццаць…

На шчасце, шаша была добрая і амаль пустая.

Паветра займала дыханне і проста асляпляла. Вобразы дрэў, збудаванняў, людзей, якіх ён мінаў, зліваліся ў невыразнае воблака.

«Так вось урэзацца б у якую-небудзь сцяну, — думаў ён, — секунда — і ўсё!»

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)