Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 174
Перейти на страницу:

– Тады трэба сьпяшацца, – вырашыў Эямэр. – Праб'емся праз тых ворагаў, якія паміж намі й крэпасьцю. У Хельмавым Яры ёсьць пячоры, дзе могуць хавацца сотні, і адтуль выводзяць да гор таемныя праходы.

– Не давярай таемным праходам, – адказаў кароль. – Саруман даўно дасьледаваў нашую зямлю. Аднак у Яры мы пратрымаемся доўга. Рушым!

Арагорн і Ляголас зараз ехалі побач з Эямэрам у ар'ергардзе. Ехалі праз ноч, усё павольней, бо цемра гусьцела й шлях вёў угору, вышэй і вышэй па пагорках ля ўзножжа гор. Ворагаў сустрэлі няшмат. Там і тут бадзяліся банды оркаў, але кідаліся наўцёкі яшчэ да таго, як вершнікі маглі захапіць ці забіць іх.

– Баюся, – заўважыў Эямэр, – правадыр нашых ворагаў, Саруман ці які ачольца, каго ён паслаў замест сябе, хутка вызнае, што тут каралеўскае рушэньне.

А за сьпінамі чулі згукі вялізнага войска. Празь цемру даляталі грубыя хрыпатыя сьпевы. Узабраўшыся высока па цясьніне Ярыцы, азірнуліся: паходні – што незьлічоныя яскраўкі жорсткага сьвятла, параскіданыя барвовыя кветкі на чорных палёх або доўгія вогненныя шэрагі-зьмеі ў панізьзях. Там і тут палалі вогнішчы.

– Вялікае войска, і ўпарта імкнецца за намі, – зазначыў Арагорн.

– Агонь яно нясе й паліць усё на шляху: стагі, хаты й дрэвы, – вымавіў Тэядэн. – Багатая гэтая даліна, шмат было на ёй сядзібаў. Гора майму народу!

– Калі б толькі быў дзень! Мы абрынуліся б на іх, як навала з гор! – выгукнуў Арагорн. – Як жа горка адступаць перад імі!

– Нядоўга засталося адступаць, – суцешыў Эямэр. – Наперадзе, непадалёк, Хельмаў вал – старажытнае ўмацаваньне, равы з валам праз усю цясьніну, за пяць гоняў ад Хельмавага Яру. Там павернемся й прымем бой.

– Не, нас замала, каб абараняць вал, – вырашыў Тэядэн. – Ён зь вярсту даўжынёю й брама ягоная надта шырокая.

– Няхай там паўстане наш ар'ергард, на выпадак, калі нам не пашанцуе, – прапанаваў Эямэр.

На нябёсах не было ані зораў, ані месяца, калі вершнікі сягнулі праходу ў вале, празь які цякла рака, шлях побач зь ёю віўся да Горнбургу. Вал узьняўся перад імі нечакана, высокім ценем за чорнай ямінаю. Зьверху паклікаў вартавы.

– Гэта гаспадар Украйны едзе ў Хельмаў Яр, – адказаў Эямэр. – Размаўляю з табою я, Эямэр, сын Эямунда.

– Добрыя навіны па-за ўсялякай надзеяй! – усклікнуў вартавы. – Сьпяшайцеся! Ворагі йдуць па пятах.

Войска спынілася на травяністым схіле. Ад абаронцаў даведаліся, на вялікую радасьць, што Эркенбранд пакінуў шмат ваяроў трымаць Хельмаў Яр, і да іх дадаліся многія, што ўратаваліся пасьля паразы.

– Мо набярэцца з тысячу здольных біцца пехатою, – распавядаў Гамлінг, стары ваяр, правадыр абаронцаў валу. – Але ж большасьць бачыла зашмат зімаў, як і я, ці, наадварот, занадта мала, як сын майго сына тут. Якія весткі пра Эркенбранда? Учора данесьлі: ён адступае сюды з тым, што засталося ад найлепшага войска Заходняй Украйны. Але ж ён так і не дабраўся.

– Баюся, і не дабярэцца, – сказаў Эямэр. – Нашыя выведнікі не прынесьлі аніякіх зьвестак пра яго, а ворагі ўжо запоўнілі ўсю даліну за намі.

– Калі б толькі ён уратаваўся, – уздыхнуў Тэядэн. – Бо гэтакі дужы ваяр. У ім адрадзілася мужнасьць Хельма Малатарукага. Але ж мы ня можам чакаць яго тут – мусім адвесьці ўсе сілы за сьцяну. Ці досыць у вас прыпасаў? Мы ўзялі няшмат ежы, бо ехалі на бітву, не на аблогу.

– За намі ў пячорах Яру тры чвэрткі насельніцтва Заходняй Украйны, старыя й малыя, жанчыны й немаўляты, – адказаў Гамлінг. – Але ж і вялікі запас ежы сабраны там, мноства быдла й корму для яго.

– Файна, – адзначыў Эямэр. – Бо ворагі спаляць ці спаскудзяць усё, што засталося ў даліне.

– Калі яны прыйдуць па нашае дабро да Хельмавай брамы, дык ім давядзецца дорага заплаціць за яго, – сказаў Гамлінг.

Кароль з войскам праехаў далей. Перад аркаю, што праходзіла над ракою, сьпешыліся. Праз мост і насып за ім прайшлі доўгім шэрагам. I праз браму патрапілі ў Горнбург. Там ім надта ўзрадаваліся й абнадзеяліся, бо цяпер хапала ваяроў, каб абараняць ня толькі замак, але ж і сьцяну, якая перагароджвала лог.

Эямэр хутка вызначыў, каму якія месцы заняць: кароль з ахоўнікамі засталіся ў Горнбургу, зь імі шмат ваяроў з Заходняй Украйны. На сьцяну ж і яе вежу паставіў большасьць вояў, бо там умацаваньні падаваліся найслабейшымі, асабліва супраць рашучага й скіраванага нападу вялікай сілаю. Коней пад прыглядам стаенных завялі ў самую глыбіню логу.

Сьцяна Яру была дваццаць ступняў вышынёю й такая тоўстая, што па ёй маглі крочыць побач чацьвёра – схаваныя мураванай агароджай, за якую мог зірнуць толькі рослы чалавек. Там і тут у агароджы зеўралі вузкія стральніцы. На сьцяну вяла лесьвіца ад дзьвярэй унутранага двара Горнбургу, і сходы ў тры пралёты вялі на яе таксама зь Яру. Наперадзе лесьвіца была гладкая, будаўнікі так падагналі адзін да аднога яе вялізныя камяні, што на стыках нагам не было на што абаперціся, зьверху ж валуны навісалі, нібы бераг, падрыты морам.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)