Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Гэта я, — зачыніўшы за сабой дзверы, прамовіў Гары. У кабінцы нешта глуха бомкнула, пачуліся ўсплёскі і нечае воханне, а ў замочную свірдлавіну зазірнула герміёніна вока.
— ГАРЫ!— прамовіла яна. — Як ты нас напужаў. Заходзь... як там твая рука?
— Выдатна, — адказаў Гары, праціскаючыся ў кабінку. Там наўпрост на ўнітазе стаяў стары кацёл пад якім гарэў агонь. Вычароўваць невялічкае, воданеўспрымальнае полымя было адной са здольнасцяў Герміёны.
— Мы хацелі цябе наведаць, але вырашылі найперш распачаць варыць шматыстотнае зелле. — назіраючы за тым, як Гары з цяжкасцю зачыняў за сабой кабінку, растлумачыў яму Рон. — І вырашылі, што варыць яго тут будзе небяспечней за ўсё.
Гары пачаў распавядаць ім аб Коліне, але Герміёна яго спыніла.
— Мы ведаем. Раніцай пачулі, як прафесарка МакГонагал распавядала пра гэта прафесару Флітвіку. Вось, чаму мы вырашылі, што трэба неадкладна пачынаць...
— Чым хутчэй мы распытаем Малфоя, тым будзе лепш. — гыркнуў Рон. — Я тут падумаў, учора, пасля паразы Слізэрына, ён быў у такім благім настроі, што мог напасці на Коліна.
— І вось яшчэ, — дадаў Гары, назіраючы за тым, як дзяўчынка раздзірае пукі драсёну і кідае іх у кацёл. — Сярод ночы да мяне завітаў Добі.
Рон і Герміёна здзіўлена вытарапіліся на яго. Хлопчык распавёў аб тым што пачуў... ці НЕ пачуў ад эльфа. Сябры слухалі Гары, раззявіўшы рота.
— Дык патаемная зала ЎЖО адчынялася?— прамовіла дзяўчынка.
— Ну, цяпер усё зразумела. — з перамогай у голасе заявіў Рон. — Люцыюс Малфой адчыняў залу, калі сам вучыўся ў школе, а цяпер расказаў аб тым як гэта рабіць нашаму даражэнькаму Драко. Аднак я жадаў бы, каб Добі распавёў цябе, што гэта за пачвара. Якім чынам, яна перасоўваецца па школе, так, што ані ніхто яе не бачыць.
— Можа, — прамовіла Герміёна, падымаючы наверх асеўшых на дно катла п’явак, — яна можа рабіцца нябачнай. Ці маскіявацца пад якісьці прадмет — даспехі ці нешта падобнае. Я чытала аб гулях-хамелеонах...
— Ты надта шмат чытаеш, Герміёна. — кідаючы зверху на п’явак дохлых сеткакрылак, заўважыў Рон. Скамячыўшы пусты пакет, ён падняў вочы на Гары.
— Дык гэта з-за Добі мы не трапілі на цягнік, а ты зламау руку... — ён пахістаў галавой. — Слухай, Гары. Калі ён не кіне ратаваць табе жыццё, ён цябе заб’е.
*
Навіна пра тое, што на Коліна Крыві адбыўся напад і цяпер ён ляжыць усё адно, як мерцвяк у шпітальным крыле раніцай у панядзелак распаўсюдзіліся па ўсёй школе. Паветра знянацку запоўнілася ўсемагчымымі чуткамі і плёткамі. Першагодкі хадзілі па школе выключна дружнымі гурткамі, быццам баяліся, што будуць атакаваны, калі хтось з іх адважыцца пайсці сам-насам.
У моцнай маркоце прабывала Джыні Візлі, якая сядзела разам з Колінам на замовах, але яе браты Фрэд і Джордж, як адчуваў Гары, абралі ня той, шлях, каб яе падбадзёрыць. Блізняты пакрывалі свае целы поўсцю ці выскоквалі на сястру з-за статуй. Супыніліся яны толькі тады, калі Персі збарвянеўшы ад лютасці паведаміў ім, што збіраецца паскардзіцца на іх місіс Візлі, бо малая пачала сніць кашмары.
А тым часам употай ад настаўнікаў у Хогвартсе распачаўся бойкі гандль усемагчымымі талісманамі, кудменямі і іншымі ахоўнымі прыладамі. Нэвіл Лонгботам набыў сабе агромістую зялёную цыбулінцу са смуродным пахам, востраканцовы фіялетавы крышталь ды прагнілы хвост трытона і толькі потым хлопцы з грыфіндора супакоілі яго — Нэвіл быў чыстакроўным чарадзеем і небяспека яму не пагражала.
— Першым пацярпеў Філч, — з жахам на круглявым твары апраўдваўся перад імі Нэвіл. — А ўсе ведаюць, што я таксама амаль што сквіб.
*
На пачатку другога тыдня снежня, прафесарка МакГонагал, як і заўсёды распачала складаць спіс тых, хто застанецца ў Хогвартсе на калядныя вакацыі. Свае імёнцы ў спіс упісалі Гары, Рон і Герміёна. Больш таго, сябры пачулі навіну, якая агаломшыла іх і выклікала купу падазронаў — у школе таксама заставаўся Малфой. Час вакацый як мага лепш падыходзіў дзеля таго, каб ажыцявіць допыт гэтага гнюса і паспрабаваць дзеянне шматыстотнага зелля.
Хаця само зелле не было да канца гатовым. Ім ўсё яшчэ не хапала рога двурога і скуры бумсланга і адзіным месцам, дзе меліся гэтыя кампанэнты, былі прыватныя запасы Снэйпа. Аднак, асабіста Гары лічыў, што сустрэцца з легендарнаю слізэрынскай пачвараю бяспечней, чым быць схопленным Снэйпам, падчас спробы абрабаваць ягоны кабінэт.
— Цяпер, — хутка паведаміла хлопцам Герміёна, калі у чацвер па апоўдні ім паставілі падвойныя заняткі па зеллеварству. — Нам неабходны невялічкі адцягваючы манэўр. Тады адзін з нас, можа пракрасціся да снэйпаўскага кабінэта і ўзяць тое, што нам неабходна.