Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 101
Перейти на страницу:

— Не! Не! Не! Вы не зможаце! Я мацней за вас!

Лёднік стаяў і глядзеў, па ягонай скроні кацілася кропля поту. А рука герцага, нібыта супраць волі гаспадара, павярнула бліскучы стрыжань. Вострыя дзіды схаваліся, падлога перастала дрыжэць.

— Рушылі! — прахрыпеў Бутрым.

Фон Рутгер штосьці верашчаў услед, разгойдваючыся ў адчаі ў сваім крэсле. Вырвічу нават шкада беднага калеку зрабілася. Пацукі здрадзілі. Прыслуга разбеглася. А металёвыя балваны — што з іх толку? Толькі здзіўляць ды палохаць.

З Норнберга выехалі, як вершнікі Апакаліпсісу. Усё жывое пахавалася. Брукаванку ўсцілаў тонкі бялюткі покрыў першага сняжку, кволага і даверлівага. А калі азірнуцца назад — толькі чорныя мокрыя камяні. Шэрае войска не пакідала за сабой і лапіку белі.

Толькі калі з вачэй зніклі вострыя дахі і муры праклятага горада, Алесь спешыўся, акуратна апусціў на зямлю сваю спадарожніцу. Пранціш адвярнуўся, каб не бачыць агіднай сцэны развітання: былы менскі суддзя нат за тысячу дукатаў не згадзіўся б гладзіць і абдымаць такую каралеву. Тая, здаецца, нават слязу пусціла з мутна-блакітнага вока.

Калі Вырвіч азірнуўся, мімаволі сплюнуў. І да канца жыцця будзе намагацца забыцца на відовішча: пацукі ўзвалілі на спіны сваю каралеву і паімчалі…

— Куды яны?

Алесь выцер рукавом лоб.

— Не ведаю дакладна. Гэта ж як пошасць. Хацеў кудысь адправіць — не прыдумаў. Відаць, вернуцца да герцага. Там ежа, там іхнія хаткі. Вось толькі слухацца яго, як раней, яны наўрад ці будуць.

Так, у зграі законы жорсткія: правадыр, якога перамаглі, назаўжды страчвае ўладу.

Між тым Бутрым кінуўся да Алеся, памацаў даланёй лоб:

— Як сябе адчуваеш? Ліхаманка ёсць? Прасвятая Барагодзіца, заступіся. Пакажы руку.

Доктар мазаў нечым смярдзючым і жоўтым руку сына і ціха шаптаў малітву святому Панцеляймону — дзякуй богу, і валізку, і іншыя рэчы знайшлі там жа, дзе і сваіх коней, рудога, гнядога ды варанога, а менавіта ў стайні герцагскага палаца. Ніхто, зразумела, не перашкаджаў, на чале пацучынага войска можна было хоць увесь палац вынесці.

Пранціш асабліва радаваўся, што ацалелі падарункі ў кайстры пры сядле: венецыянская сукенка для Дамінікі і Арлекін з парцалянавай галавой для Яначкі. Арлекін быў трохі падобны да старэйшага Лёдніка. Прынамсі, носам.

Алесь цярпліва зносіў маніпуляцыі, нясмела ўсміхнуўся:

— І ты не будзеш мяне лаяць за тое, што я ўжыў… асаблівыя ўменні?

Чорны Доктар прытуліў да сябе сына:

— Мы — тыя, хто мы ёсць, што ж за гэта лаяць. Ты нас усіх выратаваў. — Бутрым цяжка ўздыхнуў. — Проста і табе давядзецца ўсё жыццё змагацца з цёмным бокам сваёй існасці. Будзем маліцца Госпаду і старацца выбіраць шляхі не тыя, што лягчэй, а тыя, што вядуць да ратунку душы.

Падумаў і дадаў удавана весела:

— Вось ужо не ведаў, што мой сын зробіцца Пацучыным Каралём.

Алесь незадаволена скрывіўся. А доктар павярнуўся да Пранціша і хутка прагаварыў:

— Трэба будзе адшукаць якое адасобленае жытло.

Сапраўды, воспа… Невядома чым абернецца ўкус Жалезнага Пацука. Нездарма Чорны Доктар ледзь хавае жах.

Вырвіч удыхнуў марознае паветра, у якім адкульсьці з’явіўся ледзь заўважны горкі прысмак дыму. Зусім як на Радзіме. Да якой яшчэ ехаць і ехаць.

Раздзел адзінаццаты

ЯК ВЫРВІЧ З ЛЁДНІКАМІ Ў ТАТРАХ ГАСЦЯВАЛІ

На гары Брокен часам можна пабачыць вялізную цёмную постаць з вясёлкай вакол галавы. Гару лічаць прытулкам ведзьмакоў.

Праўда, насамрэч падарожнікі бачылі той д’ябльскі прывід толькі з пэўнага месца ў гарах, і было гэта ўсяго толькі іх уласным ценем, адкінутым на аблокі.

Прынамсі, так Баўтрамей Лёднік тлумачыў, калі яны пачулі расповед спалоханага аўстрыяка ў нейкай прыдарожнай карчомцы. Вусы апавядальніка колеру саломы, з расінкамі піва варушыліся амаль як пацучыныя, і падслепаватыя вочы былі чырвоныя.

Добра, што сюды, па засыпанай снегам горнай сцяжынцы, заціснутай між соснаў, быццам белую нітку вецер заблытаў у сухім быльнягу, пацукі дакладна не дабяруцца. Хіба што ўпарты чалавек можа дапяць у гэтую хатку, за якую ледзь аблокі не чапляюцца. Не дарэмна Бутрым прыспешваў — ад’ехацца ад Норнберга як мага далей, пакуль Алеся не зваліла хвароба. Пранціш дык ужо думаў — абышлося, не захварэе. За два тыдні, што хлапец пратрымаўся, дабраліся ажно ў Каралеўства Венгерскае, да Славакіі, у Татры. Мянялі коней, наймалі экіпажы за радзівілаўскае золата. Дзякуй богу, снег лёг — а на санях самая лепшая дарога. У Чэхію совацца нельга, кажуць, там яшчэ сяляне не скончылі бунтавацца, вайна суцэльная, не адны, дык другія прыб’юць. А ў славакаў — амаль як дома, нават мова да ліцвінскай падобная, і твары — як у Дзярэчыне альбо Валожыне. І кумпякі ў карчомцы гэткія ж на смак.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)