Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Добі зноў аслупянеў, рухаліся толькі яго кажанападобныя вушы. Гары таксама нешта пачуў. Па-за межамі палаты нехта ішоў.
— Добі трэба ісці!— ледзь чутна прамовіў перапужаны эльф. Нешта гучна шчоўкнула і гарына рука нечакана сціснулася ў паветры. Ён зноўку адкінуўся на ложку і вытарапіліся на цёмныя дзверы палаты. Тым часам крокі набліжаліся і набліжаліся.
У наступнае імгненне дзверы расчыніліся, у палату завітаў Дамблдор апрануты ў доўгі пухнаты халат і начны каўпак. Ён трымаў нешта, нагадваючае статую. Праз імгненне другое, трымаючы статую за ногі ў палату ўвайшла прафесарка МакГонагал. Настаўнікі данеслі статую да ложку і паклалі на яго.
— Пакліч мадам Помфры, — загадаў шэптам Дамблдор і прафесарка МакГонагал, прамінуўшы ложак на якім ляжаў нерухомы, прыкінуўшыйся спячым Гары, кудысьці знікла. Хлопчык пачуў галасы, якія хутка гаманілі аб нечым і праз хвіліну ў палату вярнулася прафесарка ў суправаджэнні накінуўшай джэмпер на начную кашулю мадам Помфры. Ён пачуў як яна пранізліва войкнула.
— Што здарылася?— схіліўшыся над статуяй у ложку, шэптам спыталася яна ў дырэктара.
— Чарговы напад, — адказаў Дамблдор. — Мінерва знайшла яго на лесвіцы.
— Ля яго ляжала гронка вінаграда, — дадала прафесарка. Мы думаем, ён употай збіраўся наведаць Потэра.
У Гары непрыемна засвярбела ў грудзях. Павольна і асцярожна ён падняўся ў ложку і ўважліва паглядзеў на статую. Яе твар асвятляла месячнае праменне.
Але гэта была не статуя, гэта быў Колін Крыві. Ён ляжаў шырока раскрыўшы вочы, а яго рукі былі падняты і трымалі фотаапарат.
— Ён скамянеў?— прашапатала лекарка.
— Так, — адказала прафесарка. — І я з жахам думаю. А калі б Альбус не вырашыў спуціцца за кубкам гарачага шакаладу, хто ведае што б...
Яны ўтраіх утаропіліся на Коліна. Потым Дамблдор нахіліўся наперад і выцягнуў камеру з нягнуткіх пальцаў малога.
— Думаеце ён паспеў сфатаграфаваць злачынцу?— нецярпліва прамовіла прафесарка.
Замест адказа, дырэктар адчыніў заднюю накрыўку.
— А мой ты Бог!— вымавіла мадам Помфры.
Зашыпеўшы, з камеры вырваўся струмень пара. І нават лежачы праз тры ложкі ад Коліна, Гары адчуў пах палёнага пластыка.
— Растала, — ашаломлена прамовіла лекарка. — Яна папросту растала...
— Што гэта можа АЗНАЧАЦЬ, Альбус?— неадкладна спыталася прафесарка МакГонагал.
— Гэта азначае, — адказаў дырэктар, — што патаемную залу на самой справе адчынілі зноў.
Мадам Помфры заціснула рукой вусны, а прафесарка МакГонагал вытарапіўшыся зірнула на Дамблдора.
— Альбус... ты ўпэўнены... але ж ХТО?
— Пытанне ані не ў ты ХТО, — пазіраючы на Коліна адказаў дырэктар, — а ў тым, ЯК...
І пазіраючы на ўкутаны ценем твар прафесаркі, Гары здагадаўся, што яна ведае адказ на гэта пытанне ані не лепш за Дамблдора.
РАЗДЗЕЛ XІ
Двубойны клуб
Прачнуўшыся нядзельнаю ранніцай, Гары выявіў, што палата была запоўнена святлом зімовага сонца, а яго рука зноў была запоўнена косткамі, хаця яны былі неймаверна цвёрдымі. Ён сеў у ложку і паглядзеў на колінаў ложак, аднак той быў закрыты завесаю, той самай за якой Гары ўчора перапранаўся. Заўважыўшы, што ён прачнуўся, мадам Помфры замітусіўшыся, кінулася да Гары трымаючы ў руках паднос са сняданкам, а потым села ля яго ложка і прынялася згінаць і расцягваць яго руку і пальцы.
— Ну вось, — прамовіла яна, пакуль Гары нязграбна пытаўся падсілкавацца з дапамогаю левай рукі, — цяпер ўсё добра. Калі ты скончыў снедаць, можаш ісці.
Гары пераапрануўся насколькі мог хутка і кінуўся ў грыфіндорскую вежу, каб паведаміць Рону і Герміёне, аб Коліне і Добі; але ў гасцёўне іх не знайшоў. Гары пайшоў іх шукаць, здзіўлены тым, што сябры ані не пацікавіліся, ці выраслі ў яго нанова косткі рукі.
Праходзячы міма бібліятэкі, Гары сустрэў ўзрушанага Персі Візлі, які шпацыраваў па калідоры. І было адразу ж бачна, што настрой ў яго значна лепшы, чым падчас іх мінулай сустрэчы.
— О, прывітанне, Гары. — сказаў ён. — Ты ўчора выдатна, сапраўды выдатна лятаў. Ты зарабіў 50 балаў... і цяпер Грыфіндор першы ў кубку Дамоў!
— Ці ты не бачыў Рона з Герміёнаю?— спытаўся ў яго Гары.
— Не, ня бачыў, — адказаў Персі, усмешка з яго твара знікла. — Аднак спадзяюся ён не ў чарговай дзявочай прыбіральне...
Гары выдушыў з сябе ўсмешку, дачакаўся пакуль Персі не знікне з вачэй і наўпрост накіраваўся да прыбіральні Мармытухі Міртлы. Не разумеючы, навошта яны туды пайшлі, Гары азірнуўся, пераканаўся што паблізу няма ані Філча, ані кагось з прэфектаў і адчыніўшы дзверы пачуў з замкнёнай кабінцы іхныя галасы.