Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 174
Перейти на страницу:

– Загадвайце, мой гаспадар! Даруйце, калі ласка, што я падумаў...

– Падумаў, што я застаўся ў Мэдусэльдзе, пахілены, нібы старое дрэва пад цяжарам сьнегу? Так тое й было, калі ты ад'яжджаў на бітву. Але ж заходні вецер устрос галіны. Дайце Кеярлу сьвежага каня. Рушым на дапамогу Эркенбранду!

Пакуль Тэядэн прамаўляў, Гэндальф ад'ехаў крыху наперад і, самотны, глядзеў на поўнач, на Ізенградак, і на захад, на заходнае сонца. Тады вярнуўся.

– Скачы, Тэядэн! – вымавіў ён. – Скачы да Хельмавага Яру! Ня едзь на Ізенскія броды, не затрымлівайся на роўнядзі! Я пакіну цябе на пэўны час. Цяняр мусіць хутка несьці мяне да новага клопату.

Павярнуўшыся да Арагорна з Эямэрам і каралеўскіх спадарожнікаў, выгукнуў:

– Ахоўвайце пільна гаспадара Ўкрайны, пакуль я не вярнуся! Чакайце мяне ў Хельмавым Яры! Да пабачэньня!

Сказаў слова Ценяру, і вялікі конь кінуўся наперад, рыхтык страла, спушчаная з струны. I неўзабаве зьнік з вачэй – пробліск срэбра на захадзе, вецер над травою, мімалётны цень, які прабег ды зьнік у далечы. Сьнежнагрыў фыркнуў і ўскінуўся, гатовы скакаць увасьлед, але ж толькі птушыныя крылы маглі дагнаць Ценяра.

– I што гэта значыць? – спытаўся адзін ахоўнік у Хамы.

– Што Гэндальф Шэры Плашч сьпяшаецца, – адказаў Хама. – Ён заўжды нечакана зьяўляецца дый зьнікае.

– Калі б Зьмеяроты быў тут, ён бязь цяжкасьцяў растлумачыў бы тое, – зазначыў ахоўнік.

– Бясспрэчна, – Хама ўсьміхнуўся, – але ж я лепей пачакаю тлумачэньняў самога Гэндальфа.

– Мажліва, доўга давядзецца чакаць, – мовіў ахоўнік.

Войска пакінула шлях да бродаў Ізену й збочыла на поўдзень. Спусьцілася ноч, але ж ехалі не спыняючыся. Горы наблізіліся. Вострыя пікі Трайгірну ўжо губляліся ў змроку сярод нябёсаў. Яшчэ заставалася колькі вёрстаў да глыбокай цясьніны на дальнім баку даліны Заходняй Украйны, да вялікага стэпавага заліву сярод гор, які вузкім логам цягнуўся ў самае сэрца гор. Вузкі, глыбокі, з скальнымі сьценамі-адхонамі, заходзіў ён з поўначы пад самы Трайгірн, і недасягальныя скалы ўздымаліся вежамі пааберуч, захіляючы дзённае сьвятло.

Перад вусьцем логу ад паўночнай сьцяны адыходзіла скальнае адгор'е. На ягонай вяршыні, абгароджаная высокімі старажытнымі мурамі, стаяла гонкая вежа. Казалі, у далёкую даўніну, у дні славы Гондару, каралі з-за мора пабудавалі гэты замак рукамі волатаў. Горнбург называлі яго, бо калі дзьмулі ў рог на вежы, магутнае рэха адгукалася з логу за ёю, нібы даўно забытыя войскі выходзілі на вайну зь пячораў пад гарамі. Людзі даўніны збудавалі й сьцяну ад Горнбургу да паўночнага боку логу, перакрываючы ўваход у яго. Пад сьцяною з шырокай трубы выходзіла вонкі рака Ярыца, вілася ля ўзножжа Горнавай скалы, а тады праразала глыбокай канаваю шырокі, роўны й спадзісты травяны схіл, які вёў ад Хельмавай брамы да Хельмавага валу, дзе канава рабілася цясьнінай і рака выцякала празь яе на прастору. У Горнбургу ля Хельмавай брамы жыў Эркенбранд, гаспадар Заходняй Украйны Рытармаркі. Адчуваючы пагрозу вайны, ён загадзя адрамантаваў муры й умацаваньні ды патрыхтаваў крэпасьць да аблогі.

Вершнікі былі яшчэ ў нізкай даліне перад вусьцем логу, калі ад выведнікаў наперадзе пачуліся выгукі й выцьцё ражкоў. Зь цемры засьвісталі стрэлы. Неўзабаве вярнуўся адзін з выведнікаў і распавёў, што па даліне гойсаюць оркі верхам на ваўках, а войска оркаў і дзікуноў рушыць на поўдзень ад бродаў Ізену – відавочна, кіруецца да Хельмавага Яру.

– Шмат нашых ляжаць забітыя па дарозе туды, – казаў вершнік. – Мы напаткалі там і тут рэшткі войска, суполкі ці самотных ваяроў. Яны мітусяцца, ня ведаюць, куды ім рушыць. Правадыра няма, і што зрабілася з Эркенбрандам, аніхто ня ведае. Напэўна, яго перахапілі да таго, як ён сягнуў Хельмавага Яру. А можа, ён увогуле ўжо загінуў.

– Ці бачылі Гэндальфа? – спытаў Тэядэн.

– Так, вашамосьць. Шмат хто бачыў старога ў белым адзеньні верхам на кані, ён скакаў туды й сюды па роўнядзі, як вецер над травою. Некаторыя прынялі яго за Сарумана. Казалі, у прыцемках ён рушыў да Ізенградку. А хтосьці раней бачыў і Зьмеяротага: той таксама кіраваўся туды.

– Блага будзе Грыму, калі яго напаткае Гэндальф, – заўважыў Тэядэн. – Адылі я згубіў абодвух дарадцаў, старога і новага. Але ж нам няма зараз лепшага выбару, чым зрабіць адпаведна Гэндальфавай парадзе: рушыць у Хельмаў Яр, ёсьць там Эркенбранд ці не. Ці вядома, якое войска йдзе з поўначы?

– Вялізарнае. Натуралёва, у баязьліўца ў вачох падвойваецца, але ж я меў гаворку зь людзьмі моцнымі й мужнымі. Безумоўна, галоўнае войска ворага ў шмат разоў большае за нашае.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)